Logo Polskiego Radia
Print

Дзяржава павінна плаціць за новыя антыракавыя прэпараты - анколягі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.02.2018 17:24
  • 15.02.18_навука.mp3
У Польшчы ў рамках праграмы лячэньня раку ныркі бяруцца пад увагу два новыя лекі.
pixabay.com

За апошнія дзесяць гадоў працягласьць жыцьця хворых на рак ныркі вырасла ў чатыры разы. Гэта не канец добрых навін: новыя прэпараты, якія яшчэ больш могуць дапамагчы хворым.

Польскія анколягі спадзяюцца, што дзяржава будзе плаціць за лячэньне найбольш актыўнымі, вядомымі у сьвеце мэдыкамэнтамі і дазволіць два новыя прэпараты, зарэгістраваныя на працягу апошніх некалькіх месяцаў. Гэтыя прэпараты здольныя ня толькі істотна падоўжыць жыцьцё пацыентаў, але яны таксама маюць вельмі добры ўплыў на якасьць жыцьця.

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што ў рамках праграмы „Лячэньня рака ныркі” разглядаюцца два новыя лекі Cabometyx (cabozantynibum) i Opdivo (nivolumabum).

Спэцыяльная камісія рэкамэндуе вяртаць кошты за Cabometyx, які зьмяншае рызыку сьмерці на 34%, аднак пры ўмове, што будуць рашуча зьніжаныя кошты лячэньня.

Другі лек, Opdivo, не атрымаў рэкамэндацыі камісіі, таму што ён зьмяншае рызыку сьмерці толькі на 15%.

Канчатковае рашэньне аб дзяржаўным фінансаваньні абодвух лекаў прыме міністар аховы здароўя.

Rzeczpospolital/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт