Logo Polskiego Radia
Print

Замежныя турысты даведаюцца пра забруджанасьць паветра

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.02.2018 14:07
Польшча магла б значна страціць у рэйтынгу турыстычнай прывабнасьці.
www.pixabay.com/Jerzy Górecki/CC0 Creative Commons

Сусьветная арганізацыя турызму (у рамках ААН) аналізуе турыстычны рух на сьвеце, правярае самыя папулярныя напрамкі, ацэньвае, як мяняецца прывабнасьць розных краін – нагадвае «Gazeta Wyborcza». Піша таксама рэкамэндацыі для турыстычных месцаў, якія абапіраюцца між іншым на даступнасьці начлегу і бясьпецы. Для міжнародных арганізацый турызму і турбюро гэта важная інфармацыя.

Цяпер гэтая структура разам з Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя намераныя далучыць да гэтых рэкамэндацый паказчыкі чысьціні паветра. У такім выпадку дзяржавы з высокім узроўнем забруджаньня паветра значна страцяць у вачах турыстаў, якія пачнуць пазьбягаць выездаў у месцы, дзе іх здароўе можа пагоршыцца. Польшча магла б значна страціць у рэйтынгу турыстычнай прывабнасьці.

Турызм дае 6% даходу ВУП, замежныя турысты пакідаюць у краіне каля 13 млрд. эўра. Горныя курорты на поўдні краіны папулярныя сярод нямецкіх турыстаў. Калі стане паяўляцца інфармацыя пра дрэнную якасьць польскага паветра, турыстаў стане менш.

Якасьць паветра ў Польшчы – адна з найгоршых у Эўропе. Калі б карыстацца францускімі нормамі якасьці паветра, то «надзвычайнае становішча», якое аб’яўляюць у Францыі толькі пры выключна забруджаным паветры, у некаторых польскіх мясцовасьцях працягвалася б нават два месяцы.

Чыстае паветра і турызм усё мацней зьвязаныя паміж сабою, многія курорты прывабліваюць турыстаў інфармацыяй пра чыстае паветра.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт