Logo Polskiego Radia
Print

„Карканоскія таямніцы” – сядзіба Духа гораў(ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.02.2018 14:57
  • Карканоскія таямніцы.mp3
Ва ўнікальнай музэйнай установе ў Карпачы можна пазнаёміцца зь легендамі, зьвязанымі з гарамі Карканошы.
Турбаза „Самотня” ў Карпачы.Турбаза „Самотня” ў Карпачы.By Jędrycha - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=21657627

„Карканоскія таямніцы” – сядзіба Духа гораў
Ва ўнікальнай музэйнай установе ў Карпачы можна пазнаёміцца зь легендамі, зьвязанымі з гарамі Карканошы.
Сёньня я запрашаю ў горны гарадок Карпач (Karpacz) на поўдні Польшчы. Тут знаходзіцца ўнікальны інтэрактыўны музэй „Карканоскія таямніцы”. У гэтым месцы вы зможаце пазнаёміцца зь гісторыяй і легендамі, зьвязанымі зь мясцовымі гарамі. З гэтага месца варта пачынаць вандроўку на Карканошах (Karkonosze).
&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&
Будынак музэйнай установы „Карканоскія таямніцы” ўзьведзены на месцы, дзе ў 2011 годзе падчас будаўнічых работаў быў знойдзены незвычайны артэфакт. Згаданы прадмет пазьней быў названы Кульбай Духа гораў – легендарнага ўладальніка рэгіёну.
Знаходка выклікала вялікую зацікаўленасьць мясцовых жыхароў і разбудзіла іх уяўленьне. Цяпер артэфакт знаходзіцца ў Карканоскім музэі ў Яленяй Гуры (Jelenia Góra). Даўжыня драўлянай кульбы складае больш за 2 мэтры, яна завершаная горным крышталём даўжынёй у 19 сантымэтраў.
Паводле адмыслоўцаў, артэфакт быў зроблены каля 100-200 гадоў таму. Частка гісторыкаў пачала спалучаць кульбу з помнікам Духу гораў, які зьнік з Карпача ў 1945 годзе. Іншыя кажуць, што кій мог быць упрыгожаньнем хаты аднаго зь мясцовых знахараў.
Знаходка старажытнай кульбы стала рухавіком інвэстыцыі, якая павінна пашырыць веды як мясцовых жыхароў, так і турыстаў у галіне гісторыі Карканошаў. Гэты горны рэгіён XVI стагодзьдзя засялялі знахары, якія лячылі зёлкамі. Гэтаму спрыяла багацьце мясцовай флёры. Дзякуючы гэтаму Карпач стаў вядомы ў Эўропе. У Карканошах жыло таксама племя валёнаў, якія займаліся пошукам каштоўных камянёў.
&&&&&&&&&&&&&&&
У падвале музэя наведвальнікі маюць магчымасьць пазнаёміцца зь незвычайнымі гісторыямі шукальнікаў мінэралаў, знахараў і самога ўладальніка Карканошаў – Духа гораў (Duch Gór), якога часта таксама называюць Жэпюрам (Rzepiór), або Лічыжэпай (Liczyrzepa).
Дух гораў можа мець розную постаць. Ён можа быць таямнічым, пажылым, барадатым мужчынам, які апрануты ў чырвоную пэлерыну й капялюш ды абапіраецца на кульбу. Іншым разам ён можа быць прыгожым аленям, валуном або кустом.
Паколькі дух – гэта нематэрыяльная постаць, то ён можа прымаць розныя формы. Частку зь іх Вы можаце пабачыць у музэйнай установе ў Карпачы. Хоць я папярэджваю, што некаторыя зь іх могуць вас напалохаць, таму што Дух гораў - не заўсёды казачная істота, але часам таксама сапраўдны дэман.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&
Музэй „Карканоскія таямніцы” – гэта некалькі залаў, запоўненых экспанатамі, якія рухаюцца. Пасьля таго, як мы націсьнем кнопку ці падымем трубку тэлефона, можам пачуць цікавыя гісторыі й легенды. Акрамя таго, можна заіграць на арфе зь нябачнымі ніткамі, або на барабане, які выклікае буру, пашукаць філязофскі камень у інтэрактыўнай гульні, або зазірнуць у хатку-лябараторый.
Дызайн музэйнай установы распрацавалі сусьветнавядомыя мастакі, а сама выстава робіць стаўку на інтэрактыўнасьць. Дарэчы, дзякуючы дасягненьням сучаснай тэхналёгіі ў музэі мы можам усімі пачуцьцямі адчуць магію й магутнасьць мясцовых горах. Тут поўна таемных падземных калідораў і магічных прыладаў.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&
У „Карканоскіх таямніцах” па-за ўрокам гісторыі й тэхнікі вы атрымліваеце рэальны ўрок жыцьця ў гарах, у якіх правяць магічныя й неспазнаныя прыродныя зьявы.
Наведваньне выставы ў музэі „Карканоскія сакрэты” займае ў сярэднім 30-45 хвілінаў.
Музэй адкрыты з панядзялку да нядзелі: з 10:00 да 18:00 гадзінаў. Кошт квіткоў складае: 3,6 эўра льготны й 4,5 эўра нармальны.
аз

Сёньня я запрашаю ў горны гарадок Карпач (Karpacz) на поўдні Польшчы. Тут знаходзіцца ўнікальны інтэрактыўны музэй „Карканоскія таямніцы”. У гэтым месцы вы зможаце пазнаёміцца зь гісторыяй і легендамі, зьвязанымі зь мясцовымі гарамі. З гэтага месца варта пачынаць вандроўку па Карканошах (Karkonosze).

Будынак музэйнай установы „Карканоскія таямніцы” ўзьведзены на месцы, дзе ў 2011 годзе падчас будаўнічых работаў быў знойдзены незвычайны артэфакт. Згаданы прадмет пазьней быў названы Кульбай Духа гораў – легендарнага ўладальніка рэгіёну.

Знаходка выклікала вялікую зацікаўленасьць мясцовых жыхароў і разбудзіла іх уяўленьне. Цяпер артэфакт знаходзіцца ў Карканоскім музэі ў Яленяй Гуры (Jelenia Góra). Даўжыня драўлянай кульбы складае больш за 2 мэтры, яна завершаная горным крышталём даўжынёй у 19 сантымэтраў.

Паводле адмыслоўцаў, артэфакт быў зроблены каля 100-200 гадоў таму. Частка гісторыкаў пачала спалучаць кульбу з помнікам Духу гораў, які зьнік з Карпача ў 1945 годзе. Іншыя кажуць, што кій мог быць упрыгожаньнем хаты аднаго зь мясцовых знахараў.

Знаходка старажытнай кульбы стала рухавіком інвэстыцыі, якая павінна пашырыць веды як мясцовых жыхароў, так і турыстаў у галіне гісторыі Карканошаў. Гэты горны рэгіён з XVI стагодзьдзя засялялі знахары, якія лячылі зёлкамі. Гэтаму спрыяла багацьце мясцовай флёры. Дзякуючы гэтаму Карпач стаў вядомы ў Эўропе. У Карканошах жыло таксама племя валёнаў, якія займаліся пошукам каштоўных камянёў.

У падвале музэя наведвальнікі маюць магчымасьць пазнаёміцца зь незвычайнымі гісторыямі шукальнікаў мінэралаў, знахараў і самога ўладальніка Карканошаў – Духа гораў (Duch Gór), якога часта таксама называюць Жэпюрам (Rzepiór), або Лічыжэпай (Liczyrzepa).

Дух гораў можа мець розную постаць. Ён можа быць таямнічым, пажылым, барадатым мужчынам, які апрануты ў чырвоную пэлерыну й капялюш ды абапіраецца на кульбу. Іншым разам ён можа быць прыгожым аленям, валуном або кустом.

Карканошы.
Карканошы. Photo: przemokrzak/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паколькі дух – гэта нематэрыяльная постаць, то ён можа прымаць розныя формы. Частку зь іх Вы можаце пабачыць у музэйнай установе ў Карпачы. Хоць я папярэджваю, што некаторыя зь іх могуць вас напалохаць, таму што Дух гораў - не заўсёды казачная істота, але часам таксама сапраўдны дэман.

Музэй „Карканоскія таямніцы” – гэта некалькі залаў, запоўненых экспанатамі, якія рухаюцца. Пасьля таго, як мы націсьнем кнопку ці падымем трубку тэлефона, можам пачуць цікавыя гісторыі й легенды. Акрамя таго, можна заіграць на арфе зь нябачнымі ніткамі, або на барабане, які выклікае буру, пашукаць філязофскі камень у інтэрактыўнай гульні, або зазірнуць у хатку-лябараторый.

Дызайн музэйнай установы распрацавалі сусьветнавядомыя мастакі, а сама выстава робіць стаўку на інтэрактыўнасьць. Дарэчы, дзякуючы дасягненьням сучаснай тэхналёгіі ў музэі мы можам усімі пачуцьцямі адчуць магію й магутнасьць мясцовых горах. Тут поўна таемных падземных калідораў і магічных прыладаў.

У „Карканоскіх таямніцах” па-за ўрокам гісторыі й тэхнікі вы атрымліваеце рэальны ўрок жыцьця ў гарах, у якіх правяць магічныя й неспазнаныя прыродныя зьявы.Наведваньне выставы ў музэі „Карканоскія таямніцы” займае ў сярэднім 30-45 хвілінаў.

Музэй адкрыты з панядзялку да нядзелі: з 10:00 да 18:00 гадзінаў. Кошт квіткоў складае: 3,6 эўра льготны й 4,5 эўра нармальны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт