Logo Polskiego Radia
Print

Дрон даставіць кроў у бальніцу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.02.2018 16:07
Палякі ўвядуць правілы, якія дазволяць тэставаць новыя спосабы выкарыстаньня дронаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Дрон даставіць кроў у бальніцу
Палякі ўвядуць правілы, якія дазволяць тэставаць новыя спосабы выкарыстаньня дронаў.
Польскі ўрад плянуе адкрыць паветраную прастору для палётаў бесьпілётных лятальных апаратаў. На працягу шасьці месяцаў яны павінны пачаць дастаўляць мэдыцынскія аналізы. Пакуль гэта толькі тэст, які прадказвае пачатак паветранай рэвалюцыі, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Рынак дронаў у Польшчы складае каля 252 млн злотых. Цяпер ён атрымае дадатковы імпульс. У рамках праграмы „Жвірка й Вігура”, рэалізаванай Польскім фондам разьвіцьця, частка паветранай прасторы над краінай будзе адкрытая для тэставаньня новых спосабаў выкарыстаньня дронаў.
Хоць дроны на польскім небе - гэта не навіна, то пакуль яны выкарыстоўваюцца дзеля гульні, фатаграфаваньня, або - у апошні час – праверкі забруджаньня паветра. Аднак, гэтымі бесьпілётнымі лятальнымі апаратамі зь зямлі кіруюць апэратары, то бок людзі. Тым часам, паводле экспэртаў, у будучыні найбольш запатрабаванай будзе аўтаномная сетка дронаў.
Памяняецца таксама спосаб іх выкарыстаньня. Гаворка ідзе пра тое, каб дроны маглі масава карыстацца выдзеленай паветранай прасторай, напрыклад, у гарадах і выкарыстоўвацца дзеля транспарту крыві ў бальніцы, органаў для трансплянтацыі, дастаўкі пасылак ці маніторынгу.
„Прыйшоў час на праекты, якія выцясьняць самае слабае зьвяно, то бок чалавека”, - кажа Павел Шыманьскі (Paweł Szymański) з Упраўленьня грамадзянскай авіяцыі. Ён падкрэсьлівае, што гэта вымагае зьмены правілаў. Павел Шыманьскі таксама пераконвае, што цяпер бесьпілётныя лятальныя апараты маюць такі патэнцыял, як мабільная сувязь у 1990-х гадах.
Паводле інфармацыі выданьня „Rzeczpospolita”, для тэставаньня аўтаматычных дронаў былі прызначаныя прамысловыя тэрыторыі ў Варшаве й Катавіцах.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт