Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 08.03.2018 15:50
  • Na wróble Mela Koteluk.mp3
Мэля Катэлюк душэўна сьпявае пра восень і пудзілы.
www.pixabay.com

У нашай перадачы сёньня зноў прасьпявае маладая прыгожая жанчына, бляндынка. Яна ня толькі сьпявае, але таксама сама піша свае кампазыцыі. Кар’ера выканаўцы яшчэ толькі пачынаецца, можна спадзявацца, што яна падорыць публіцы яшчэ нямала цудоўных душэўных песьняў.

Завуць здольную музыкантку Мэля Катэлюк (Mela Koteluk), сапраўднае імя Мальвіна. Нарадзілася ў 1985 годзе ў невялікай мясцовасьці Сулехаў на захадзе Польшчы. Пачынала сьпяваць у якасьці падпявалы, як многія музыканты, пазьней заваявала другое месца на конкурсе паэтычнай песьні «Памятайма пра Асецкую». Першы альбом выканаўцы выйшаў у 2012 годзе. Называўся кампакт «Spadochron» (Парашут), ён атрымаў званьне кружэлкі тыдня ў Трэцяй праграме ПР.

Мэля Катэлюк можа таксама пахваліцца ўзнагародай Фрыдэрык у катэгорыі «Дэбют году» і «Артыст году».

Катэлюк выконвае поп-музыку, а таксама гэтак званую альтэрнатыўную музыку. Кампазыцыя, якую я вам прапаную, носіць даволі арыгінальны характар. Яна была запісаная ў рамках рэклямнага праекту адной з кампаній па вытворчасьці чайных напояў. Кампанія запрасіла вядомых музыкантаў запісаць песьні, прысьвечаныя розным парам году. Мэля напісала і запісала кампазыцыю, якая ілюструе восень. Называецца яна «На вераб’ёў» (Na wróble).

Cenię sobie nasz porządek, coś z niczego nasze

Gdy inny łakną ładu, nas stabilizuje chaos

Natura kulturą

Przesiadujemy w brzuchu lasu

i słuchamy wiatru


Nie damy się zwariować

Możemy żyć jak chcemy

Wyjechać albo zostać

Nie pompować się pragnieniem

Nie naszym, zachłannym

Możemy być i tu, i tam

Byle blisko siebie


Nie damy się zaślepiać pozorami szczęścia

Wystarczy, że przypominamy sobie kim jesteśmy

Blaknie pamięć dawnych zranień

Antidotum na niepokój to temperatura ciała

Twojego ciała

Sypialni ducha

Niepoznane szlaki

Spód tafli oceanów


Jeśli to konieczne ozdabiamy strachy

Kiedyś na rozległych polach samotne piktogramy

W kapeluszach chadzamy

Wolnym krokiem w bosych stopach ziarnom się kłaniamy


Ekstremalnie blisko z natury jesteśmy

Bezwalutowo i najczulej

Z duchowej rezolucji

Я высока цаню наш парадак, наша нешта з нічога. Калі іншыя імкнуцца да ладу, нас стабілізуе хаос. Прырода-культура, мы праседжваем у жываце лесу і слухаем вецер.

Мы не дазволім сябе зьвесьці з розуму, можам жыць, як хочам. Выехаць або застацца. Не надзімацца жаданьнем, не нашым, прагным. Можам быць тут і там, быць толькі блізка адзін да аднаго.

Мы не дазволім сябе асьляпіць зманам шчасьця. Дастаткова, што прыгадаем сабе, хто мы. Прытупляецца памяць колішніх раненьняў. Супрацьядзьдзе на занепакаеньне – тэмпэратура цела. Твайго цела. Спальні духа. Непазнаныя шляхі сподняй гладкай паверхні акіянаў.

Калі гэта неабходна, мы дэкарыруем пудзіла. Калісьці на шырокіх палях адзінокія піктаграмы. Ходзім у капелюшах павольным крокам, у босых стопах зярняткам кланяемся.

Мы экстрэмальна блізка з прыродай. Безвалютна і найбольш чульліва з духоўнай рэзалюцыі.

Cenię sobie – даслоўна «я цаню сабе», але беларусы так не гавораць, а вось палякі любяць падкрэсьліваць зваротнасьць гэтай фразы – датычнай сябе, асобы ад першага імя. Па-беларуску мы б сказалі проста «Я цаню або я высока цаню, вельмі цаню».

Nie damy się zwariować – мы не дадзім сябе зьвесьці з розуму, з глузду зьехаць. Вельмі папулярнае словазлучэньне на польскай мове – nie dajmy się zwariować. Гэта значыць – трэба падыходзіць да справы спакойна, з вялікай дозай здаровага сэнсу, разважліва.

Nie dajmy się zwariować, zastanówmy się trochę – Давайце не дадзім сябе зьвесьці з розуму, падумаем крыху.

Pozory szczęścia – фальшывае ўяўленьне шчасьця. Pozory – вельмі ёмістае паняцьце. Гэта штосьці несапраўднае, што нам толькі здаецца, але на самой справе сытуацыя іншая, не такая, як камусьці здаецца. Мана, прывід.

Niepoznane szlaki – неправераныя, непазнаныя шляхі, дарогі.

Spód tafli oceanów – сподняя гладкая паверхня акіянаў. Tafla – гэта плітка, але так таксама гаворыцца пра роўную паверхню вады, мора, акіяну, возера.

Jeśli to konieczne – калі гэта неабходна.

Ozdabiamy strachy – а з гэтым словазлучэньнем зьвязаны загаловак кампазыцыі. Strach na wróble – гэта па-польску пудзіла, якое ставяць на палях, каб адпужваць птушак, якія ядуць зерне. А, нагадаю, песьня называецца «Na wróble» – на вераб’ёў.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт