Logo Polskiego Radia
Print

24.03.2005 г. "цюльпанавая" рэвалюцыя ў Кіргізіі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.03.2018 17:20
  • Цюльпанавая рэвалюцыя ў Кіргізіі.mp3
Рэвалюцыя скончыла 15 гадоў пэрыяд праўленьня прэзыдэнта Аскара Акаева.
Бішкек 2005 г.Бішкек 2005 г. https://commons.wikimedia.org/Бектур Искендер/Public Domain

Перадумоваў для рэвалюцыі было вельмі шмат, гэта і пагаршэньне сацыяльна-эканамічнай сытуацыі і памкненьні Акаева яшчэ больш пашырыць свае ўладныя паўнамоцтвы, а таксама адкрытая карупцыя і пашырэньне бізнэсу сям’і Акаевых, асабліва ў Бішкеку. Сям’і, ці клану Акаева належалі банкі, казыно, крамы, рэстараны, што вельмі моцна раздражняла насельніцтва, якое жыло вельмі бедна, асабліва ў рэгіёнах.

Пратэсты ў Бішкеку справакавалі вынікі парлямэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў лютым і сакавіку.

Зразумела, што большасьць галасоў набралі прыхільнікі Акаева, раздражнёнасьць дадаў і той факт, што ў парлямэнт патрапіла 32-гадовая дачка Акаева, Бермет. Яе канкурэнтка, Роза Атумбаева была проста зьнята з выбараў адміністрацыяй.

Па ўсёй краіне пачаліся стыхійныя мітынгі з патрабаваньнямі правядзеньня новых выбараў. У некаторых гарадах, напрыклад у Таласе і Ошу, дэманстранты захапілі будынкі мясцовай адміністрацыі. Акаева заклікалі сыйсьці ў адстаўку.

23 сакавіка пачалася дэманстрацыя ў Бішкеку на цэнтральным пляцу Ала-Тоо, якая перарасла ў сутыкненьні з міліцыяй.

Супрацьстаяньне працягвалася і на наступны дзень 24 сакавіка, завяршылася яно захопам Дому Ўраду, пагромамі і марадзёрствам па ўсім горадзе.

Аскар Акаеў разам з сям’ёй уцёк у Маскву, дзе і знаходзіцца па сёньняшні дзень.

Пасьля рэвалюцыі выконваючым абавязкі прэзыдэнта краіны быў прызначаны Куртманбек Бакіеў, які ў 2010 годзе паўтарыў лёс свайго папярэдніка, з той толькі розьніцай, што ён апынуўся не ў Маскве, а ў Менску.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт