Logo Polskiego Radia
Print

Вэйгяроўская Кальварыя - жамчужына Кашубаў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.03.2018 13:44
  • Вэйгяроўская Кальварыя.mp3
Дзякуючы прыгожай галгофе Вэйгярова называюць духоўнай сталіцай рэгіёну Кашубы.
By Szczebel07 - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons. wikimedia.org/ w/index.php?curid=35692432By Szczebel07 - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons. wikimedia.org/ w/index.php?curid=35692432By Szczebel07 - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35692432

Вэйгяроўская Кальварыя - жамчужына Кашубаў (ФОТА)
Дзякуючы прыгожай галгофе Вэйгярова называюць духоўнай сталіцай рэгіёну Кашубы.
Вэйгяроўская Кальварыя (Kalwaria Wejherowska) – гэта незвычайнае, спакойнае месца, дасканалае для таго, каб задумацца над жыцьцём і правесьці час у рэфлексіі. Галгофа разьмешчаная ў самай прыгожай частцы гораду Вэйгярова (Wejherowo), то бок у густым парку, на некалькіх невялікіх узгорках. Менавіта дзякуючы тамтэйшай прыгожай і гістарычнай галгофе Вэйгярова называюць духоўнай сталіцай рэгіёну Кашубы.
***********************
Вэйгяроўская Кальварыя ўжо на працягу больш за 300 гадоў прыцягвае ў горад многіх паломнікаў і турыстаў. Комплекс – гэта 26 капліцаў, то бок 300-гадовых помнікаў архітэктуры, будаўніцтва якіх фінансаваў мальбарскі ваявода й заснавальнік гораду Якуб Вэйгер (Jakub Wejher).
Галгофа была пабудаваная ў XVII стагодзьдзі, у прыватнасьці, у 1649-1655 гадах. Ня без прычыны яе называюць жамчужынай сакральнай архітэктуры паўночнай Польшчы.
Вакол капліцаў растуць у большасьці старыя дрэвы. Ля дарожак разьмешчана шмат інфармацыйных дошкаў, якія расказваюць пра гісторыю ўзьнікненьня кожнага з аб’ектаў. Інфармацыйныя дошкі падрыхтаваныя на трох мовах: польскай, ангельскай і нямецкай. Паміж капліцамі разьмешчаныя шматлікія лавачкі, на якіх можна прысесьці й адпачыць.
******************
Цікавінкай зьяўляецца тое, што, паводле некаторых крыніцаў, падчас будаўніцтва Вэйгяроўскай Кальварыі сьцежкі й капліцы былі разьмешчаныя такім чынам, каб адлегласьць паміж паасобнымі капліцамі супадала з адлегласьцю адрэзкаў дарогі, якую Езус Хрыстус пераадольваў падчас свайго крыжовага шляху ў Ерусаліме.
У 2006-2008 гадах галгофа ў Вэйгярове прайшла комплексную рэканструкцыю ў рамках праекту, суфінансаванага са сродкаў Эўразьвязу. Дзякуючы гэтаму многія каплічкі атрымалі выгляд з часоў росквіту гэтага месца.
****
Цяпер Вэйгяроўскай Кальварыяй апякуюцца браты францысканцы. Крыжовы шлях можна наведваць зь гідам з панядзелка па суботу. Даўжыня трасы складае больш за 4,5 кілямэтра й працягваецца каля 2,5 гадзіны. Частка турыстаў выбірае карацейшую трасу, якая ахоплівае толькі палову капліцаў.
З 2002 году ў кальварыі падчас Вялікага посту адбываюцца спэктаклі „Таямніца мукі Пана”. Падчас яго апранутыя ў стылізаваныя касьцюмы акторы адыгрываюць сцэны Крыжовага шляху. Найдаўжэйшай і найбольш разбудаванай зьяўляецца першая сцэна, то бок суд Пілата над Хрыстом.
Кожны год за спэктаклям, які праходзіць у прыгожым музычным суправаджэньні, сочаць тысячы вернікаў, у тым ліку таксама паломнікаў з усяе Польшчы.
аз

Вэйгяроўская Кальварыя (Kalwaria Wejherowska) – гэта незвычайнае, спакойнае месца, дасканалае для таго, каб задумацца над жыцьцём і правесьці час у рэфлексіі. Галгофа разьмешчаная ў самай прыгожай частцы гораду Вэйгярова (Wejherowo), то бок у густым парку, на некалькіх невялікіх узгорках. Менавіта дзякуючы тамтэйшай прыгожай і гістарычнай галгофе Вэйгярова называюць духоўнай сталіцай рэгіёну Кашубы.

Вэйгяроўская Кальварыя ўжо на працягу больш за 300 гадоў прыцягвае ў горад многіх паломнікаў і турыстаў. Комплекс – гэта 26 капліцаў, то бок 300-гадовых помнікаў архітэктуры, будаўніцтва якіх фінансаваў мальбарскі ваявода й заснавальнік гораду Якуб Вэйгер (Jakub Wejher). Галгофа была пабудаваная ў XVII стагодзьдзі, у прыватнасьці, у 1649-1655 гадах. Ня без прычыны яе называюць жамчужынай сакральнай архітэктуры паўночнай Польшчы.

By
By Szczebel07 - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/
w/index.php?curid=35692432

Вакол капліцаў растуць у большасьці старыя дрэвы. Ля дарожак разьмешчана шмат інфармацыйных дошкаў, якія расказваюць пра гісторыю ўзьнікненьня кожнага з аб’ектаў. Інфармацыйныя дошкі падрыхтаваныя на трох мовах: польскай, ангельскай і нямецкай. Паміж капліцамі разьмешчаныя шматлікія лавачкі, на якіх можна прысесьці й адпачыць.

Цікавінкай зьяўляецца тое, што, паводле некаторых крыніцаў, падчас будаўніцтва Вэйгяроўскай Кальварыі сьцежкі й капліцы былі разьмешчаныя такім чынам, каб адлегласьць паміж паасобнымі капліцамі супадала з адлегласьцю адрэзкаў дарогі, якую Езус Хрыстус пераадольваў падчас свайго крыжовага шляху ў Ерусаліме.

By
By Izoldaw - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/
w/index.php?curid=16814919

У 2006-2008 гадах галгофа ў Вэйгярове прайшла комплексную рэканструкцыю ў рамках праекту, суфінансаванага са сродкаў Эўразьвязу. Дзякуючы гэтаму многія каплічкі атрымалі выгляд з часоў росквіту гэтага месца.

Цяпер Вэйгяроўскай Кальварыяй апякуюцца браты францысканцы. Крыжовы шлях можна наведваць зь гідам з панядзелка па суботу. Даўжыня трасы складае больш за 4,5 кілямэтра й працягваецца каля 2,5 гадзіны. Частка турыстаў выбірае карацейшую трасу, якая ахоплівае толькі палову капліцаў.

By
By Antekbojar - Praca własna, CC0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=30257508

З 2002 году ў кальварыі падчас Вялікага посту адбываюцца спэктаклі „Таямніца мукі Пана”. Падчас яго апранутыя ў стылізаваныя касьцюмы акторы адыгрываюць сцэны Крыжовага шляху. Найдаўжэйшай і найбольш разбудаванай зьяўляецца першая сцэна, то бок суд Пілата над Хрыстом.

Кожны год за спэктаклям, які праходзіць у прыгожым музычным суправаджэньні, сочаць тысячы вернікаў, у тым ліку таксама паломнікаў з усяе Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт