Logo Polskiego Radia
Print

31.03.1940 г. паўстала Карэла-фінская ССР

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.03.2018 11:03
  • 31.03.1940_Карэла-фінская ССР.mp3
Па чарговасьці ўтварэньня, Карэла-фінская рэспубліка была дванаццатай.
commons.wikimedia.org/By TRAJAN/CC BY-SA 3.0

31 сакавіка 1940 году была ўтворана Карэла-фінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.

Колькі рэспублік было ў СССР? Напэўна амаль кожны адкажа – 15. У рэчаіснасьці да 1956 году іх было 16. Канешне, у пазьнейшыя часы існаваньня СССР да яго жадалі далучыцца ў якасьці дадатковых рэспублік і Балгарыя, і Альбанія, і нават Манголія, але гэтага не адбылося.

Па чарговасьці ўтварэньня, Карэла-фінская рэспубліка была 12, ужо пасьля яе ў склад СССР былі далучаны Літоўская, Латвійская, Эстонская і Малдоўская рэспублікі.

Утварылася гэтая рэспубліка ў выніку Савецка-Фінскай вайны 1939 – 1940 гадоў, калі СССР атрымаў часткі фінскай памежнай тэрыторыі. Гэтыя тэрыторыя былі перададзены ў склад Карэльскай Аўтаномнай ССР і 31 сакавіка 1940 году была ўтворана асобная 12 рэспубліка ў складзе СССР. Сталіцай рэспублікі стаўся горад Петразаводск.

Па меркаваньнях гісторыкаў, Карэла-Фінская ССР у пэрспэктыве магла стаць фундамэнтам далучэньня Фінляндыі ў склад СССР. Варта прыгадаць, што да 1917 году Фінляндыя ўваходзіла ў склад Расейскай імпэрыі. Такія пляны сапраўды існавалі, бо яшчэ на пачатку вайны 1939 году на тэрыторыі СССР быў створаны ўрад Фінскай Дэмакратычнай Рэспублікі на чале з Ота Кусіненам, які потым і ўзначаліў Карэла-Фінскую Рэспубліку.

Аднак рэалізаваць гэтыя пляны СССР ня змог. Карэла-Фінская рэспубліка праіснавала да 1956 году.

Пасьля пацяпленьня ў фінска-савецкіх адносінах, Хрушчоў загадаў зьмяніць статус і назву рэспублікі. Яна была перааформлена зноў у Карэльскую Аўтаномную Рэспубліку і ўвайшла ў склад СССР. Афіцыйна гэта тлумачылася тым, што зьмяніўся нацыянальны склад рэспублікі, бо 80% насельніцтва складалі рускія, украінцы і беларусы.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт