Logo Polskiego Radia
Print

7 красавіка 1930 была створана сыстэма ГУЛАГ

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.04.2018 10:14
  • ГУЛАГ.mp3
Па афіцыйных дадзеных, з 1930 па 1953 год у лягерах памёр 1 мільён 600 тыс. чалавек.
Мапа лягераў ГУЛАГ у СССР 1923-1961 гг.Мапа лягераў ГУЛАГ у СССР 1923-1961 гг.commons.wikimedia.org/Public Domain

Галоўнае ўпраўленьне лягераў самая жудасная сыстэма выкарыстаньня і зьнішчэньня людзей, якая была створана ў Савецкім Саюзе, і якая за 20-гадовае функцыянаваньне пераламала мільёны лёсаў жыхароў гэтай краіны.

У чэрвені 1929 году Рада народных камісараў прыняла пастанову пра «Выкарыстаньне працы ўгалоўна-зьняволеных», згодна з якім утрыманьне ўсіх зьняволеных на тэрмін трох і больш гадоў перадавалася АГПУ (Аб’яднанае галоўнае палітычнае ўпраўленьне).

Ужо 7 красавіка 1930 году было створана Ўпраўленьне выпраўча-працоўных лагераў УЛАГ, якое праз некалькі месяцаў было пераўтворана ў ГУЛАГ.

Першым кіраўніком Упраўленьня быў латыскі грамадзянін Федар Эйхсман (растраляны ў 1938 годзе)

Уся гэтая сыстэма аб’ядноўвала 53 лягерных упраўленьняў, 427 выпраўленча-працоўных лягераў з тысячамі лягерных аддзяленьняў і пунктаў, 425 калёніяў, 2 тысячы спэцкамэндатур.

Зьняволеныя працавалі на розных аб’ектах: лесапавале, будаўніцтве каналаў, чыгунак, на прамысловых аб’ектах, каменяломнях і г.д.

Амаль адразу, пасьля ўтварэньня гэтай сыстэмы ў лягерах працавала больш за 600 тыс. чалавек. Да моманту сьмерці Сталіна ў іх знаходзілася каля 2 мільёнаў 400 тыс. чалавек 1 мільён 100 тыс. гэта былі людзі асуджаныя за контр-рэвалюцыйную дзейнасьць. Па афіцыйных дадзеных, з 1930 па 1953 год у лягерах памерла і загінула 1 мільён 600 тыс. чалавек.

Па апошніх дасьледаваньнях, найбольшая колькасьць па этнічнаму складу ў лягерах, складалі расейцы, украінцы і беларусы. У 1939 годзе ў ГУЛАГу знаходзілася каля 50 тыс. беларусаў, у 1947 больш за 30 тысячаў.

Афіцыйна ГУЛАГ перастаў існаваць толькі ў 1960 годзе пасьля прыняцьця адпаведнай пастановай Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт