Logo Polskiego Radia
Print

Дадзеныя з інтэрнэту могуць прадказаць вынік выбараў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.04.2018 14:01
Гэта ў сваіх дасьледаваньнях даказваюць навукоўцы з Варшаўскага ўнівэрсытэту.

geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Аналіз дадзеных з інтэрнэту (блёгаў, форумаў, артыкулаў) дазваляе прадказаць вынік дэмакратычных выбараў больш дакладна, чым робяць гэта апытаньні. Гэта ў сваіх дасьледаваньнях даказваюць навукоўцы з Варшаўскага ўнівэрсытэту.
У Польшчы цяпер больш за 27 мільёнаў карыстальнікаў інтэрнэтам. Штодзённа яны публікуюць неверагодную колькасьць камэнтароў і дакумэнтаў. Калі ведаць, як у гэтых дадзеных шукаць канкрэтную інфармацыю, то можна атрымаць несустраканы дагэтуль аналіз думак чалавека, іх поглядаў, што для іх важна, а што не.
Аналізуючы агульнадаступныя зьвесткі можна некалькі дзён да выбараў прадбачыць вынік галасаваньня. Дакладнасьць такога аналізу большая, чым у апытаньнях. Акрамя таго, дасьледчыкі з Варшаўскага ўнівэрсытэту спрабуюць прадбачыць гаспадарчыя тэндэнцыі ці напрамкі разьвіцьця тэхналёгій.
Навукоўцы падкрэсьліваюць, што інфармацыю пра погляды людзей яны атрымліваюць цалкам легальна, паколькі ўсе дадзеныя, якія выкарыстоўваюцца, даступныя публічна. Дасьледчыкі тлумачаць, што пошукавыя сыстэмы паказваюць менш чым 0,1% інфармацыі, даступнай у сеціве. Астатняя, невядома па якой прычыне, не бярэцца пад увагу. Навукоўцы Варшаўскага ўнівэрсытэта стварылі для апрацоўкі інфармацыі ўласныя робаты-праграмы, якія вышукваюць патрэбную інфармацыю значна больш эфэктыўна, чым традыцыйныя пошукавыя сыстэмы.

Аналіз дадзеных з інтэрнэту (блёгаў, форумаў, артыкулаў) дазваляе прадказаць вынік дэмакратычных выбараў больш дакладна, чым робяць гэта апытаньні. Гэта ў сваіх дасьледаваньнях даказваюць навукоўцы з Варшаўскага ўнівэрсытэту.

У Польшчы цяпер больш за 27 мільёнаў карыстальнікаў інтэрнэтам. Штодзённа яны публікуюць неверагодную колькасьць камэнтароў і дакумэнтаў. Калі ведаць, як у гэтых дадзеных шукаць канкрэтную інфармацыю, то можна атрымаць несустраканы дагэтуль аналіз думак чалавека, іх поглядаў, што для іх важна, а што не.
Аналізуючы агульнадаступныя зьвесткі можна некалькі дзён да выбараў прадбачыць вынік галасаваньня. Дакладнасьць такога аналізу большая, чым у апытаньнях. Акрамя таго, дасьледчыкі з Варшаўскага ўнівэрсытэту спрабуюць прадбачыць гаспадарчыя тэндэнцыі ці напрамкі разьвіцьця тэхналёгій.

Навукоўцы падкрэсьліваюць, што інфармацыю пра погляды людзей яны атрымліваюць цалкам легальна, паколькі ўсе дадзеныя, якія выкарыстоўваюцца, даступныя публічна. Дасьледчыкі тлумачаць, што пошукавыя сыстэмы паказваюць менш чым 0,1% інфармацыі, даступнай у сеціве. Астатняя, невядома па якой прычыне, не бярэцца пад увагу.

Навукоўцы Варшаўскага ўнівэрсытэта стварылі для апрацоўкі інфармацыі ўласныя робаты-праграмы, якія вышукваюць патрэбную інфармацыю значна больш эфэктыўна, чым традыцыйныя пошукавыя сыстэмы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт