Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 05.04.2018 16:24
  • Czarna dziura Nohavica.mp3
Дыялёг патэнцыйнага самагубцы з самім сабой і з Богам.
www.pixabay.com

Сёньняшні ўрок польскай мовы будзе не тыпічны. Будзе ў ім, канешне, песьня на польскай мове, але прасьпявае яе не польскі, а замежны выканаўца. Праўда, гэты выканаўца жыве непадалёк ад польскай мяжы, таму і сьпяваць па-польску яму ня цяжка.

Я хачу вам прадставіць вядомага чэскага музыканта, кампазытара і паэта Яраміра Нагавіцу (Jaromir Nohavica). Нарадзіўся пясьняр у 1953 годзе ў чэскай Астраве – гарадку непадалёк ад мяжы з Польшчай. Спачатку ён не сьпяваў, а пісаў тэксты для іншых сьпевакоў, пачаў выконваць уласныя песьні, калі яму было ўжо каля 30 гадоў, і толькі тады стаў славутым выканаўцам. У 90-ыя гады стаў вельмі папулярны, ня толькі ў Чэхіі, Славаччыне, але таксама ў Польшчы, паколькі яго творчасьць утрымлівае нямала польскіх акцэнтаў. Ён часта таксама выступае з канцэртамі ў Польшчы, сьпявае таксама свае кампазыцыі ў польскім перакладзе. Цікава тое, што ён нават гаворыць па-польску падчас канцэртаў, хаця сам кажа, што ніколі не вывучаў гэтай мовы.

Творчасьць Нагавіцы адносіцца да разраду «паэтычнай песьні», ён выконвае, акрамя ўласных, у перакладзе песьні Высоцкага, Акуджавы, Коэна. Вядома таксама, што Нагавіца хворы на алькагалізм, таму ён абсалютна ня можа спажываць сьпіртныя напоі. Дарэчы, ён свайго алькагалізму зусім не скрывае, наадварот, часта выступае з лекцыямі на тэму шкоднасьці гэтай дрэннай звычкі. У 80-ыя гады сьпявак супрацоўнічаў з чэскай службай бясьпекі, у чым сам прызнаўся, гаворачы, што ён данасіў, але ніколі не даваў такой інфармацыі, якая магла каму-небудзь пашкодзіць. Гэты сарамлівы пэрыяд у яго жыцьці не перашкодзіў прэзыдэнту Мілашу Зэману ўручыць яму ў 2017 годзе мэдаль «За заслугі».

Рэпэртуар Нагавіцы вельмі разнастайны. Ёсьць у ім спакойныя, паэтычныя песьні, але таксама вясёлыя, нават грубаватыя. І адну з такіх кампазыцый я вам прадстаўлю. Называецца песьня «Чорная дзіра» («Czarna dziura» або чорная яма, калі перакладаць з чэскай мовы).

W naszym domu jest jak w czarnej dziurze,

Co zrobię, to zaraz kogoś wkurzę.
Trzeci miesiąc gęby w krąg ponure,
Chyba czas rozejrzeć się za sznurem.
Nie, na drzewo nie właź, konar trzaśnie,
W grunt przywalisz, zaśniesz lecz nie zgaśniesz.
Będziesz połamany do imentu,
Kliniczny przypadek dla studentów.

To wlezę na komin na wysoki,
Niech gapią się gapie na me zwłoki.
Rozpłaczą się widząc, kto to leży,
Krzyż zrobią mi z dykty lub z paździerzy.
Nie zapłacze nikt, bo lubią świnie,
Jak to tak jak w kinie leży w glinie.
Wgapi taki w truchło dziób głupawy
I pójdzie załatwiać swoje sprawy.

To kupię w aptece cyjankali,
By po mnie choć krewni zapłakali.
Jak sobie ten napój golnę z gwinta,
To wnet mnie utuli ziemia świnta.
Lecz pewności brak przez te podróby,
Czy ten lek przywiedzie cię do zguby.
Ty chcesz być martwy i wreszcie happy,
A żyjesz bez nerek, za to ślepy.

Pójdę sobie gdzieś na torowisko,
Zbędą po mnie gacie i to wszystko.
Pendolino pogna aż do Pragi,
Ja sobie w kostnicy spocznę nagi.
Głupiś synku, głupiś absolutnie.
Pociąg to ci synku nic nie utnie,
Wydmuchnie cię z torów i z tych gaci,
A za postój mandat każą płacić.

Ostatnia nadzieja w palnej broni,
Wyceluje se do lewej skroni.
Zanim strzelę raz dwa trzy odliczę,
I spokój mi wyjdzie na oblicze.
Ręce ci drżą jak u pijaczyny,
Zrobisz sito z usznej małżowiny
I nigdy już przez ten huk z rusznicy
Nie usłyszysz Jarka Nohavicy.

Co mam czynić, mój ty Boże, poradź,
By mnie grabarz wreszcie mógł zaorać.
Co robić z zasranym mym żywotem,
Coś mi dał i nie chcesz wziąć z powrotem.

Żywot masz zasrany ty matole
Ciesz się ciulu żeś tam wciąż na dole
Rzuć gorzałę, fajki i kwękanie,
Bo dość mam patrzenia z góry na nie.

У нашым доме як у чорнай яме, што б я ні зрабіў, то кагосьці раззлую. Трэці месяц морды навокал панурыя, бадай, пара пашукаць шнур. Не, на дрэва не ўлазь, галіна трэсьне, аб грунт стукнесься, але не пагасьнеш. Будзеш паламаны ўшчэнт, клінічны выпадак для студэнтаў.

Можа ўлезу на камін высокі, хай вылупяць вочы разявакі на мой труп. Расплачуцца, убачыўшы, хто тут ляжыць, крыж мне зробяць з фанэры або з ДСП. Не заплача ніхто, бо любяць, сьвіньні, калі нехта, як у кіно, ляжыць у гліне. Паглядзіць такі дурнаваты на мерцьвяка і пойдзе далей па сваіх справах.

Можа куплю сабе ў аптэцы цыяністы калій, каб па мне хаця б родныя заплакалі. Калі глытну гэты напой з гарла, то ўрэшце мяне атуліць матушка-зямля. Аднак упэўненасьці няма з-за падробак, ці гэты лек давядзе цябе да гібелі. Ты хочаш быць мёртвы і ўрэшце хэппі, а жывеш бяз нырак, затое сьляпы.

Пайду кудысьці на рэйкі, застануцца ад мяне толькі споднікі, і ўсё. Пэндаліна панясецца ў Прагу, а ў я трупярні буду спачываць голы. Дурны ты, сынок, дурны абсалютна. Цягнік нічога табе не абрэжа, здзьмухне цябе з рэек і са сподняга, а за прастой загадаюць штраф плаціць.

Апошняя надзея ў агнястрэльнай зброі, прыцэлюся ў левую скронь. Перад тым, як стрэліць, раз-два-тры палічу, і спакой ужо на маім абліччы. Рукі ў цябе дрыжаць як у п’яніцы, зробіш сіта з вушной ракавіны, і ніколі ўжо з-за гэтага шуму не пачуеш Ярэка Нагавіцы.

Што мне рабіць, мой Божа, парай! Каб мяне магільшчык урэшце мог заараць. Што рабіць з маім засраным жыцьцём, якое ты мне даў і ня хочаш забраць назад.

Жыцьцё сваё засранае берагі, дурань. Радуйся, што ты там усё яшчэ, унізе. Кінь гарэлку, цыгарэты і стогны, бо мне млосна ўжо глядзець зьверху на іх.

Вось такі дыялёг патэнцыйнага самагубцы з самім сабой і з Богам. Аўтар тэксту і музыкі – Ярамір Нагавіца, пераклад – Лешэк Бэргэр. Вельмі багата тэксту, цікавая лексыка. Усяго, канешне, не ўдасца разгледзець, але выберу хаця б некалькі вартых увагі слоў.

Wkurzę – я раззлую. Wkurzyć – гэта бытавы адпаведнік дзеяслова rozzłościć – раззлаваць, давесьці да белага каленьня.

Gęby ponure – панурыя фізіяноміі, а нават больш абразьліва – морды.

Do imentu – гэтае словазлучэньне вельмі рэдка сустракаецца ў польскай мове, яно састарэлае. Сынонімы – doszczętnie, całkowicie, całkiem – поўнасьцю, да канца, цалкам.

Niech gapią się gapie – хай глядзяць разявакі. Gap – гэта разявака – прахожы, які выпадкова стаў сьведкай нейкай падзеі. Gapić się – нэўтральнае глядзець, а больш жаргоннае – вылупіць вочы.

Zwłoki – інакш труп, мёртвы чалавек або іншая істота, якая да нядаўняга часу была жывой. У бытавой мове так не гаворыцца, гэта слова з афіцыйнай лексыкі.

Krewni – сваякі, блізкія людзі, зьвязаныя паміж сабою кроўнай сувязьзю.

Z gwinta – піць з бутэлькі, без выкарыстаньня шклянак ці іншага посуду – з гарла.

Pendolino – так называецца хуткасны цягнік, які курсіруе на некаторых чыгуначных трасах у Польшчы.

Mandat – штраф, грашовае пакараньне за нейкае правапарушэньне.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт