Logo Polskiego Radia
Print

Тысячы людзей жывуць на дачах, ім пагражае высяленьне

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.04.2018 15:49
У Польшчы ёсьць амаль мільён дачных участкаў, на многіх жывуць уладальнікі.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакwww.pixabay.org/CC0 Creative Commons

Дзясяткі тысяч палякаў нелегальна жыве на дачных участках, – піша «Gazeta Wyborcza». Напрыклад, Ілёна і Аркадыюш жывуць у дачным доме з чатырма малымі дзецьмі. Нядаўна ім адключылі электрычнасьць, паколькі на дачы нельга пастаянна пражываць.

Пяць гадоў таму парлямэнт прыняў папраўкі ў закон аб дачных участках. Сярод якіх – забарона на пастаяннае пражываньне. У Польшчы ёсьць амаль мільён дачных участкаў, на многіх жывуць уладальнікі – або круглы год, або толькі летам.

Парадаксальна тое, што на дачы можна прапісацца, хаця ёсьць фармальная забарона пражываньня. Пад канец 2017 году ў Сэйме адбылася канфэрэнцыя дачнікаў, якія хацелі растлумачыць парлямэнтарам, на колькі маштабная праблема пражываньня на дачах, каб дазволілі далей жыць на дачных участках тым, хто засяліўся яшчэ перад увядзеньнем забароны. Пакуль што зьменаў у законах няма.

Ніхто не праводзіць падлікаў, колькі дакладна людзей пражывае на дачах. Паводле аўтараў артыкулу, гэта дзясяткі тысяч па ўсёй Польшчы. Яны маюць на дачах усю сваю маёмасьць, а цяпер баяцца, што могуць яе страціць.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт