Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.04.2018 15:50
  • Добра, што ты ў мяне ёсьць Кортэз.mp3
Лукаш Фэдэркевіч па мянушцы Кортэз выдаў ужо два ўласныя кампакты.
www.pixabay.com

У гэтай перадачы я хачу вам прадставіць маладога польскага музыканта, які выбраў сабе мянушку Кортэз. На самой справе песьняра завуць Лукаш Фэдэркевіч, ён нарадзіўся ў мясцовасьці Кросна ў 1989 годзе. І ён ня толькі пясьняр, але таксама кампазытар, гітарыст, піяніст і трамбаніст.

Лукаш атрымаў музычную адукацыю, у школе вучыўся граць на піяніна і трамбоне. Пазьней пачаў таксама граць на гітары. Прымаў удзел у праслухоўваньні да кастынгу музычнай праграмы «Толькі музыка», але не прайшоў. Тым ня менш, тады малады хлопец прыглянуўся кіраўніку кампаніі гуказапісу Jazzboy Паўлу Юзьвіцкаму, з якім Кортэз неўзабаве падпісаў кантракт на запіс кампакт-дыску. Творы Кортэза спадабаліся, між іншым, журналістам Трэцяй праграмы Польскага радыё, у эфіры гэтай радыёстанцыі пачалі гучаць яго песьні і да гэтага часу займаюць высокія месцы ў хіт-парадзе.

Першая кружэлка музыканта выйшла ў верасьні 2015 году, яе назоў – Бумэранг. У сваю чаргу ў 2017 годзе была выдадзеная яго другая кружэлка пад назваю «Мой дом». І першая, і другая кружэлкі выйшлі дзякуючы кампаніі Jazzboy.

Цікава тое, што Кортэз, хоць і атрымаў музычную адукацыю, то не адразу мог зарабляць дзякуючы эстраднай дзейнасьці. Ён выконваў фізычную працу, працаваў, між іншым, на будове. Але, здаецца, што яго папулярнасьць расьце, і ён зможа ўтрымліваць сябе і сваіх блізкіх дзякуючы той працы, якая, мяркую, яму найбольш даспадобы – дзякуючы музыцы. Паслухайце, калі ласка, песьню ў выкананьні Кортэза – называецца кампазыцыя «Добра, што ты ў мяне ёсьць» (Dobrze, że cię mam).

Nie lubię zmian
i nie znam się
na kolorach.

Dobrze, że cię mam,
zrób wszystko tak jak chcesz.
Na tyle mnie już znasz,
byle było tak jak jest.

Oddech,
włosy,
dotyk
w nocy.

A skąd ty tyle wiesz?
Czy błądzisz czy masz cel?

Gdzie idziesz, wieź mnie też,
Jedyne, czego chcę,
To mieć widok na twój dzień.

Usta,
oczy,
dotyk
w nocy.

I znów nam mija rok,
to chyba właśnie to.

Kłótnia w nocy,
papierosy.

Dobrze, że cię mam.

Я не люблю зьмен і не разьбіраюся ў колерах. Добра, што ты ў мяне ёсьць. Зрабі ўсё так, як хочаш. Ты мяне ўжо добра ведаеш, каб толькі было так, як ёсьць.

Дыханьне, валасы, дотык уначы.

А адкуль ты столькі ведаеш? Ці памыляесься, ці маеш мэту?

Куды ты ідзеш? Вазьмі мяне таксама. Адзінае, чаго я хачу, гэта мець від на твой дзень.

Вусны, вочы, дотык уначы.

І зноў у нас праходзіць год, гэта, бадай, тое, што трэба. Сварка ноччу, цыгарэты.

Добра, што ты ў мяне ёсьць.

Кампазыцыя Кортэза з кружэлкі «Мой дом», прысьвечанай яго малому сыну. У гэтай песьні шмат суму, рэфлексіі. Дарэчы, нядаўна распаўся саюз музыканта з жанчынай, можа таму ў яго песьнях столькі суму. А цяпер зьмест, якога няшмат, але ёсьць элемэнты, на якіх варта затрымацца.

Nie znam się na kolorach – я не разьбіраюся ў колерах. Znać się на чымсьці – гэта вельмі характэрнае польскае словазлучэньне, якое перакладаецца на беларускую мову выразам «разьбірацца». А вось польскае слова rozbierać się мае зусім іншае значэньне – распранацца. Так што лепш не кажыце паляку, што трэба ў чымсьці «rozebrać się», можа дрэнна вас зразумець.

Na tyle mnie znasz – ты на столькі мяне ўжо ведаеш. Дзеяслоў znać як правіла ўжываецца тады, калі гаворым пра людзей, а wiedzieć – калі гаворка ідзе пра нейкую іншую інфармацыю.

Znasz tego człowieka? Nie, wiem tylko, że chodził ze mną do szkoły, ale do innej klasy – Ты ведаеш гэтага чалавека? Не, ведаю толькі, што ён хадзіў са мной у школу, але ў іншы кляс.

Mieć widok na twój dzień – мець від на твой дзень. Widok – гэта даволі шырокае паняцьце. Гэта і від з акна, і краявід, і элемэнт фразэалягізмаў, напрыклад, mieć na widoku – мець на ўвазе.

W nocy – ноччу, таксама можна сказаць nocą. А вось калі нешта адбываецца ў дзень, то гаворыцца w dzień, на многа радзей dniem.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт