Logo Polskiego Radia
Print

Палякі распрацавалі імплянтанты слыхавой сыстэмы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.04.2018 16:57
Апэрацыю правядуць спэцыялісты Сусьветнага цэнтру слыху ў мясцовасьці Каетаны.
pixabay.com/CC0 Creative Commons/Gerald

Апэрацыю правядуць спэцыялісты Сусьветнага цэнтра слыху ў мясцовасьці Каетаны (Kajetany) пад Варшавай. Аб гэтым у эфіры Польскага радыё паведаміў дырэктар цэнтра прафэсар Генрык Скаржыньскі. Ён сказаў, што новая прылада можа быць выкарыстаная ў пацыентаў, якія не змаглі аднавіць нармальны слых праз слыхавы апарат.

Г.Скаржыньскі: Мы выпрацавалі шэраг вырашэньняў. Аднак у некаторых пацыентаў немагчыма іх выкарыстаць, таму што пацыенты не пераносяць гук, які дае апарат, або якасьць гэтага гуку не адпавядае чаканьням пацыентаў. Новая прылада стварае новую магчымасьць і перадае вельмі чысты гук. Гэтую прыладу мы імлянтуем у тых выпадках, дзе слыхавы апарат або іншыя імплянтанты ня могуць быць выкарыстаныя.

Новая сыстэма, упершыню імплянтаваная ў сярэдняе вуха, дазваляе перадаваць натуральны гук з яшчэ большай інтэнсіўнасьцю, чым раней. На практыцы гэта азначае, што лекары ў стане дапамагчы тым, хто да гэтага часу чуў толькі некаторыя гукі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт