Logo Polskiego Radia
Print

14.04.1865 г. сьмяротна паранілі прэзыдэнта Лінкальна

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.04.2018 17:12
  • 14.04.1865 г. сьмяротна паранілі А.Лінкальна.mp3
Прэзыдэнт Аўраам Лінкальн адмяніў рабства ў ЗША.
Аўраам ЛінкальнАўраам Лінкальнpixabay.com/CC0 Creative Commons

Прэзыдэнт Лінкальн увайшоў у гісторыю тым, што пры ім пачалася грамадзянскай вайна паміж Поўднем і Поўначчу ЗША, вынікі якой прывялі да канчатковай кансалідацыі ЗША як дзяржавы. Другая справа - гэта адмена рабства ў ЗША.

Палітыка Лінкальна не магла не выклікаць незадаволенасьці з боку буйных землеўладальнікаў Поўдня, дзе ў гаспадарцы ў асноўным выкарыстоўвалася рабоў-афрыканцаў.

Яшчэ за год да забойства агенты Поўдня рыхтавалі выкраданьне прэзыдэнта Аўраама Лінкальна, што б дало магчымасьць скончыць вайну на карысьць Поўдня. Але гэты плян рэалізаваць не ўдалося. Адным з актыўных арганізатараў быў Джон Бут, амэрыканскі акцёр і тайны агент Канфэдэрацыі.

Грамадзянская вайна скончылася капітуляцыяй паўднёвых штатаў 6 красавіка 1865 году, таму пляны выкраданьня зьмяніліся, і было вырашана забіць прэзыдэнта.

Зрабіць гэта пагадзіўся Джон Бут. Ягонае жаданьне ўзмацніла прамова Лінкальна ў Белым Доме пра канчатковае вызваленьне рабоў. У сваім дзёньніку Бут запісаў: «Грамадзянства неграм! Я пакладу гэтаму канец! Гэта апошняя ягоная прамова!».

Сябар і біёграф Лінкальна Хіл Лэман распавёў, што за тры дні да забойства Лінкальн у сьне бачыў сваю сьмерць і пахаваньне.

14 красавіка 1865 году Аўраам Лінкальн знаходзіўся ў прэзыдэнцкай ложы ў Тэатры Форда ў Вашынгтоне і глядзеў пастаноўку «Мой амэрыканскі кузін». Бут змог прайсьці да месца, дзе сядзеў прэзыдэнт. Ён стрэліў яму ў патыліцу, а сам скочыў у ніз на сцэну і са словамі «Sic semper tyrannis!» («Так скончваюць тыраны») (гэта былі слова дэвізу Паўднёвых Штатаў) і зьбег з тэатру.

Лінкальн памёр на наступны дзень. Ён стаў першым у гісторыі ЗША прэзыдэнтам, якога забілі.

Хаця Бут дзякуючы агульнай разгубленасьці змог зьбегчы ня толькі з тэатру, але і з Вашынгтону, 26 красавіка 1865 году фэрма, дзе ён схаваўся, была аточаная жаўнерамі. Бут не захацеў здавацца і быў застрэлены.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт