Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 19.04.2018 16:02
  • Obłąkany obłok Strachy na lachy.mp3
"Strachy Na Lachy", Grabaż i звар'яцелае воблака.
www.pixabay.com

У гэтай перадачы я хачу вам прадставіць, дарагія слухачы, гурт, які носіць даволі арыгінальны назоў «Strachy Na Lachy». Цяжка гэта нават перакласьці на беларускую мову, паколькі strachy – гэта або страхі, або пудзілы. А lachy – так кажуць пра палякаў як нацыю.

Музычны калектыў быў створаны ў 2002 годзе. Яго заснавальнікамі былі Кшыштаф Грабоўскі і Анджэй Казакевіч. Мянушкі гэтых музыкантаў – Грабаж і Казак. Гурт на пачатку выступаў пад назваю «Грабаж і нехта там яшчэ», але пасьля першага канцэрту музыканты памянялі назоў на «Grabaż i Strachy na Lachy». І пад такім назовам калектыў адправіўся ў сваю першую канцэртную трасу. Пазьней у назове засталася толькі другая частка, і пад такім загалоўкам гурт выступае і запісвае кружэлкі да сёньняшняга дня.

Некалькі слоў пра заснавальніка групы Кшыштафа Грабоўскага. Ён нарадзіўся ў 1965 годзе ў Познані. Гэта ня толькі здольны музыкант, але таксама аўтар тэкстаў і кампазытар большасьці песьняў гурту, а таксама іншых польскіх калектываў. Па адукацыі Грабаж – гісторык. Яго тэксты – гэта ня толькі музычныя кампазыцыі, але таксама звычайныя вершы ў тэкставым варыянце.

За вялікія заслугі для польскай культуры Кшыштаф Грабоўскі атрымаў Кавалерскі Крыж Ордэну Адраджэньня Польшчы. Рашэньне аб уручэньні ўзнагароды прыняў тагачасны прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі ў 2014 годзе.

А прапаную вам песьню гурту «Страхы на ляхы», якая называецца «Obłąkany obłok» – «Вар’яцкае воблака».

Stuk, puk
Pukam do twego wnętrza
Chcę zanurzyć nas
W miłosnych incydentach
Móc cudownie
Cię opętać

Stuk, puk
Trzymam w swoich rękach
Trzymam w ręku klucz
Do naszego szczęścia
Świeci płomień
Drga iskierka

Bum, bum
Miłość płonie w naszych sercach
Pląsa w oczach mych
Podwinięta twa sukienka
Jak zaklęcie
Jak przysięga

Bum, bum
Miłość płonie w naszych sercach
Liżesz z moich ust
Me słodkie kłamstewka
Słodka rozkosz
Nas dosięga

Nie odchodźmy stąd
Obłąkany obłok nas zalewa
Nie odchodźmy stąd
Zaniemówiła rzeka
Nie odchodźmy stąd
Stąd najbliżej nam do nieba
Co na niby jest na niby
Nie wyrabia na zakrętach

Nie odchodźmy stąd (x3)

Plum, plum
Oto mej pamięci łezka
Jesteś tutaj znów
Noszę cię na rękach
Razem płomień
I iskierka

Plum, plum
Oto mej pamięci łezka
Stoisz tutaj znów
A ja przed tobą klękam
Odpowiedź łatwa
Do odgadnięcia

Стук-стук. Я стукаю ў тваю ўнутранасьць, я хачу пагрузіць нас у любоўныя інцыдэнты. Магчы цудоўна табой завалодаць. Стук-стук. Я трымаю ў сваіх руках, трымаю ў руцэ ключ да нашага шчасьця. Сьвеціць полымя, дрыжыць іскарка.

Бум-бум. Каханьне гарыць нашых сэрцах. Танцуе ў маіх вачах. Закасаная твая сукенка як закляцьце, як прысяга. Бум-бум. Каханьне гарыць у нашых сэрцах. Ты зьлізваеш з маіх вуснаў салодкую хлусьню. Салодкая раскоша нас дасягае.

Давай не пакідаць гэтага месца. Вар’яцкае воблака нас залівае. Сьціхла рака. Давай ня будзем пакідаць гэтае месца, адсюль бліжэй за ўсё да неба, якое неўзапраўду, не спраўляецца на паваротах.

Плюм-плюм, вось маёй памяці сьлязінка. Ты зноў тут, я нашу цябе на руках. Разам полымя ды іскарка. Плюм-плюм, вось маёй памяці сьлязінка. Ты стаіш тут зноў, а я перад табою станаўлюся на калені. Які адказ – лёгка здагадацца.

Stuk, puk – pukam do twojego wnętrza – стук-стук, я стукаю (грукаю) у тваю ўнутранасьць. Па-польску слова wnętrze ўжываецца, калі гаворыцца пра нутро чалавека (як правіла гэты выраз ужываецца ў пераносным значэньні, калі гаворка ідзе пра ўнутраны сьвет, перажываньні, думкі чалавека).

Obłąkany obłok – вар’яцкае воблака, звар’яцелае воблака. Словам obłąkany акрэсьліваюць пераважна толькі чалавека, у якога ня ўсё ў парадку з псыхікай, але паэзія кіруецца сваімі правамі, і тут нават воблака можа звар’яцець.

Na niby jest na niby – быццам бы неўзапраўду. Тут цікавая канструкцыя – два разы нешта несапраўднае, напаказ, інакш кажуць «для вока». Праўда, існуюць прыклады ўжываньня і ў беларускай мове словазлучэньня на нібы, але гэта хутчэй за ўсё палянізм. Лепш казаць «неўзапраўду» (расейскі адпаведнік – понарошку).

Nie wyrabia na zakrętach – не спраўляецца на паваротах. Так кажуць пра нейкі сродак транспарту, які не ўпісваецца ў павароты, але гэтае словазлучэньне можа быць таксама фразэалягізмам. Калі чалавек «nie wyrabia na zakrętach», гэта азначае, што яму цяжка справіцца са сваім жыцьцём, з усімі неабходнымі справамі.

Odpowiedź łatwa do odgadnięcia – адказ лёгка адгадаць, зразумець. Характэрная для польскай мовы канструкцыя – coś do odgadnięcia, do zrozumienia, do zrobienia – нешта, што трэба адгадаць, зразумець, зрабіць.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт