Logo Polskiego Radia
Print

Тарнаўскія горы атрымалі сэртыфікат ЮНЭСКА (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.04.2018 16:23
  • Тарнаўскія горы.mp3
Тарнаўскія Горы - гэта 15-ты ў Польшчы аб’ект, які быў унесены ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.
By Przykuta - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3992744

Тарнаўскія горы атрымалі сэртыфікат ЮНЭСКА (ФОТА)
Тарнаўскія Горы - гэта 15-ты ў Польшчы аб’ект, які быў унесены ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.
Сёньня я запрашаю ў горад Тарнаўскія Горы, распаложаны ў Сылезіі. Надоечы гэтае прыгожае гістарычнае мястэчка атрымала арыгінал пасьведчаньня аб унясеньні ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА. Цырымонія ўручэньня дакумэнта адбылася ў Каралеўскім замку ў Варшаве.
Рашэньне аб унясеньні Тарнаўскіх Гораў у прэстыжны сьпіс гістарычных помнікаў было прынятае ў ліпені 2017 году падчас 41-ай сэсіі Камітэта сусьветнай спадчыны, якая адбывалася ў Кракаве.
Тарнаўскія Горы - гэта 15-ты ў Польшчы аб’ект, які быў унесены ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА, нагадаў віцэ-прэм’ер, міністар культуры й нацыянальнай спадчыны, прафэсар Пётр Гліньскі (Piotr Gliński).
Пётр Гліньскі: Унясеньне аб’екту ў сьпіс сусьветнай спадчыны важнае, паколькі гэта свайго роду сэртыфікат ААН і ЮНЭСКА, які сьведчыць аб тым, што важнае для цывілізацыі.
У сваю чаргу старшыня Польскага камітэта па справах ЮНЭСКА Яцэк Пурхаля (Jacek Purchla) падкрэсьліваў заслугі мясцовай супольнасьці.
Яцэк Пурхаля: Незвычайны характар унясеньня Тарнаўскіх Гораў у сьпіс ЮНЭСКА зводзіцца таксама да таго, што гэта перш за ўсё вялікая заслуга мясцовай супольнасьці.
У прыватнасьці, у сьпіс ЮНЭСКА былі ўнесены аб'екты, якія засталіся пасьля тамтэйшых шахтаў, дзе дабывалі срэбра, сьвінец і цынк. Аднак усяго гэтага, паводле Пурхалі, не было б без намаганьняў мясцовых жыхароў.
Яцэк Пурхаля: Спадчына – гэта, перш за ўсё, людзі. Гэта мы. Гэта таксама разуменьне каштоўнасьцяў вакол нас. Гэта першы аб’ект у Горнай Сылезіі, унесены ў сьпіс ЮНЭСКА. Тарнаўскія Горы – гэта станоўчы прыклад і працяг шахцёрскай традыцыі - сымбалю ўсяго рэгіёну.
У сваю чаргу бургамістар гораду Тарнаўскія Горы Аркадыюш Чэх (Arkadiusz Czech) падкрэсьлівае, што ўнясеньне ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА - гэта доказ пашаны велізарнай працы продкаў.
Аркадыюш Чэх: Мы атрымліваем карысьць ад сотняў гадоў працы нашых продкаў. За гэта мы ім вельмі ўдзячныя. Шахта й горад парыты тысячамі кілямэтраў падземных калідораў і дзясяткамі тысяч ствалоў. Гэта спадчына, якую мы павінны ахоўваць, паколькі гэтага ўжо няма ў іншых рэгіёнах Эўропы.
Старшыня Таварыства сябраў Тарнаўскіх Гораў Марэк Кандзя (Marek Kandzia) падкрэсьліў, што вынікам унясеньня гораду ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА зьяўляецца значны рост колькасьці турыстаў.
Марэк Кандзя: Гаворка ідзе пра рост 20-30%. Цягам году толькі Гістарычную шахту срэбра наведала на 12 тысяч турыстаў больш.
На працягу некалькіх стагодзьдзяў на тэрыторыі Тарнаўскіх Гораў і ў ваколіцы дзейнічала некалькі тысяч шахтаў і ствалоў, больш за 150 кілямэтраў падземных выпрацовак.
Да найбольш вядомых аб’ектаў належаць Гістарычныя Шахта срэбра ды Штольня Чорнай стронгі. 600-мэтровы фрагмэнт гэтай штольні, якая калісьці выкарыстоўвалася для абязводжваньня шахты, цяпер турысты пераадольваюць на лодках. Гэта самы доўгі ў Польшчы падземны водны турыстычны маршрут. Штольня была адкрыта для турыстаў у 1957 годзе.
аз

Сёньня я запрашаю ў горад Тарнаўскія Горы, распаложаны ў Сылезіі. Надоечы гэтае прыгожае гістарычнае мястэчка атрымала арыгінал пасьведчаньня аб унясеньні ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА. Цырымонія ўручэньня дакумэнта адбылася ў Каралеўскім замку ў Варшаве.

Рашэньне аб унясеньні Тарнаўскіх Гораў у прэстыжны сьпіс гістарычных помнікаў было прынятае ў ліпені 2017 году падчас 41-ай сэсіі Камітэта сусьветнай спадчыны, якая адбывалася ў Кракаве.

By
By Sebastian Romankiewicz - smzt.pl website, CC BY-SA 4.0, https:// commons. wikimedia. org/w/index.php?curid=65641974

Тарнаўскія Горы - гэта 15-ты ў Польшчы аб’ект, які быў унесены ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА, нагадаў віцэ-прэм’ер, міністар культуры й нацыянальнай спадчыны, прафэсар Пётр Гліньскі (Piotr Gliński).

Пётр Гліньскі: Унясеньне аб’екту ў сьпіс сусьветнай спадчыны важнае, паколькі гэта свайго роду сэртыфікат ААН і ЮНЭСКА, які сьведчыць аб тым, што важнае для цывілізацыі.

У сваю чаргу старшыня Польскага камітэта па справах ЮНЭСКА Яцэк Пурхля (Jacek Purchla) падкрэсьліваў заслугі мясцовай супольнасьці.

Яцэк Пурхля: Незвычайны характар унясеньня Тарнаўскіх Гораў у сьпіс ЮНЭСКА зводзіцца таксама да таго, што гэта перш за ўсё вялікая заслуга мясцовай супольнасьці.

У прыватнасьці, у сьпіс ЮНЭСКА былі ўнесены аб'екты, якія засталіся пасьля тамтэйшых шахтаў, дзе дабывалі срэбра, сьвінец і цынк. Аднак усяго гэтага, паводле Пурхлі, не было б без намаганьняў мясцовых жыхароў.

Яцэк Пурхля: Спадчына – гэта, перш за ўсё, людзі. Гэта мы. Гэта таксама разуменьне каштоўнасьцяў вакол нас. Гэта першы аб’ект у Горнай Сылезіі, унесены ў сьпіс ЮНЭСКА. Тарнаўскія Горы – гэта станоўчы прыклад і працяг шахцёрскай традыцыі - сымбалю ўсяго рэгіёну.

У сваю чаргу бургамістар гораду Тарнаўскія Горы Аркадыюш Чэх (Arkadiusz Czech) падкрэсьлівае, што ўнясеньне ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА - гэта доказ пашаны велізарнай працы продкаў.

Аркадыюш Чэх: Мы атрымліваем карысьць ад сотняў гадоў працы нашых продкаў. За гэта мы ім вельмі ўдзячныя. Шахта й горад парыты тысячамі кілямэтраў падземных калідораў і дзясяткамі тысяч ствалоў. Гэта спадчына, якую мы павінны ахоўваць, паколькі гэтага ўжо няма ў іншых рэгіёнах Эўропы.

Старшыня Таварыства сябраў Тарнаўскіх Гораў Марэк Кандзя (Marek Kandzia) падкрэсьліў, што вынікам унясеньня гораду ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА зьяўляецца значны рост колькасьці турыстаў.

Марэк Кандзя: Гаворка ідзе пра рост 20-30%. Цягам году толькі Гістарычную шахту срэбра наведала на 12 тысяч турыстаў больш.

На працягу некалькіх стагодзьдзяў на тэрыторыі Тарнаўскіх Гораў і ў ваколіцы дзейнічала некалькі тысяч шахтаў і ствалоў, больш за 150 кілямэтраў падземных выпрацовак.

By
By Chrochodyl - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org /w/ index.php?curid=15342914

Да найбольш вядомых аб’ектаў належаць Гістарычныя Шахта срэбра ды Штольня Чорнай стронгі. 600-мэтровы фрагмэнт гэтай штольні, якая калісьці выкарыстоўвалася для абязводжваньня шахты, цяпер турысты пераадольваюць на лодках. Гэта самы доўгі ў Польшчы падземны водны турыстычны маршрут. Штольня была адкрыта для турыстаў у 1957 годзе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт