Logo Polskiego Radia
Print

Маленькага Альфі адключылі ад апаратуры

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.04.2018 15:03
Тысячы людей на свеце хвалююцца за лёс ангельскага хлопчыка.
Польскі сьцяг з заклікам дазволіць жыць Альфі каля шпіталя ў Лівэрпуле, дзе ляжыць пацыент Польскі сьцяг з заклікам дазволіць жыць Альфі каля шпіталя ў Лівэрпуле, дзе ляжыць пацыент PAP/EPA/PETER POWELL

Палякі цікавяцца лёсам маленькага ангельскага хлопчыка Альфі Эванса. Гісторыю малечы апісвае «Rzeczpospolita». Альфі амаль два гады, ён нарадзіўся цяжкахворым, лекары не змаглі паставіць дакладны дыягназ, але вядома, што хвароба вынішчае мозг дзіцяці, ён ня можа жыць без спэцыяльнай мэдычнай апаратуры.

У такой сытуацыі лекары вырашылі адключыць яго, паколькі далейшае лячэньне негуманнае, на іхнюю думку. Бацькі хлопчыка абскардзілі рашэньне. У справу ўключыўся папа рымскі Францішак, італьянскі ўрад у экстранным парадку прызнаў бацькам Альфі ды яму італьянскае грамадзянства. Дзіця згадзіўся прыняць рымскі шпіталь і трымаць яго пад апаратурай да канца жыцьця. Але супраць вывазу дзіцяці з Вялікабрытаніі выступае брытанскі суд.

У панядзелак Альфі адключылі ад апаратуры. Тым ня менш, ён не памёр, пачаў сам дыхаць. Гэта мабілізавала людзей па ўсім сьвеце да барацьбы за яго жыцьцё.

У Польшчы ў справу падключыўся вядомы падарожнік, журналіст Войцех Цэўроўскі, людзі прыносяць да брытанскай амбасады цацкі, кветкі і просьбы выратаваць Альфі. Тэматыку закрануў таксама польскі прэзыдэнт Анджэй Дуда, які напісаў на Твітэр: тое, што адбываецца з гэтым дзіцём, – доказ на тое, што жыцьцё мацнейшае, чым сьмерць.

На думку сацыёляга прафэсара Эвы Будзыньскай, прыклад Альфі паказвае, як глыбока ў справы сям’і ўмешваецца дзяржаўны апарат. Усё часьцей суды вырашаюць ня толькі аб тым, ці хтосьці парушае законы, але таксама аб тым, ці хтосьці мае права жыць.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт