Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.05.2018 14:02
  • Kapitan Polska Lao Che.mp3
Lao Che шукае капітана, які б пакіраваў Польшчаю.
www.pixabay.com

Я хачу вам сёньня прадставіць гурт, які носіць арыгінальны назоў Lao Che. Нягледзячы на тое, што Lao Che атаясамліваецца з Лацінскай Амэрыкай, на самой справе гэтая назва паходзіць ад імя Lao Che (Старога Чэ) – аднаго з другаплянавых герояў фільму «Індыяна Джонс і храм лёсу».

Калектыў грае музыку, якую цяжка аднесьці да адной з музычных катэгорый. Такая музыка называецца кросовэр. Свой першы альбом Lao Che выдаў у 2002 годзе. Трыма гадамі пазьней выйшаў кампакт, прысьвечаны Варшаўскаму паўстаньню. Ён так і называўся «Варшаўскае паўстаньне». Дзякуючы кружэлцы гурт заваяваў папулярнасьць. Тады музыканты пачалі выступаць на вельмі модным рок-фэстывалі Przystanek Woodstok. Чарговая кружэлка пад назваю «Gospel» стала яшчэ большым камэрцыйным посьпехам Lao Che. Альбом атрымаў званьне плятынавай кружэлкі за вялікую колькасьць прададзеных паасобнікаў – больш за 30 тыс.

З таго часу выйшла яшчэ некалькі кампакт-дыскаў выканаўцаў, музыканты ўдзельнічалі ў шматлікіх канцэртах, далучыліся да кампаніі супраць гамафобіі.

А я прапаную вам кампазыцыю гурту Lao Che, якая называецца «Капітан Польшча».

W powadze czasów,
W zwątpieniu i chaosie,
Tym o drżących dłoniach,
I złamanym głosie,
Ukaż się duchem i ciałem,
Wszystkim nam,
Ponad podziałem.
Przybądź i bądź,
Przybądź i bądź,
Przybądź i bądź,
Bez zarzutu,
Tak dla Tutsi, jak dla Hutu.
Kapitan Polska,
Kapitalny Pan
Kapitan
Kapitan Polska
A sprawa polska.
Bo dom dwupokojowy,
Wczoraj ludowy,
Dziś kartonowo-gipsowy.
I noc idzie,
I pytanie o śniadanie,
Z grzybem atomowym w śmietanie.
Larum grają!
Kapitan skacze do przestworu.
Larum grają!
Sowieci u bram Mordoru!
Póki pióro i pęcherz trzymam,
Póty wierszem czyścić chcę kapitańskie buty.
Kapitan Polska,
Poszukiwany,
Poszukiwana!
Kapitanie,
Modlę się o Pana Kapitana.
Przybądź i bądź.
Przybądź i bądź
Przybądź i bądź.
Toż przybądź.
Kapitan Polska,
Kapitalny Pan
Kapitan
Kapitan Polska
A sprawa polska.

У сур’ёзе часоў, у сумненьні і хаосе, гэтым з дрыжачымі далонямі і зламаным голасам. Аб'явіся духам і целам, усім нам, незалежна ад падзелаў. Прыбудзь і будзь, прыбудзь і будзь, без закідаў, як для тутсі, так і для хуту.

Капітан Польшча, капітан Пан, капітан Польшча і справа польская, бо дом двухпакаёвы, учора народны, сёньня гіпсакардон. І ноч ідзе. І пытаньне пра сьнеданьне, з грыбам атамным у сьмятане.

Трывогу граюць! Капітан скача ў прастору. Трывогу граюць! Саветы каля брамы Мордару! Пакуль пяро і пухір трымаю, да таго часу вершам я хачу чысьціць капітанскія боты. Капітан Польшча, яго шукаюць, яе шукаюць. Капітан, я малюся за капітана. Прыбудзь і будзь, прыбудзь і будзь, ну, прыбудзь.

Капітан Польшча, капітальны пан. Капітан Польшча і справа польская.

Tak dla Tutsi, jak dla Hutu – як для тутсі, так і для хуту. У гэтым сказе згадваецца пра этнічны канфлікт паміж плямёнамі тутсі і хуту ў афрыканскай Руандзе, дзе разгарэўся канфлікт на этнічнай глебе і далей назіраецца напружанасьць. Але ў моўным пляне я хачу зьвярнуць увагу на іншае – на польскай мове гаворыцца tak, jak i … – наадварот, чым па-беларуску.

Należy myć zęby tak rano, jak i wieczorem – трэба чысьціць зубы як раніцай, так і вечарам.

Pytanie o śniadanie – пытаньне пра сьнеданьне. Тут таксама падобная, але крыху іншая канструкцыя, чым на беларускай мове.

Z grzybem atomowym w śmietanie – з атамным грыбам у сьмятане. Грыбы ў сьмятане – прысмак многіх людзей, нельга гэтага ж сказаць пра атамны грыб, але мастацкая імпрэсія кіруецца сваімі правамі.

Larum grają – б’юць трывогу, граюць трывогу.

Sowieci u bram Mordoru – саветы ў брамаў Мордару. Мордар – гэта прыдуманая краіна з кніжак Джона Рональда Толкіна. А вось варшавяне жартам кажуць Мордар на шматлікія офісныя будынкі, якія знаходзяцца ў сталічным раёне Макотуў (Mokotów, ul. Domaniewska).

Modlę się o Pana Kapitana – я малюся за пана капітана. Моляцца палякі o kogoś, а беларусы – за кагосьці.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт