Logo Polskiego Radia
Print

Кароль футболу ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.05.2018 15:43
Марадона пасьля завяршэньня футбольнай кар'еры становіцца ўсё больш дзіўным.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Кароль футболу ў Беларусі. «Gazeta Wyborcza» друкуе камэнтар аб тым, што славуты футбаліст Дыега Марадона будзе трэнэрам і старшынёй клюбу «Дынама». Гэта кульмінацыя апошніх дасягненьняў Марадоны, які пасьля зыходу са стадыёну становіцца ўсё больш дзіўным. У яго няма адукацыі, яго акружаюць прайдохі, якія стараюцца яго абабраць. Марадона заўсёды ахвотна сябраваў з дыктатарамі, рэгулярна бываў у Фідэля Кастра, хваліў Уга Чавэса, Махмуда Ахмадзінежада.

Футбаліст спрабаваў таксама працаваць трэнэрам, што закончылася грандыёзнай паразай Аргентыны, якая прайграла зь Нямеччынай 0:4 у 2010 годзе. Марадона як звычайна даваў шоў, але ў яго не было ніякага пляну трэніровак. Ён у якасьці трэнэра паказаў свой выключны антыталент. І таму з таго часу яму ўдавалася знайсьці працу толькі ў слабых клюбах Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

Нядаўна адзін з шэйкаў уклаў сродкі ў берасьцейскі клюб “Дынама”, і таму Марадону туды паслалі ў якасьці трэнэра. На сёньня гэта ўжо не сур’ёзная спартыўная навіна, а толькі чарговая сэрыя сэрыялу пра падзеньне славутага футбаліста, які ня мае паняцьця пра кіраваньне камандай. Клюб, які падпісаў з Марадонай кантракт, не зьяўляецца найлепшым нават у Беларусі, а рэальную ўладу трымае ў ім бізнэсмэн Аляксандар Зайцаў, былы чыноўнікі і асыстэнт Віктара Лукашэнкі.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт