Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.05.2018 18:00
  • Я вяртаюся да сябе К. Бадах.mp3
Куба Бадах сьпявае аб тым, як ён вяртаецца да сябе.
www.pixabay.com

Куба Бадах (сапр. імя Якуб Бартламей Бадах) запісаў першую кружэлку, калі было яму толькі 12 гадоў. Так што ў яго выпадку музычны талент праявіўся рана. І музыкант хутка зразумеў, што музыка і эстрадная дзейнасьць – гэта яго сцэнар на добрае і плённае жыцьцё.

Куба Бадах нарадзіўся ў 1976 годзе ў Красныставе Люблінскага ваяводзтва. Ён музыкант, кампазытар, вакаліст, музычны прад'юсэр. Атрымаў вышэйшую музычную адукацыю ў музычнай акадэміі Катавіцэ. Яшчэ падчас вучобы шмат разоў удзельнічаў у розных праектах і запісваў кружэлкі.

Куба Бадах ня толькі сам выступае на эстрадзе, але таксама супрацоўнічае з іншымі артыстамі, між іншым, Каяй, Даротай Міськевіч, Аняй Шармах. Запісвае таксама гукавыя дарожкі да кінафільмаў.

З 1999 году супрацоўнічае з гуртом «The Globetrotters», з якім выдаў чатыры кампакты.

Многім палякам Куба Бадах вядомы таксама тым, што ён у прыватным жыцьці зьяўляецца мужам Аляксандры Квасьнеўскай, дачкі былога прэзыдэнта Польшчы Аляксандра Квасьнеўскага.

А я прапаную вашай увазе песьню Кубы Бадаха, якая называецца «Wracam do siebie» (Я вяртаюся да сябе).

jeszcze nie ma mnie
chociaż w sobie mieszkam
błąkam się po ścieżkach
jak cień
w myślach, gdzieś

tyle krętych dróg
plącze mi się w głowie
z drugiej strony powiek
bez tchu, dosyć już

wracam do siebie
żeby znowu być
można znów pisać
i otwieram drzwi

jeszcze patrzę tak
jakby zmysły były
z dźwiękoszczelnej szyby na świat patrzę tak
zbieram siebie w garść
trzeba mieć nadzieje
nią się w całość skleję
tak jak zbity dzban

nie da się tak żyć
żeby zawsze być
reklamą szczęścia
bo uśmiech w gardle stanie ci
jeśli nie bywa źle
nie dowiesz się
że może być lepiej
że może być lepiej

dziś podnoszę wzrok
za długo był przy ziemi
dość pochmurnych jesieni
już czas, mój czas
nie miej mi za złe
gdy się w myślach gubię
tak jak wszyscy ludzie
czasem poddaje się

Яшчэ няма мяне. Хаця я ў сабе жыву. Я блукаю па сьцяжынках, як цень, у думках, дзесьці. Столькі пакручастых дарог пераплятаецца ў маёй галаве. З другога боку павек, без перадыху, даволі ўжо, хопіць.

Я вяртаюся да сябе, каб зноў быць. Можна зноў пісаць, я адчыняю дзьверы. Яшчэ гляджу так, быццам бы пачуцьці былі з гуканепранікальнай шыбы. На сьвет я гляджу так, бяру сябе ў рукі. Трэба мець надзею, што сам сябе пасклейваю, як разьбіты збанок.

Немагчыма так жыць, каб заўсёды быць рэклямай шчасьця, бо ўсьмешкай у горле папярхнесься. Калі не бывае дрэнна, то ты не даведаесься, што можа быць лепш.

Сёньня я падымаю позірк, надта доўга ён быў нізка каля зямлі. Даволі ўжо пахмурнай восені, ужо час, мой час, не злуйся на мяне, калі я губляюся ў думках. Так, як усе людзі, я часам здаюся.

Wracam do siebie – я вяртаюся да сябе. Таксама палякі могуць вяртацца дадому – як і беларусы. А вось калі беларус бывае дома, то паляк можа быць толькі w domu.

Odróbcie resztę pracy w domu – Зрабіце рэшту працы дома.

Otwieram drzwi – адчыняць дзьверы, слова otwierać датычыць усяго, што можна адкрыць або адчыніць – можна otwierać oczy, okno, ręce. Па-беларуску мы сказалі б адчыніць акно, але адкрыць вочы. У польскай мове такой розьніцы няма.

Jakby zmysły były – змыслы – гэта пачуцьцё, агулам у чалавека пяць zmysłów, але некаторыя кажуць, што ёсьць яшчэ шосты zmysł (пачуцьцё) – інтуіцыя.

Zbieram siebie w garść – я зьбіраю сябе ў рукі, калі перакладаць даслоўна гэты сказ. Фразэалягізм weź się w garść азначае «вазьмі сябе ў рукі», супакойся, спакойна зрабі нешта, разьбярыся ў нейкай справе.

Uśmiech w gardle stanie ci – усьмешка стане табе ў горле. Тут перафразоўка прымаўкі, што нешта можа быць костачкай у горле – у пераносным значэньні гэта азначае, што нешта перашкаджае, замінае.

Nie miej mi za złe – гэты фразэалягізм вельмі часта гучыць з вуснаў палякаў. Ён азначае: не злуйся на мяне за нешта, не трымай зла ня мяне (за нешта, што я зрабіў або сказаў).

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт