Logo Polskiego Radia
Print

Замак у вёсцы Бабаліцы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.05.2018 16:01
  • Замак Бабаліцы.mp3
Пабудаваная Казімірам Вялікім крэпасьць была часткай сярэднявечнай сыстэмы абароны дзяржавы.
Замак Бабаліцы.Замак Бабаліцы.Photo: DzidekLasek/pixabay.com/CC0 Public Domain

Замак у мясцовасьці Бабаліцы (ФОТА)
Пабудаваная Казімірам Вялікім крэпасьць была часткай сярэднявечнай сыстэмы абароны дзяржавы.
Сёньня запрашаем у вёску Бабаліцы (Bobolice) ў Сылескім ваяводзтве, дзе можна паглядзець сярэднявечны замак. Аб’ект тым больш цікавы, што турысты могуць паглядзець яго інтэр’ер пасьля маштабнай рэканструкцыі. Такіх крэпасьцяў на Кракаўска-Чэнстахоўскім ўзвышшы (Wyżynya Krakowsko-Częstochowska) засталося няшмат. Проста большасьць зь іх захавалася да сёньня ўжо толькі ў выглядзе руін.
********************
Замак Бабаліцы ў сярэдзіне XIV стагодзьдзя пабудаваў кароль Казімір Вялікі (Kazimierz Wielki), на месцы ранейшага драўлянага аб’екту. Бабаліцкая крэпасьць была часткай буйной сыстэмы абароны „Арліныя гнёзды”, якая павінна была бараніць заходнія межы дзяржавы.
У 1370 годзе замак трапіў у рукі князя Ўладзіслава Апольчыка (Władysław Opolczyk), які празь некалькі гадоў аддаў яго ў арэнду вугорскаму шхахціцу, якога звалі Анджэем Вугорцам (Andzej Węgier). Гэта запачаткавала вельмі нядобры пэрыяд для мясцовага насельніцтва. Замежныя жыхары замка, якія рабілі загаворы з тэўтонскім ордэнам, рабавалі й прыгняталі жыхароў вёскі.
На дапамогу палякам прыйшоў Уладзіслаў Ягайла, які адбіў замак разам з навакольнымі тэрыторыямі. На працягу наступных стагодзьдзяў крэпасьць некалькі разоў мяняла ўладальнікаў, сярод іх была й вядомая сям’я Мышкоўскіх (Myszkowscy), якая ўладала таксама суседнім замкам у Міраве (Mirów).
Напрыканцы XVI стагодзьдзя замак у Бабаліцах быў сур'ёзна пашкоджаны падчас наступленьня Максіміліяна Габсбурга (Maksymilian Habsburg). Пасьля гэтага прайшло яшчэ некалькі спробаў яго рэстаўрацыі. Аднак у выніку Швэдзкага патопу бабаліцкая крэпасьць была амаль поўнасьцю разбураная. З гэтага часу стан аб’екту пагаршаўся цягам, як мінімум, наступных 300 гадоў.
**********************
Паводле легенды, раней замкамі ў Бабаліцах і Міраве ўладалі два браты - Мір і Бобаль (Mir i Bobol). Аднойчы падчас адсутнасьці старэйшага брата маладзейшы брат спакусіў ягоную каханую. Раз'юшаны здрадай старэйшы брат забіў і малодшага брата, і дзяўчыну. Па сёньняшні дзень ейны дух блукаецца па мурах замку.
Верагодна, раней крэпасьці ў Бабаліцах і Міры былі спалучаныя падземнымі тунэлямі. Сёньня турыстам рэкамэндуецца маляўнічы маршрут ад аднаго да другога замка, які вядзе праз прыгожыя Міроўскія скалы. На турыстычнай мапе шлях пазначаны чырвоным колерам. Па дарозе варта наведаць пячору „Канюшню”, дзе былі знойдзеныя зубы нэандэртальца.
*******************
Сёньня замак у Бабаліцах належыць сям’і Лясэцкіх (Laseccy), якая адрэстаўравала гістарычны будынак. Адбудаваны быў як верхні, так і ніжні замак з дворам, брамай і мурамі. Аднак рэканструкцыя ня ўсім спадабалася. Частка спэцыялістаў жорстка раскрытыкавала ўладальнікаў за спосаб ейнага правядзеньня. Найбольш крытычныя называюць аб’ект „польскім Дыснэйлэндам”, то бок прыкладам безгустоўнасьці. Аднак я думаю, што варта самому ацаніць намаганьні рэканструктараў і ўладальнікаў.
Уваход на замкавы двор і ў інтэр'ер платны. Квіткі можна набыць у касе, якая разьмяшчаецца паблізу. Побач з замкам таксама дзейнічае рэстаран і гасьцініца. У сэзоне тут працуюць шапікі, у якіх можна купіць сувэніры.
аз

Сёньня запрашаем у вёску Бабаліцы (Bobolice) ў Сылескім ваяводзтве, дзе можна паглядзець сярэднявечны замак. Аб’ект тым больш цікавы, што турысты могуць пабачыць яго інтэр’ер пасьля маштабнай рэканструкцыі. Такіх крэпасьцяў на Кракаўска-Чэнстахоўскім ўзвышшы (Wyżynya Krakowsko-Częstochowska) засталося няшмат. Проста большасьць зь іх захавалася да сёньня ўжо толькі ў выглядзе руін.

Замак Бабаліцы ў сярэдзіне XIV стагодзьдзя пабудаваў кароль Казімір Вялікі (Kazimierz Wielki), на месцы ранейшага драўлянага аб’екту. Бабаліцкая крэпасьць была часткай буйной сыстэмы абароны „Арліныя гнёзды”, якая павінна была бараніць заходнія межы дзяржавы.

У 1370 годзе замак трапіў у рукі князя Ўладзіслава Апольчыка (Władysław Opolczyk), які празь некалькі гадоў аддаў яго ў арэнду вугорскаму шхахціцу, якога звалі Анджэем Вугорцам (Andzej Węgier). Гэта запачаткавала вельмі нядобры пэрыяд для мясцовага насельніцтва. Замежныя жыхары замка, якія рабілі загаворы з тэўтонскім ордэнам, рабавалі й прыгняталі жыхароў вёскі.

На дапамогу палякам прыйшоў Уладзіслаў Ягайла, які адбіў замак разам з навакольнымі тэрыторыямі. На працягу наступных стагодзьдзяў крэпасьць некалькі разоў мяняла ўладальнікаў, сярод іх была й вядомая сям’я Мышкоўскіх (Myszkowscy), якая ўладала таксама суседнім замкам у Міраве (Mirów).

Замак
Замак у Бабаліцах да рэканструкцыі. By Jerzy Strzelecki - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons. wikimedia.org/ w/index.php?curid=3056869

Напрыканцы XVI стагодзьдзя замак у Бабаліцах быў сур'ёзна пашкоджаны падчас наступленьня Максіміліяна Габсбурга (Maksymilian Habsburg). Пасьля гэтага прайшло яшчэ некалькі спробаў яго рэстаўрацыі. Аднак у выніку Швэдзкага патопу бабаліцкая крэпасьць была амаль поўнасьцю разбураная. З гэтага часу стан аб’екту пагаршаўся цягам, як мінімум, наступных 300 гадоў.

Паводле легенды, раней замкамі ў Бабаліцах і Міраве ўладалі два браты - Мір і Бобаль (Mir i Bobol). Аднойчы падчас адсутнасьці старэйшага брата маладзейшы брат спакусіў ягоную каханую. Раз'юшаны здрадай старэйшы брат забіў і малодшага брата, і дзяўчыну. Па сёньняшні дзень ейны дух блукаецца па мурах замку.

Замак
Замак у Бабаліцах. Photo: chleebek/pixabay.com/CC0 Public Domain

Верагодна, раней крэпасьці ў Бабаліцах і Міры былі спалучаныя падземнымі тунэлямі. Сёньня турыстам рэкамэндуецца маляўнічы маршрут ад аднаго да другога замка, які вядзе праз прыгожыя Міроўскія скалы. На турыстычнай мапе шлях пазначаны чырвоным колерам. Па дарозе варта наведаць пячору „Канюшню”, дзе былі знойдзеныя зубы нэандэртальца.

Сёньня замак у Бабаліцах належыць сям’і Лясэцкіх (Laseccy), якая адрэстаўравала гістарычны будынак. Адбудаваны быў як верхні, так і ніжні замак з дворам, брамай і мурамі. Аднак рэканструкцыя ня ўсім спадабалася. Частка спэцыялістаў жорстка раскрытыкавала ўладальнікаў за спосаб ейнага правядзеньня. Найбольш крытычныя называюць аб’ект „польскім Дыснэйлэндам”, то бок прыкладам безгустоўнасьці. Аднак я думаю, што варта гэта самому ацаніць.

Замак
Замак у Бабаліцах. By Bobolus - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons. wikimedia.org/ w/ index.php?curid=29252928

Уваход на замкавы двор і ў інтэр'ер платны. Квіткі можна набыць у касе, якая разьмяшчаецца паблізу. Побач з замкам таксама дзейнічае рэстаран і гасьцініца. У сэзоне тут працуюць шапікі, у якіх можна купіць сувэніры.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт