Logo Polskiego Radia
Print

Экалягічная сьвядомасьць палякаў расьце

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.05.2018 14:31
  • экалягічная сьвядомасьць.mp3
70% палякаў разумеюць, што іх рашэньні маюць ключавое значэньне для навакольнага асяродзьдзя.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У сёньняшняй экалягічнай перадачы пагаворым пра экалягічную сьвядомасьць у польскім грамадзтве. Ці яна расьце, а калі расьце, то ці зьяўляецца дастатковай?
Дасьледаваньні паказваюць, што экалягічная сьвядомасьць сярод палякаў зьяўляецца непараўнальна большая і якасна лепшая – гаворыць Славамір Бжузэк з фонду «Нашая зямля».
С. Бжузэк: Прыкладна 30 гадоў таму, на пачатку 90-х гадоў праводзіліся дасьледаваньні. У той час 35% палякаў заяўлялі, што павага да навакольнага асяродзьдзя – гэта важная справа. Аднак пераважная частка гэтых людзей меркавала, што гэтымі справамі ўсё ж павінна займацца дзяржава. Нехта іншы. У сваю чаргу дасьледаваньні, якія праводзяцца ў апошнія гады, паказваюць, што 90% палякаў гавораць: не задавайце пытаньне, ці трэба ахоўваць навакольнае асяродзьдзе, а задавайце пытаньне, як гэта рабіць. Гэта натуральна. Акрамя таго, 70% палякаў разумеюць, што гэта канкрэтна іх рашэньні маюць ключавое значэньне для навакольнага асяродзьдзя. Памянялася адказнасьць. Мы пачынаем разумець, што наш індывідуальны падыход мае ключавое значэньне.
Некалькі тыдняў таму ў інтэрнэце паявілася відэа, як кіроўца аднаго з аўтамабіляў, які стаяў у корку, пачаў выкідваць праз вакно ў лес мноства сьмецьця – упакоўку за ўпакоўкай. Іншы кіроўца, які гэта пабачыў, падышоў, узяў частку сьмецьця і закінуў яго назад у машыну парушальніка. Гэтым самым прымусіў яго пазьбіраць астатняе сьмецьце. Пікантнасьці дадаў факт, што засьмечваў абочыну дарогі кіроўца з-за ўсходняй мяжы Польшчы. Такія паводзіны, на жаль, здараюцца сярод асоб рознай нацыянальнасьці.
С. Бжузэк: Нашыя дасьледаваньні паказваюць, што яшчэ на пачатку 2000-гадоў нам не перашкаджалі сьмецьці, якія ляжалі на вуліцы. Прыкладна з 2010 году гэта пачынае перашкаджаць. Апошнія гады ўсё больш людзей гаворыць аб неталерантнасьці ў дачыненьні да людзей, якія сьмецяць. Хоць не заўсёды нашыя словы маюць адлюстраваньне ў практыцы. Усё больш людзей разумее, што зрабіць увагу некаму, хто сьмеціць, ці паведаміць у адпаведныя органы пра тое, што сусед паліць сьмецьце ў печцы, гэта не данос, а адказныя паводзіны, паколькі гэта грамадзка шкодны ўчынак.
Па словах нашага госьця, засьмечваньне – гэта таксама пытаньне звычкі.
С. Бжузэк: Гэта таксама пытаньне прывычак. Людзям неабходна стала працаваць над зьменамі сваіх звычак. І засьмечваньне зьяўляецца такой звычкай. Дадаткова паяўляецца грамадзкая згода на засьмечваньне. Гаворка не пра тое, што мы пагаджаемся з тым, што нехта кідае сьмецьце. Справа ў тым, што мы не зьвяртаем на гэта ўвагі публічна. Інтуіцыйна кожны разумее, што ёсьць важныя і больш важныя рэчы. Усё часьцей мы разумеем, што здаровае навакольнае асяродзьдзе зьяўляецца для нас вельмі важным. Апошнія гады жыцьця са смогам вельмі дакладна паказалі сувязь паміж смогам і нашым здароўем ды жыцьцём.
Калі чалавек зразумее, што зьяўляецца часткай плянэты, то зразумее што гэта і яго здароўе.
С. Бжузэк: У працэсе цывілізацыйнага разьвіцьця чалавек вельмі лёгка аддзяліўся ад навакольнага асяродзьдзя. Навакольнае асяродзьдзе засталося дзесьці ў іншым месцы. Мы акружыліся мурам, агароджамі вакол гарадоў і дамоў. Мы едзем на прыроду, але ў нас закадзіравана, што мы не зьяўляемся яе часткай. У сваю чаргу калі паглядзець на будову нашага цела, то лёгка заўважыць, што мы складаемся з тых жа хімічных элемэнтаў, што і астатняя частка Зямлі. І ўсё вакол кружыцца. А ад гэтага кругавароту вельмі блізка да перапрацоўкі сьмецьця і сэлектыўнага збору адходаў.
Дзякуй за размову.

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт