Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 31.05.2018 17:11
  • Тулія.mp3
Чатыры маладыя жанчыны сьпяваюць сусьветныя хіты на фальклёрны манер.
www.pixabay.com

Фальклёр вечна жывы! Калі хтосьці прарочыў сьмерць народнай музыкі, то ён глыбока памыляўся. Яна далей жыве, адчувае сябе цудоўна і заваёўвае новых паклоньнікаў. Гэта пацьвярджае новы альбом польскага калектыву, які называецца Тулія (Tulia). Дарэчы, гэта новы і агулам першы кампакт-дыск гэтай групы.

У склад Туліі ўваходзяць чатыры маладыя жанчыны, якія выконваюць фальклёр, маюць цудоўныя глыбокія галасы і тыпова славянскую прыгожую зьнешнасьць. Дзяўчыны паходзяць са Шчэціна, яны маладыя, але ўжо вопытныя ў тым, што робяць. Я назаву ўсіх чатырох: Яанна Сінкевіч (Joanna Sinkiewicz), Дамініка Сепа (Dominika Siepa), Патрыцыя Навіцка (Patrycja Nowicka) і Тулія Бічак (Tulia Biczak). Як можна лёгка здагадацца, ад імя гэтай апошняй узяты назоў калектыву.

Вакалісткі Туліі вучыліся эстраднаму майстэрству ў музычных школах, а пазьней ім прыйшла ў галаву цікавая ідэя запісаць на фальклёрны манер кавэры хітоў сусьветнавядомых груп, напрыклад, Depeche Mode. І з гэтага пачалася папулярнасьць Туліі. У кастрычніку мінулага году чальцы гурту Depeche Mode замясьцілі на сваім афіцыйным фанпэйджу менавіта кавэр іх песьні «Enjoy the silence» гуртру Тулія. Ну, і канешне, усім стала цікава, што ж гэта за такія дзівосныя сьпевы з далёкай Польшчы. Падбадзёраныя посьпехам, вакалісткі вырашылі па гарачых сьлядах запісаць уласную кружэлку. Яна выйшла зусім нядаўна, на ёй знаходзяцца як іхнія вэрсіі чужых песьняў, так і ўласныя кампазыцыі чатырох дзеўчын са Шчэціна, якія працягваюць традыцыю народных сьпеваў, але ў новай аранжыроўцы.

Дарэчы, вакалісткі гурту Тулія выконваюць жанр народнай музыкі, які называецца белым сьпевам або сьпеўным крыкам. Для гэтага віду фальклёрнай музыкі сіла голасу, яго гучнасьць важнейшыя, чым чысьціня гучаньня. Дадзены жанр быў калісьці часткаю абрадавай народнай творчасьці, якая часта адбывалася на адкрытым паветры. Гэтаму віду творчасьці ніводная са сьпявачак не вучылася, яны пазнавалі яго самі.

А я прапаную вашай увазе кампазыцыю гурту Тулія, якая называецца «Яшчэ цябе няма» з новай кружэлкі. Мэдыя-патранат над кампакт-дыскам узяло на сябе Польскае радыё.

nie ma cię
nigdy nie było
nie wiem jak cię wymyśleć dzisiaj mam
by się nam tak ułożyło
jak piękne słowa co znaczą miłość


nie ma cię
dla mnie cię nie ma
nie wiem jak cię przekonać dzisiaj mam
byś się stał
niebem i ziemią
powietrzem, wodą, gwiazdą, przestrzenią
wszystkim czego chce będziesz ty
nie ma cię
tęsknie za tobą
puste miejsce mam w sercu, tylko myśl
zacznie się
będę na nowo
nie będę listów pisała bogom
czego tylko chce dasz mi ty
nie będę listów pisała bogom
wszystkim, czego chcę będziesz ty
nie ma cię
nigdy nie było

Няма цябе. Ніколі не было. Я ня ведаю, як цябе сёньня прыдумаць, каб у нас усё склалася, як прыгожыя словы, якія азначаюць каханьне.

Няма цябе. Для мяне цябе няма. Я ня ведаю, як цябе сёньня пераконваць, каб ты стаў небам і зямлёю, паветрам, вадой, зоркай, прасторай. Усім, чым хочаш, будзеш ты.

Няма цябе. Я сумую па табе. Пустое месца маю ў сэрцы, толькі думка пачнецца, я буду нанава.

Я ня буду пісаць лісты багам. Чаго толькі хочаш, даш мне ты. Я ня буду лісты пісаць багам, усім, чым хочаш, будзеш ты.

Няма цябе. Ніколі не было.

Nie ma cię – няма цябе. Магчыма, я ўжо калісьці зьвяртала ўвагу нашых слухачоў на гэтую форму дзеяслова быць. Па-польску nie ma (няма) пішацца асобна, як заўсёды «не» зь дзеясловам, а вось на беларускай мове гэты выраз пішацца разам, ён ужо згубіў форму дзеяслова, гэта прэдыкатыў, але, відаць, калісьці гэта была дзеяслоўная форма.

By się nam tak ułożyło – каб нам так склалася. Дзеяслоў ułożyć się абазначае «усё добра склалася, усё добра вырашылася».

Byś się stał niebem i ziemią – каб ты стаў небам і зямлёй. Тут беларускі пераклад вельмі падобны да польскага арыгіналу, хаця ёсьць адно адрозьненьне – на польскай мове тут дзеяслоў stać się са зваротнай часьцінкай się, а на беларускай мове ёсьць адпаведная форма стаць.

Tęsknię za tobą – я сумую па табе. Палякі заўсёды сумуюць за кімсьці (tęsknią za kimś).

Nie będę listów pisała bogom – я ня буду пісаць лісты багам. Здавалася б, што пераклад ідэнтычны, але тут ёсьць невялікі нюанс. Па-польску гаворыцца «pisać do kogoś» – адпаведнік беларускага «пісаць камусьці» (напрыклад, лісты), а вось тут «pisać komuś (pisać listy bogom)» – гэта не зусім правільна згодна граматыцы польскай мовы, магчыма, такая форма была ўзятая дзеля захаваньня рыфмы.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт