Logo Polskiego Radia
Print

Здарыўся пяты выпадак забойства цюленя ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.06.2018 08:09
  • забойства цюленя.mp3
За дапамогу ў пошуку злачынцаў абяцаюць значную фінансавую ўзнагароду.
2135817d/pixabay.com/CC0

Некалькі дзён таму на польскі ўзьбярэжжы Балтыйскага мора быў знойдзены мёртвы малады цюлень. У яго быў разрэзаны жывот, спэцыялісты не сумняюцца, што яго забіў чалавек. Гэта ўжо чацьвёрты мёртвы цюлень, знойдзены бягучай вясной. Адной з ахвяр зьяўляецца цюлень Хэленка, выгадаваная ў Цэнтры для цюленяў у Хелі. Гэтага цюленя знайшлі з разьбітай нейкім цяжкім прадметам галавой. Пад канец траўня на гдыньскім пляжы знайшлі двух мёртвых цюленяў з пятлёй на шыі, да шнурка нехты прывязаў цэглы. Паліцыя распачала сьледзтва.
У Польшчы цюлені знаходзяцца пад аховай. Згодна з Законам аб абароне жывёл, той, хто забівае жывёлу, можа быць да трох гадоў пазбаўлены волі. Цюлені зьяўляюцца відам, які знаходзіцца пад пагрозай зьнішчэньня. У 80-х гадах у Балтыцы жыло каля 3 тысяч цюленяў. Перад Першай сусьветнай вайной у Балтыйскім моры было каля 100 тысяч гэтых млекакормячых. Абаронцы жывёл перакананыя, што за забойства цюленяў могуць адказваць лякальныя рыбакі. Для рыбакоў цюлені – гэта паразіты, якія з кручкоў здымаюць каштоўнага ласося. Разумнае млекакормячае навучылася зьядаць рыбу з сетак. Цюлень здольны зьесьці нават 15 кг рыбы ў дзень. Яны не баяцца людзей, падплываюць да рыбалоўных суднаў, заглядваюць у сеткі. «Цюлені – гэта злодзеі», – скардзяцца рыбакі.
Эколягі і абаронцы правоў жывёл абвяргаюць аргумэнты рыбакоў і пераконваюць, што невялікая колькасьць цюленяў, якія жывуць у Былтыйскім моры, не ўплывае на колькасьць рыб. Акрамя таго, цюлені ў Балтыйскім моры ня госьці, а гаспадары – гаворыць Радаслаў Гаўлік таварыства «EKO-UNIA».
Р. Гаўлік: Сто гадоў таму пачалося масавае зьнішчэньне цюленяў. Насамрэч, гэты від амаль вымер. Цяпер, дзякуючы ахове, пачалі аднаўляць гатунак, узьнік Цэнтар цюленяў у Хелі. Цяпер на польскім узьбярэжжы ёсьць некалькі сотняў цюленяў, але калісьці іх былі дзясяткі тысяч. Цюлені таксама рэгулююць стан здароўя рыб, забіваючы слабейшых, як гэта бывае сярод драпежнікаў. Нягледзячы на меркаваньне некаторых, цюлені не вінаватыя ў зьмяншэньні колькасьці рыбы ў моры. За гэта адказвае чалавек, які празьмерна выкарыстоўвае багацьце мора. У прыватнасьці, вінаватыя рыбакі. Гэта кепская прычына забойства цюленяў, фальшывы рух, жорсткасьць і глупства чалавека.
Кіраўнік марской станцыі імя прафэсара Кшыштафа Скуры Гданьскага ўнівэрсытэту Івона Паўлічка тлумачыць, навошта цюлені патрэбныя ў Балтыйскім моры.
І. Паўлічка: У 80-х гадах балтыйскія краіны сьцьвердзілі, што гатунак цюленяў у Балтыйскім моры знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня. З таго часу краіны рашуча ўзяліся за яго ахову. Найбольшую ролю ў гэтым працэсе адыгрываюць скандынаўскія краіны, бо толькі там засталіся натуральныя паселішчы цюленяў. У той час з паўднёвай часткі Балтыйскага мора цюлень зьнік. Цюлень зьяўляецца драпежнікам. У цяперашняй сытуацыі, калі ў моры амаль няма другога гатунку, марскіх сьвіньняў, бо гэты від у крытычнай сытуацыі, гэта цюлень пераняў ролю галоўнага драпежніка. Драпежнік у кожнай экасыстэме, а асабліва ў Балтыйскім моры, дзе мала гатункаў, зьяўляецца вельмі патрэбным. Насамрэч, гэта цюлені ў значнай ступені ўплываюць на стан рыбаў у моры. Меркаваньне, якое пануе сярод рыбакоў, што гэта цюлені адказваюць за меншую колькасьць рыб у моры, не адпавядае рэчаіснасьці. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра трэску. Неабходныя асобныя дасьледаваньні, што адбываецца з трэскай. Адно вядома, гэта не цюлені вінаватыя ў тым, што трэска ў моры невялікая. Многае сьведчыць аб тым, што трэска ня мае чаго есьці, магчыма, яе корм адплыў у іншыя раёны, але напэўна яго ня зьелі цюлені. Яны хутчэй зьядуць трэску, чым нешта іншае. Цяпер у паўднёвай частцы Балтыйскага мора іх галоўным кормам зьяўляецца селядзец і кілька.
Заоляг прафэсар Анджэй Альзаноўскі з Варшаўскага ўнівэрсытэту пераконвае, што цюленяў безумоўна трэба ахоўваць. Паводле яго, колькасьць цюленяў на столькі малая, што нават не павінна ўзьнікаць пытаньне канфлікту рыбакі-цюлені.
А. Альзаноўскі: Яны павінны навучыцца суіснаваць. Цюлені зьяўляюцца высокаразьвітымі млекакормячымі, а мора зьяўляецца іх домам, іх месцам. Абсалютна недапушчальным зьяўляецца іх перасьлед.
За інфармацыю аб тым, хто адказвае за забойства цюленяў, катавіцкі фонд «Сьвет жывёл» паабяцаў узнагароду памерам 30 тысяч злотых (8300 даляраў). Ініцыятары ідэі адзначаюць, што прапанова ўзялася, у прынцыпе, ад бездапаможнасьці. Яны дадаюць, што злачынцам можа быць група людзей ці адна асоба. На думку спэцыялістаў, цяжка вызначыць прычыну, чаму людзі паводзяць сябе так жорстка ў дачыненьні да жывёл.
«Цюлені – бездапаможныя, яны не ўмеюць уцякаць. Цюлені маюць абмежаваныя рухі, у выніку амаль кожны можа іх пакрыўдзіць. Ці гэта быў нехта, каму дастаўляе прыемнасьць зьдзек над жывёлай, ці нехта, хто хоча ўвогуле ліквідаваць цюленяў, бо яны не адпавядаюць яго інтарэсам?», – задаюць пытаньне ў фондзе. Адказу няма.

Некалькі дзён таму на польскі ўзьбярэжжы Балтыйскага мора быў знойдзены мёртвы малады цюлень. У яго быў разрэзаны жывот, спэцыялісты не сумняюцца, што яго забіў чалавек. Гэта ўжо пяты мёртвы цюлень, знойдзены бягучай вясной. Адной з ахвяр зьяўляецца цюлень Хэленка, выгадаваная ў Цэнтры для цюленяў у Хелі. Гэтага цюленя знайшлі з разьбітай нейкім цяжкім прадметам галавой. Пад канец траўня на гдыньскім пляжы знайшлі двух мёртвых цюленяў з пятлёй на шыі, да шнурка нехты прывязаў цэглы. Паліцыя распачала сьледзтва.

У Польшчы цюлені знаходзяцца пад аховай. Згодна з Законам аб абароне жывёл, той, хто забівае жывёлу, можа быць да трох гадоў пазбаўлены волі. Цюлені зьяўляюцца відам, які знаходзіцца пад пагрозай зьнішчэньня. У 80-х гадах у Балтыйскім моры жыло каля 3 тысяч цюленяў. Перад Першай сусьветнай вайной іх было каля 100 тысяч гэтых млекакормячых. Абаронцы жывёл перакананыя, што за забойства цюленяў могуць адказваць лякальныя рыбакі. Для рыбакоў цюлені – гэта паразіты, якія з кручкоў здымаюць каштоўнага ласося. Разумнае млекакормячае навучылася зьядаць рыбу з сетак. Цюлень здольны зьесьці нават 15 кг рыбы ў дзень. Яны не баяцца людзей, падплываюць да рыбалоўных суднаў, заглядваюць у сеткі. «Цюлені – гэта злодзеі», – скардзяцца рыбакі.

Эколягі і абаронцы правоў жывёл абвяргаюць аргумэнты рыбакоў і пераконваюць, што невялікая колькасьць цюленяў, якія жывуць у Былтыйскім моры, не ўплывае на колькасьць рыб. Акрамя таго, цюлені ў Балтыйскім моры ня госьці, а гаспадары – гаворыць Радаслаў Гаўлік з таварыства «EKO-UNIA».

Р. Гаўлік: Сто гадоў таму пачалося масавае зьнішчэньне цюленяў. Насамрэч, гэты від амаль вымер. Цяпер, дзякуючы ахове, пачалі аднаўляць гатунак, узьнік Цэнтар цюленяў у Хелі. Цяпер на польскім узьбярэжжы ёсьць некалькі сотняў цюленяў, але калісьці іх былі дзясяткі тысяч. Цюлені таксама рэгулююць стан здароўя рыб, забіваючы слабейшых, як гэта бывае сярод драпежнікаў. Нягледзячы на меркаваньне некаторых, цюлені не вінаватыя ў зьмяншэньні колькасьці рыбы ў моры. За гэта адказвае чалавек, які празьмерна выкарыстоўвае багацьце мора. У прыватнасьці, вінаватыя рыбакі. Гэта кепская прычына забойства цюленяў, фальшывы рух, жорсткасьць і глупства чалавека.

Кіраўнік марской станцыі імя прафэсара Кшыштафа Скуры Гданьскага ўнівэрсытэту Івона Паўлічка тлумачыць, навошта цюлені патрэбныя ў Балтыйскім моры.

І. Паўлічка: У 80-х гадах балтыйскія краіны сьцьвердзілі, што гатунак цюленяў у Балтыйскім моры знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня. З таго часу краіны рашуча ўзяліся за яго ахову. Найбольшую ролю ў гэтым працэсе адыгрываюць скандынаўскія краіны, бо толькі там засталіся натуральныя паселішчы цюленяў. У той час з паўднёвай часткі Балтыйскага мора цюлень зьнік. Цюлень зьяўляецца драпежнікам. У цяперашняй сытуацыі, калі ў моры амаль няма другога гатунку, марскіх сьвіньняў, бо гэты від у крытычнай сытуацыі, гэта цюлень пераняў ролю галоўнага драпежніка. Драпежнік у кожнай экасыстэме, а асабліва ў Балтыйскім моры, дзе мала гатункаў, зьяўляецца вельмі патрэбным. Насамрэч, гэта цюлені ў значнай ступені ўплываюць на стан рыбаў у моры. Меркаваньне, якое пануе сярод рыбакоў, што гэта цюлені адказваюць за меншую колькасьць рыб у моры, не адпавядае рэчаіснасьці. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра трэску. Неабходныя асобныя дасьледаваньні, што адбываецца з трэскай. Адно вядома, гэта не цюлені вінаватыя ў тым, што трэска ў моры невялікая. Многае сьведчыць аб тым, што трэска ня мае чаго есьці, магчыма, яе корм адплыў у іншыя раёны, але напэўна яго ня зьелі цюлені. Яны хутчэй зьядуць трэску, чым нешта іншае. Цяпер у паўднёвай частцы Балтыйскага мора іх галоўным кормам зьяўляецца селядзец і кілька.

Заоляг прафэсар Анджэй Альзаноўскі з Варшаўскага ўнівэрсытэту пераконвае, што цюленяў безумоўна трэба ахоўваць. Паводле яго, колькасьць цюленяў на столькі малая, што нават не павінна ўзьнікаць пытаньне канфлікту рыбакі-цюлені.

А. Альзаноўскі: Яны павінны навучыцца суіснаваць. Цюлені зьяўляюцца высокаразьвітымі млекакормячымі, а мора - іх дом, іх месца. Абсалютна недапушчальным зьяўляецца іх перасьлед.

За інфармацыю аб тым, хто адказвае за забойства цюленяў, катавіцкі фонд «Сьвет жывёл» паабяцаў узнагароду памерам 30 тысяч злотых (8300 даляраў). Ініцыятары ідэі адзначаюць, што прапанова ўзялася, у прынцыпе, ад бездапаможнасьці. Яны дадаюць, што злачынцам можа быць група людзей ці адна асоба. На думку спэцыялістаў, цяжка вызначыць прычыну, чаму людзі паводзяць сябе так жорстка ў дачыненьні да жывёл.

«Цюлені – бездапаможныя, яны не ўмеюць уцякаць. Цюлені маюць абмежаваныя рухі, у выніку амаль кожны можа іх пакрыўдзіць. Ці гэта быў нехта, каму дастаўляе прыемнасьць зьдзек над жывёлай, ці нехта, хто хоча ўвогуле ліквідаваць цюленяў, бо яны не адпавядаюць яго інтарэсам?», – задаюць пытаньне ў фондзе. Адказу няма.
ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт