Logo Polskiego Radia
Print

Слухайце на здароўе!

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.06.2018 17:11
  • 7.06_слухайце на здароўе.mp3
Кампазыцыі, якія вельмі добра ўплываюць на працу арганізму чалавека.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjnePixabay/niekverlaan/CC0 License

Пра дабрадзейны ўплыў музыкі было сказана ўжо многа

Усё ж навукоўцы працягваюць вывучаць гэтае пытаньне.

Апошнія дасьледаваньні амэрыканскіх вучоных з Унівэрсытэту Паўднёвай Флорыды, праведзеныя ў Стакгольме, даказалі, што гучнасьць музыкі ўплывае на тое, якую ежу выбіраюць слухачы. Экспэрымэнт праводзіўся ў кафэ. Уладальнікі кафэ падрыхтавалі на выбар карысны для здароўя салат або менш карысныя выпечку і шакалядкі. Калі ў кавярні гучала ціхая музыка, госьці выбіралі «здаровую» ежу, а калі гучная – заказвалі каларыйныя ласункі. Падобным чынам адрэагавалі кліенты крамы, дзе праводзіўся падобны экспэрымэнт. Магчыма, гэтыя веды дапамогуць змагацца з лішняй вагой.

Тое, што музыка Моцарта мае асаблівую моц, у 1993 годзе даказалі вучоныя Каліфарнійскага ўнівэрсытэту. Слуханьне санат гэтага кампазытара павялічвае засяроджанасьць і дапамагае ў вучобе, а што самае галоўнае - паляпшае прасторавае ўяўленьне – адзін з істотных складнікаў інтэлігенцыі. Рэгулярнае слуханьне твораў Моцарта павялічвае колькасьць спалучэньняў паміж нэрвовымі клеткамі, што ў агульным рахунку вядзе да гарманічнага супрацоўніцтва ўсіх участкаў мозгу.

Мозг любіць ня толькі Моцарта. Даказана, што кару вялікіх паўшар’яў стымулюе таксама музыка Вівальдзі, у прыватнасьці славутыя «Пары году».

Таксама музыка эпохі барока стымулюе мозг чалавека.

Паводле дасьледчыкаў, дабрадзейны ўплыў аказвае на нас кожная музыка, якая нам падабаецца. Аднак жа розны від музыкі аказвае іншае ўзьдзеяньне на наш арганізм.

Клясычная музыка, у прыватнасьці кампазыцыі Моцарта, карысная для сэрца.

Нядаўна нямецкія дасьледчыкі даказалі, што музыка Моцарта і Штраўса паніжае крывяны ціск і пульс, а таксама стрымлівае выкід картызолу, які зьяўляецца гармонам стрэсу.

Такога эфэкту не дае слуханьне гурта ABBA, хаця яна таксама падабаецца і ў многіх выклікае пазытыўныя эмоцыі. Такую выснову зрабілі нямецкія вучоныч з Рурскага ўнівэрсытэту ў Бохум.

Творы, адпаведна падабраныя да рытму сэрца, могуць павялічваць дзеяньне лекаў на гіпэртанію. Гэта даказаў бразыльскі вучоны Вітар Энграцыя Валенці (Vitor Engracia Valenti), а вынікі апублікаваныя ў гэтым годзе. Дасьледчык асабліва рэкамэндуе дзьве кампазыцыі Adele «Someone Like You» i «Hello».

Паводле бразыльскага вучонага, найлепш на чалавека ўзьдзейнічаюць вэрсіі кампазыцый Adele на фартэпіяна. Падобны ўплыў маюць інструмэнтальныя «Amazing Grace» Крыса Томліна, ці «Watermark» ірляндзкай інструмэнталісткі Enya.

Збор гэтых твораў Вітар Энграцыя Валенці выкарыстаў у экспэрымэнце і даказаў, што гэтая музыка ня толькі ўплывае на сардэчна-сасудзістую сыстэму, а таксама на стрававальную.

Паволе Newsweek/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт