Logo Polskiego Radia
Print

Больш палякаў разводзіцца з-за масавай эміграцыі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.06.2018 15:41
Вырасла колькасьць разводаў па заявах партнэраў, якія прабываюць за мяжою.
pixabay.com/Public Domain CC0

З таго часу, калі Польшча далучылася да Эўрапейскага Зьвязу, у больш чым тры разы вырасла колькасьць разводаў па заявах партнэраў, якія прабываюць за мяжою, чытаем у выданьні «Dziennik Gazeta Prawna».

Палякі выяжджаюць на працу за мяжу, многія саюзы гэтага не вытрымліваюць і распадаюцца. У іншых краінах пражывае больш за 2,5 млн. грамадзян Польшчы – на 1,5 млн. больш, чым у 2004 годзе, калі Польшча стала сябрам ЭЗ. За мяжу як правіла выяжджаюць маладыя людзі, калі паяўляюцца праблемы ў іх сужонстве, яны выйсьце бачаць у разводзе, паколькі ім ня хочацца ўкладваць сілы і сродкі ў ратаваньне саюзу.

Усё больш эмігрантаў зь вялікім стажам, яны прабываюць за мяжою доўгія гады, забываюць пра сваіх блізкіх, пакінутых на Айчыне, перастаюць сумаваць на іх, асабліва калі дзеці падрастаюць. І ў канцы канцоў падаюць на развод. Часьцей заяву на развод уносяць жанчыны, летась заяў ад іх было на 36% больш, чым ад мужчын. Жанчыны горш пераносяць доўгую разлуку, яны хутчэй зьвязваюць свой лёс з новым партнэрам. Жанчыны больш крытычныя і хутчэй прымаюць рашэньне пра расстаньне, а мужчыны часьцей махаюць рукой, і лічаць, што неяк усё само сабой вырашыцца.

У мінулым годзе ў Польшчы распалася 65,3 тыс. сужонстваў, у тым ліку 4% з іх – па заяве з-за мяжы.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт