Logo Polskiego Radia
Print

Вандроўкі па Польшчы: замак у Мошне з 99 вежамі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.06.2018 15:02
  • Замак у вёсцы Мошна.mp3
Гэты ўнікальны аб’ект быў пабудаваны ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя.
Замак у вёсцы Мошна.Замак у вёсцы Мошна.Photo: domeckopol/pixabay.com/CC0 Public Domain

Вандроўкі па Польшчы: замак у Мошне з 99 вежамі (ФОТА)
Гэты ўнікальны аб’ект быў пабудаваны ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя.
Замак у вёсцы Мошна (Moszna) зьяўляецца адным з самых прыгожых замкаў у Польшчы. Ён разьмешчаны на поўдні краіны ў 30 кілямэтрах на поўдзень ад гораду Аполе (Opole).
Паводле некаторых крыніц, назва вёскі паходзіць ад слова moszna, якая ў тапаграфіі азначае даліну. Паводле іншых крыніц, гэтая назва зьвязана з прозьвішчам сям'і (Moschin), якая пасялілася тут XIV стагодзьдзі.
Замак у вёсцы Мошна быў пабудаваны ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя. Эклектычны комплекс складаецца з перабудаванай пасьля пажару ў 1896 годзе барокавай цэнтральнай часткі, нэагатычнай усходняй і нэарэнэсанснай заходняй частак.
З 1866 па 1945 гады аб’ект быў рэзыдэнцыяй прамысловых багацеяў, сылескай сям'і Ціле-Вінклер. Гэта ейныя прадстаўнікі аказалі найбольшы ўплыў на цяперашні кшталт аб’екту. Зь імі зьвязаныя таксама шматлікія легенды, сярод іншага пра колькасьць замкавых вежаў.
Паводле адной зь іх, галоўны фундатар замка Франс Губэрт Ціле-Вінклер адмыслова загадаў, каб вежаў у замкавым комплексе было дакладна 99. Калі б іх было 100, то ўладальнік, паводле тагачасных законаў, быў бы прымушаны ўтрымліваць за свой кошт на тэрыторыі замку вайсковы гарнізон. Паводле іншай легенды, сям’я Вінклераў мела 99 маёнткаў, і граф таму загадаў пабудаваць столькі вежаў.
Вышыня замка й яго шматлікія вежы робяць уражаньне вэртыкалізму. Паверхня аб’екту налічвае агулам 8 тысяч квадратных мэтраў, на якіх разьмешчаныя 365 пакояў, а агульная кубатура будынка складае 65 тысяч кубічных мэтраў.
У замку таксама ёсьць свой дух. Паводле легенды, Белая дама, якая блукае па замкавых залях, гэта гувэрнантка, якая нешчасьліва закахалася ў графа й закончыла жыцьцё самагубствам.
У замку ў Мошне двойчы, то бок у 1911 і 1912 гадах, гасьціў сам кайзэр Вільгельм ІІ. Гэты факт пацьвярджае згадка ў тамтэйшай хроніцы паляваньняў. Вясной 1945 году сям'я Ціле-Вінклер пакінула замак, уцякаючы ў Нямеччыну.
У 1945 годзе ў замку дысьлякаваліся жаўнеры Чырвонай арміі, якія спустошылі аб’ект, раскраўшы мэблю й іншыя рэчы. Пасьля вайны ў замку разьмяшчаліся розныя ўстановы. З 1972 па 2013 гады тут дзейнічаў Цэнтар лячэньня нэўрозаў, які пазьней пераехаў у новы будынак.
У частцы мясцовага парку ў 1948 годзе быў створаны дзяржаўны конезавод. У цяперашні час ён знаходзіцца ў прыватнай уласнасьці.
Сёньня замак у вёсцы Мошна адкрыты для турыстаў. У будынку дзейнічае таксама гатэль і рэстаран. Яго можна наведаць выключна зь гідам. Некалькі гадоў таму для турыстаў былі адкрытыя дзьве з найвышэйшых палацавыя вежаў, зь якіх можна палюбавацца цудоўным навакольным краявідам.
Турысты могуць наведаць сам парк, але таксама інтэр'ер замка зь гідам. У памяшканьнях замку дзейнічае SPA з саўнай і трэнажорнай заляй, Школа вядзьмарства й чараўніцтва, арганізоўваюцца сямейныя ўрачыстасьці, сустрэчы для скарбашукальнікаў ды Вечары страху.
Замак можна наведаць штодзённа з 11.00 да 16.00. Час наведваньня доўжыцца каля адной гадзіны. Цэны квіткоў складаюць каля 3 эўра.
аз

Замак
Замак у вёсцы Мошна. Photo: Arcaion/pixabay.com/CC0 Public Domain

Замак у вёсцы Мошна. Photo: domeckopol/pixabay.com/CC0 Public Domain

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт