Logo Polskiego Radia
Print

Паразіты фарміруюць сьветапогляд чалавека

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.06.2018 13:03
  • 14.06.18_навука.mp3
Паразіты ўплываюць нават на палітычныя і рэлігійныя погляды.
photo: www.pixabay.com

Ужо нейкі час вучоныя высоўваюць меркаваньне, што паразіты, якія жывуць у арганізмах людзей, ня толькі ўзьдзейнічаюць на стан біялягічнага здароўя, але таксама ўплываюць на палітычныя, рэлігійныя погляды, на тэмпэрамэнт і на каштоўнасьці, якія шануе чалавек.

Канадзкія вучоныя Марк Шалер (Mark Schaller) і Дам'ян Марэй (Damian Murray) заўважылі, што на тэрыторыях, дзе ў мінулым часта назіраліся эпідэміі, інфэкцыі, там людзі больш скрытныя, прывязаныя да традыцыйных каштоўнасьцяў. Гэта падсьвядомая абарона ад чужынцаў, ад таго, што невядомае, і пасрэдная ад заражэньня.

Амэрыканскія біёлягі Рэнды Торнгіл (Randy Thornhill) і Корэй Фіншэр (Corey Finscher) адкрылі, што эпідэміялягічныя дадзеныя зьяўляюцца вельмі добрым паказчыкам, дзе рэлігійная адчаянасьць найбольшая. У сваю чаргу атэізм квітнее там, дзе паразітаў няшмат. Акрамя гэтага, амэрыканскія дасьледчыкі раскрылі супадзеньне, што краіны зь вялікай колькасьцю бактэрый і паразітаў часта знаходзяцца пад кантролем дыктатараў.

Рэнды Торнгіл і Корэй Фіншэр даказваюць, што ў краінах, у якіх паразіты маюць ідэальныя ўмовы для намнажэньня, традыцыя лічыцца сьвятой і непарушнай. У такіх умовах паўстае таксама ерархічнае грамадзтва. Людзі прывыкаюць да прынцыпаў, падпарадкоўваюцца начальнікам і не пагаджаюцца на адступніцтвы.

Там назіраецца таксама яскравая няроўнасьць правоў мужчын і жанчын, а багацьце знаходзіцца ў руках малой элітнай групы.

Інакш у краінах, дзе мала інфэкцыйных захворваньняў. Там заможнасьць грамадзтва раскладаецца больш раўнамерна, у жанчын падобныя правы як у мужчын, і ў пераважнай большасьці гэта дэмакратычныя дзяржавы.

wprost/яс

Эфірны выпуск перадачы "Навука й тэхніка" ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт