Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы нараджаецца ўсё больш украінцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.06.2018 14:45
У мінулым годзе ў Польшчы нарадзілася на 65% украінцаў больш, чым годам раней.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Польшчы нараджаецца ўсё больш украінцаў
У мінулым годзе ў Польшчы нарадзілася на 65% украінцаў больш, чым годам раней.
Цягам апошніх 10 гадоў у Польшчы нарадзілася амаль у дзесяць разоў больш дзяцей з замежным грамадзянствам. Паводле экспэртаў, гэта вынік павелічэньня колькасьці іншаземцаў, якія атрымалі від на часовае або пастаяннае жыхарства ў Польшчы. У мінулым годзе гэткія дазволы атрымалі амаль 317,5 тысяч іншаземцаў, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
„У першыя гады эміграцыі сярод іншаземцаў назіраецца схільнасьць да заключэньня шлюбаў з партнэрамі з краін, зь якіх яны паходзяць, або з прадстаўнікамі іншых народаў, блізкімі ім па этнічным паходжаньні ці веравызнаньні. У такіх сужонствах нараджаецца ўсё больш дзяцей,”- кажа прафэсар Пётр Шукальскі (Piotr Szukalski) з Лодзінскага ўнівэрсытэта.
Сярод нованароджаных дзяцей з замежным грамадзянствам ёсьць найбольш украінцаў. У мінулым годзе іх нарадзілася ў Польшчы 1 590, то бок амаль у 40 разоў больш, чым 10 гадоў таму й на 65% больш, чым годам раней. На другім месцы апынуліся віетнамцы – 157 дзяцей. Дарэчы, у 2017 годзе ў Польшчы нарадзілася 75 беларусаў.
Украінцы дамінуюць сярод іншаземцаў, якія атрымліваюць від на жыхарства ў Польшчы. У мінулым годзе гэткія дазволы атрымалі больш за 141 тысяча ўкраінскіх грамадзянаў, то бок на 55% больш, чым у мінулым годзе. У гэтых дадзеных не ўзятыя пад увагу іншаземцы, якія працуюць у Польшчы на падставе заяваў працадаўцаў. У мінулым годзе гэткімі заявамі скарысталіся 1 мільён 700 тысяч грамадзянаў Украіны.
„У Польшчу прыяжджаюць усё маладзейшыя ўкраінцы. Частка разам зь сем’ямі, якія з цягам часу павялічваюцца. Перш за ўсё, гэта тычыцца спэцыялістаў, якія могуць сабе дазволіць на рост выдаткаў на ўтрыманьне ў Польшчы”, - кажа ў размове з выданьнем „Dziennik Gazeta Prawna” старшыня ўкраінскага фонду „Наш выбар” Міраслаў Кэрык (Mirosław Kieryk).
аз

Цягам апошніх 10 гадоў у Польшчы нарадзілася амаль у дзесяць разоў больш дзяцей з замежным грамадзянствам. Паводле экспэртаў, гэта вынік павелічэньня колькасьці іншаземцаў, якія атрымалі від на часовае або пастаяннае жыхарства ў Польшчы. У мінулым годзе гэткія дазволы атрымалі амаль 317,5 тысяч іншаземцаў, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

„У першыя гады эміграцыі сярод іншаземцаў назіраецца схільнасьць да заключэньня шлюбаў з партнэрамі з краін, зь якіх яны паходзяць, або з прадстаўнікамі іншых народаў, блізкімі ім па этнічным паходжаньні ці веравызнаньні. У такіх сужонствах нараджаецца ўсё больш дзяцей,”- кажа прафэсар Пётр Шукальскі (Piotr Szukalski) з Лодзінскага ўнівэрсытэта.

Сярод нованароджаных дзяцей з замежным грамадзянствам ёсьць найбольш Польшчa украінцаў. У мінулым годзе іх нарадзілася ў Польшчы 1 590, то бок амаль у 40 разоў больш, чым 10 гадоў таму й на 65% больш, чым годам раней. На другім месцы апынуліся віетнамцы – 157 дзяцей. Дарэчы, у 2017 годзе ў Польшчы нарадзілася 75 беларусаў.

Украінцы дамінуюць сярод іншаземцаў, якія атрымліваюць від на жыхарства ў Польшчы. У мінулым годзе гэткія дазволы атрымалі больш за 141 тысяча ўкраінскіх грамадзянаў, то бок на 55% больш, чым у мінулым годзе. У гэтых дадзеных не ўзятыя пад увагу іншаземцы, якія працуюць у Польшчы на падставе заяваў працадаўцаў. У мінулым годзе гэткімі заявамі скарысталіся 1 мільён 700 тысяч грамадзянаў Украіны.

„У Польшчу прыяжджаюць усё маладзейшыя ўкраінцы. Частка разам зь сем’ямі, якія з цягам часу павялічваюцца. Перш за ўсё, гэта тычыцца спэцыялістаў, якія могуць сабе дазволіць на рост выдаткаў на ўтрыманьне ў Польшчы”, - кажа ў размове з выданьнем „Dziennik Gazeta Prawna” старшыня ўкраінскага фонду „Наш выбар” Міраслаў Керык (Mirosław Kieryk).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт