Logo Polskiego Radia
Print

Першаму й адзінаму палёту паляка ў космас - 40 гадоў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 27.06.2018 15:08
«Я, грамадзянін ПНР, адчуваю вялікі гонар за тое, што маю магчымасьць ажыцьцявіць касьмічны палёт».
Пятро Клімук і Міраслаў ГермашэўскіПятро Клімук і Міраслаў Гермашэўскіyoutube.com/screen

40 гадоў першаму й адзінаму палёту паляка ў космас
27 чэрвеня 1978 года паляк Міраслаў Гермашэўскі разам з савецкім касманаўтам Пятром Клімуком распачалі касьмічны палёт, прыгадвае Rzeczpospolita.
Выданьне нагадвае якімі слова Міраслаў Гермашэўскі распачаў гістарычны палёт: »Я, грамадзянін Польскай Народнай Рэспублікі, адчуваю вялікі гонар за тое, што маю магчымасьць ажыцьцявіць касьмічны палёт на савецкім караблі Саюз 30 і арбітальнай станцыі Салют 6. Аказаны мне давер – апраўдаю!»- дакладваў маёр Гермашэўскі. У інтэрвію газэце Rzepospolita касманаўт прызнаўся, што падчас свайго знаходжаньня на арбіце больш за ўсё ён баяўся сутыкненьня з мэтэорамі.
Падчас палёту касманаўты выконвалі дасьледчыцкі праект, між іншым праводзілі мэдыцынскія і геафізычныя экспэрымэнты.
Палёт савецкага касьмічнага караблю з палякам на борце цягнуўся восем дзён. Падчас касьмічнага падарожжа касманаўты 126 разоў праляцелі вакол зямлі.

27 чэрвеня 1978 года паляк Міраслаў Гермашэўскі разам з савецкім касманаўтам беларускага паходжаньня Пятром Клімуком распачаў касьмічны палёт, прыгадвае Rzeczpospolita.

Выданьне нагадвае якімі словамі Міраслаў Гермашэўскі распачаў гістарычны палёт: «Я, грамадзянін Польскай Народнай Рэспублікі, адчуваю вялікі гонар за тое, што маю магчымасьць ажыцьцявіць касьмічны палёт на савецкім караблі Саюз-30 і арбітальнай станцыі Салют-6. Аказаны мне давер – апраўдаю!», - дакладваў маёр Гермашэўскі.

У інтэрвію газэце Rzepospolita касманаўт прызнаўся, што падчас свайго знаходжаньня на арбіце больш за ўсё ён баяўся сутыкненьня з мэтэорамі.

Падчас палёту касманаўты выконвалі дасьледчыцкі праект, між іншым праводзілі мэдыцынскія і геафізычныя экспэрымэнты. Палёт савецкага касьмічнага караблю з палякам на борце цягнуўся восем дзён. Падчас касьмічнага падарожжа касманаўты 126 разоў праляцелі вакол Зямлі.

Rzeczpospolita/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт