Logo Polskiego Radia
Print

Барчэва – Вармінская Вэнэцыя (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.06.2018 15:15
  • Барчэва.mp3
Сучаснае Барчэва вядомае ў Польшчы, між іншым, турмой.
Барчэва – горад у паўночнай Польшчы. By Mamaedka - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/ index.php?curid=61550510Барчэва – горад у паўночнай Польшчы. By Mamaedka - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/ index.php?curid=61550510By Mamaedka - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=61550510

Барчэва – Вармінская Вэнэцыя (ФОТА)
Сучаснае Барчэва вядомае ў Польшчы, між іншым, турмой.
Сёньня запрашаем у Барчэва (Barczewo) – горад у паўночнай Польшчы, распаложаны ў 17 кілямэтрах на паўночны ўсход ад гораду Ольштын (Olsztyn).
Рака Піса (Pisa), Канал Кермас (Kanał Kiermas), Млыньскі канал (Kanał Młyński) і пабудаваныя пад імі масты прычыняюцца да таго, што гарадок робіць уражаньне пабудаванага на высьпе.
Горад, у якім пражывае каля 7 тысяч жыхароў, зьяўляецца цэнтрам шматлікіх культураў. Цягам стагодзьдзяў у ім дружна пражывалі прадстаўнікі розных веравызнаньняў.
***********************
У Барчэве нарадзіўся Фэлікс Нававейскі (Feliks Nowowiejski) - вядомы кампазытар і віртуоз аргана. Ён зьяўляецца аўтарам музыкі да „Роты” Марыі Канапніцкай (Maria Konopnicka). Нававейскі вядомы, перш за ўсё, як аўтар харавой музыкі. Менавіта ў Барчэве штогод адбываецца Міжнародны фэстываль харавой музыкі яго імя. У шматкватэрным доме, дзе нарадзіўся Нававейскі, цяпер разьмяшчаецца музэйная ўстанова, то бок Музычны салён імя Фэлікса Нававейскага. Выстава, якая паказваецца ў музэі, расказвае пра жыцьцё й творчасьць кампазытара, а таксама пра гісторыю Барчэва.
**********************
Знаходзячыся ў Барчэве варта зазірнуць у касьцёл сьвятога Анджэя Апостала й з асаблівай увагай прыглядзецца да яго барокавага інтэр’ера. Унікальную атмасфэру гэтага аб’екту ствараюць асабліва прыгожыя алтары. Выключна каштоўнай зьяўляецца таксама грабніца біскупа Анджэя Баторага й яго брата Бальтазара. З каляровага гатляндзкага мармуру яе выкаваў флямандзкі скульптар Вільгельм або Анджэй ван дэн Блёк (Willem van den Blocke). Гэта адзін зь нешматлікіх помнікаў рэнэсансу на Варміі, большасьць якіх была раскрадзеная падчас войнаў са Швэцыяй у XVII стагодзьдзі.
Вармінскі біскуп Анджэй Баторы (Andrzej Batory), які быў сваяком караля Польшчы Стэфана Баторыя, замовіў грабніцу яшчэ за свайго жыцьця. Аднак біскуп загінуў падчас вайны ў 1599 годзе ў сваім сямейным Сяміградзьдзе ў Румыніі. Такім чынам ерарх ніколі ў Барчэва не вярнуўся.
*******************
Побач з касьцёлам сьвятога Анджэя знаходзіцца кляштар францішканаў, якія ў цяперашні час апякуюцца сьвятыняй. Тут захаваліся таксама фрагмэнты сярэднявечных абаронных мураў гораду.
Таскама Барчэва вядомае турмай, якая была зьмешчаная ў былым кляштары францішканаў. Цягам часу вязьніца была шматразова мадэрнізаваная й па сёньняшні дзень аказвае вялікі ўплыў на характар горада. У турме знаходзяцца касьцёл сьвятога Дызмы Добрага Злачынцы – гэта адзіны такі касьцёл у Польшчы.
********************
Найбольш вядомым вязьнем барчэўскай турмы быў Эрых Кох (Erich Koch) – гітлераўскі ваенны злачынца, гаўляйтар НСДАП ва Ўсходняй Прусіі.
Ён быў прысуджаны да найвышэйшай меры пакараньня, але памёр у 1986 годзе натуральнай сьмерцю ва ўзросьце 90 гадоў. Кох правёў у тамтэйшай турме больш за 20 гадоў. Маўляў, улады ПНР адтэрміноўвалі выкананьне сьмяротнага прысуду, спадзяючыся атрымаць як найбольш цікавай інфармацыі ад гэтага бліжэйшага супрацоўніка Гітлера. Перш за ўсё, яны хацелі даведацца, дзе быў схаваны Бурштынавы пакой, якога па сёньняшні дзень не ўдалося знайсьці. Кох быў пахаваны ў ананімнай магіле на могілках у Барчэве.
У 1980-х гадах улады ПНР утрымлівалі ў Барчэве таксама тагачасных апазыцыянэраў, у тым ліку Ўладыслава Фрасынюка (Władysław Frasyniuk), Адама Міхніка (Adam Michnik), Лешка Мачульскага (Leszek Moczulski). У цяперашні час турма ў Барчэве мае характар закрытай пляцоўкі для мужчынаў.
******************
У Барчэве варта паглядзець таксама шмат разоў мадэрнізаваны касьцёл сьвятой Анны й сьвятога Шчэпана. Сьвятыня мае магутную вежу абароннага характару.
Увагі заслугоўвае таксама эвангелічна-аўгсбурскі касьцёл XIX стагодзьдзя, які цяпер выкарыстоўваецца ў якасьці канфэрэнц-залі, і адзіная захаваная на Варміі сынагога зь першай паловы XIX стагодзьдзя. Цяпер у сынагозе разьмяшчаецца мастацкая галерэя.
У 1980-1996 гадах у будынку сынагогі дзейнічаў Цэнтар ткацтва Варміі й Мазураў пад кіраўніцтвам Барбары Гуляніцкай (Barbara Hulanicka), аўтаркі габеленаў, якія ўпрыгожваюць, між іншым, Ватыкан і Белы дом у Вашынгтоне.
********************
На гарадзкой плошчы каля ратушы з XIX стагодзьдзя былі выяўленыя сярэднявечныя падвалы дамоў. Іх фрагмэнты можна паглядзець пад шкляным дахам. Увагі заслугоўваюць таксама фрагмэнты паўднёвай брамы часоў сярэднявечча зь фігурамі сьвятой Агаты й сьвятой Разаліі.
аз

Сёньня запрашаем у Барчэва (Barczewo) – горад у паўночнай Польшчы, распаложаны ў 17 кілямэтрах на паўночны ўсход ад гораду Ольштын (Olsztyn).
Рака Піса (Pisa), Канал Кермас (Kanał Kiermas), Млыньскі канал (Kanał Młyński) і масты пад імі прычыняюцца да таго, што гарадок робіць уражаньне пабудаванага на высьпе.

Горад, у якім пражывае каля 7 тысяч жыхароў, зьяўляецца цэнтрам шматлікіх культураў. Цягам стагодзьдзяў у ім дружна пражывалі прадстаўнікі розных веравызнаньняў.

Фэлікс
Фэлікс Нававейскі. By autor nieznany - Polona.pl, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/ w/index.php?curid=68528469

У Барчэве нарадзіўся Фэлікс Нававейскі (Feliks Nowowiejski) - вядомы кампазытар і віртуоз аргана. Ён зьяўляецца аўтарам музыкі да „Роты” Марыі Канапніцкай (Maria Konopnicka). Нававейскі вядомы, перш за ўсё, як аўтар харавой музыкі. Менавіта ў Барчэве штогод адбываецца Міжнародны фэстываль харавой музыкі яго імя. У шматкватэрным доме, дзе нарадзіўся Нававейскі, цяпер разьмяшчаецца музэйная ўстанова, то бок Музычны салён імя Фэлікса Нававейскага. Выстава, якая паказваецца ў музэі, расказвае пра жыцьцё й творчасьць кампазытара, а таксама пра гісторыю Барчэва.

Знаходзячыся ў Барчэве варта зазірнуць у касьцёл сьвятога Анджэя Апостала й з асаблівай увагай прыглядзецца да яго барокавага інтэр’ера. Унікальную атмасфэру гэтага аб’екту ствараюць асабліва прыгожыя алтары. Выключна каштоўнай зьяўляецца таксама грабніца біскупа Анджэя Баторыя й яго брата Бальтазара. З каляровага гатляндзкага мармуру яе выкаваў флямандзкі скульптар Вільгельм або Анджэй ван дэн Блёк (Willem van den Blocke). Гэта адзін зь нешматлікіх помнікаў рэнэсансу на Варміі, большасьць якіх была раскрадзеная падчас войнаў са Швэцыяй у XVII стагодзьдзі.

Вармінскі біскуп Анджэй Баторы (Andrzej Batory), які быў сваяком караля Польшчы Стэфана Баторыя, замовіў грабніцу яшчэ за свайго жыцьця. Аднак біскуп загінуў падчас вайны ў 1599 годзе ў сваім сямейным Сяміградзьдзе ў Румыніі й ніколі ў Барчэва не вярнуўся.

Побач з касьцёлам сьвятога Анджэя знаходзіцца кляштар францішканаў, якія ў цяперашні час апякуюцца сьвятыняй. Тут захаваліся таксама фрагмэнты сярэднявечных абаронных мураў гораду.

Таскама Барчэва вядомае турмай, якая была зьмешчаная ў былым кляштары францішканаў. Цягам часу вязьніца была шматразова мадэрнізаваная й па сёньняшні дзень аказвае вялікі ўплыў на характар горада. У турме знаходзяцца касьцёл сьвятога Дызмы Добрага Злачынцы – гэта адзіны такі касьцёл у Польшчы.

Kасьцёл
Kасьцёл сьвятога Дызмы Добрага Злачынцы. By Lodzia69 - Praca własna, CC BY-SA
3.0, https://commons.wikimedia.org/w/ index.php?curid=15527561

Найбольш вядомым вязьнем барчэўскай турмы быў Эрых Кох (Erich Koch) – гітлераўскі ваенны злачынца, гаўляйтар НСДАП ва Ўсходняй Прусіі. Ён быў прысуджаны да найвышэйшай меры пакараньня, але памёр у 1986 годзе натуральнай сьмерцю ва ўзросьце 90 гадоў. Кох правёў у тамтэйшай турме больш за 20 гадоў. Маўляў, улады ПНР адтэрміноўвалі выкананьне сьмяротнага прысуду, спадзяючыся атрымаць як найбольш цікавай інфармацыі ад гэтага бліжэйшага супрацоўніка Гітлера. Перш за ўсё, яны хацелі даведацца, дзе быў схаваны Бурштынавы пакой, якога па сёньняшні дзень не ўдалося знайсьці. Кох быў пахаваны ў ананімнай магіле на могілках у Барчэве.

У 1980-х гадах улады ПНР утрымлівалі ў Барчэве таксама тагачасных апазыцыянэраў, у тым ліку Ўладыслава Фрасынюка (Władysław Frasyniuk), Адама Міхніка (Adam Michnik), Лешка Мачульскага (Leszek Moczulski). У цяперашні час турма ў Барчэве мае характар закрытай пляцоўкі для мужчынаў.

Kасьцёл
Kасьцёл сьвятой Анны й сьвятога Шчэпана. By ZeroJeden - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/ index.php?curid=21753672

У Барчэве варта паглядзець таксама шмат разоў мадэрнізаваны касьцёл сьвятой Анны й сьвятога Шчэпана. Сьвятыня мае магутную вежу абароннага характару.
Увагі заслугоўвае таксама эвангелічна-аўгсбурскі касьцёл XIX стагодзьдзя, які цяпер выкарыстоўваецца ў якасьці канфэрэнц-залі, і адзіная захаваная на Варміі сынагога зь першай паловы XIX стагодзьдзя. Цяпер у сынагозе разьмяшчаецца мастацкая галерэя.

Cынагога
Cынагога зь першай паловы XIX стагодзьдзя. By Lodzia69 - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/ index.php?curid=15527554

У 1980-1996 гадах у будынку сынагогі дзейнічаў Цэнтар ткацтва Варміі й Мазураў пад кіраўніцтвам Барбары Гуляніцкай (Barbara Hulanicka), аўтаркі габеленаў, якія ўпрыгожваюць, між іншым, Ватыкан і Белы дом у Вашынгтоне.

На гарадзкой плошчы каля ратушы з XIX стагодзьдзя былі выяўленыя сярэднявечныя падвалы дамоў. Іх фрагмэнты можна паглядзець пад шкляным дахам. Увагі заслугоўваюць таксама фрагмэнты паўднёвай брамы часоў сярэднявечча зь фігурамі сьвятой Агаты й сьвятой Разаліі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт