Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.06.2018 18:07
  • Niebywałe Markiewicz.mp3
Малгажата Маркевіч апісвае гісторыю аднаго сяброўства, а можа і каханьня.
www.pixabay.com

У гэтай перадачы прагучыць ужо трэцяя й апошняя песьня з тых кампазыцый, якія перамаглі на конкурсе пад назваю «Песьня на 100». Нагадаю, конкурс быў прысьвечаны сотай гадавіне дзейнасьці Зьвязу аўтараў ZAiKS (Зьвяз аўтараў і сцэнічных кампазытараў). Пры нагодзе такім чынам адзначаецца таксама сотая гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці Польшчы. ЗАіКС і Польскае радыё аб’явілі конкурс на найлепшую кампазыцыю, прысьвечаную гэтай даце. Сума ўзнагарод складае 100 тыс. злотых, але падзялілі яе тры песьні, кожная атрымала па 30 тыс.

Два тыдні і тыдзень таму прагучалі ўжо песьні Тадэвуша Альхоўскага пад назваю «Янушы» і кампазыцыя Івоны Кмецік «Зямля Месяц». Сёньня я прадстаўляю вашай увазе трэцюю песьню, якая атрымала ўзнагароду ў конкурсе. Гэта кампазыцыя пад назваю «Небывалае», якую сьпявае Малгажата Маркевіч. Песьня перамагла ў катэгорыі «Найлепшае выкананьне».

Некалькі словаў пра Малгажату Маркевіч, якая, дарэчы, зьяўляецца таксама аўтаркай словаў. Нарадзілася яна ў 1986 годзе на ўсходзе Польшчы, у Бялай Падляскай. Цяпер жыве ў Янаве Падляскім. Вучылася ў музычнай школе ў Варшаве, грае на флейце. Калі было ёй 13 гадоў, атрымала ўзнагароду ў фінале музычнай перадачы «Шанец на посьпех», дзякуючы чаму магла выступіць на канцэрце дэбютаў Фэстывалю ў Аполі. Яна была самым малодшым удзельнікам у гісторыі фэстывалю, заваявала прэмію Польскага радыё і выданьня «Rzeczpospolita». Пазьней перамагала на шматлікіх фэстывалях.

А ў нашым эфіры гучыць песьня Малгажаты Маркевіч пад загалоўкам «Небывалае».

Zanim wyjdziesz, obrysuję węglem twój cień.

Będzie dobrze, choć rozstania znoszę źle.

Jak stąd do Oslo, stąd do Perth.

Już dzisiaj wiem, że jutro będę tęsknić, tak…

Nie będziemy wcześnie wstawać, robić zdjęć.

Poznań, Szczecin i Warszawa kochać będą ciebie, będą mnie.

W twej koszuli czuję się jak kumpel twój od lat.

Dlaczego dziś dopiero mówisz mi,

Jak byłam ważna, gdy miałeś mnie blisko tak.

Nad Wisłą 10 lat wstecz byłam naga pod ta sukienką.

Niebywałe, że tak strasznie pomylił się ktoś.

Byłam w sumie blisko dość,

A teraz mogę tylko twoim kumplem być.

Na rowerach, na przystankach pełno nas.

Zawsze z górki, zawsze z wiatrem, nie pod wiatr.

W polaroidach, w głowie razem wciąż.

Inaczej mogło być, tak pięknie mogło być.

Po prostu ty i ja. Historia mogła trwać.

Перад тым, як ты выйдзеш, я абрысую вугалем твой цень. Будзе добра, хаця расстаньні я пераношу дрэнна. Як адсюль да Осла, адсюль да Пэрту. Я ўжо ведаю, што заўтра буду сумаваць...

Мы ня будзем рана ўставаць, рабіць здымкаў. Познань, Шчэцін і Варшава будуць цябе любіць, і мяне. У тваёй кашулі я сябе адчуваю як твой добры даўні сябар. Чаму ты толькі сё1ньня кажаш мне, наколькі я была важная, калі я была так блізка з табой. На Вісьле, 10 гадоў таму. Я была голая пад то й сукенкай.

Небывала, як страшна хтосьці памыліўся. Я была, у прынцыпе, даволі блізка. А цяпер магу быць толькі тваім сябрам. На роварах, на прыпынках нас шмат. Заўсёды з горкі, заўсёды зь ветрам, не пад вецер. У паляроідах у галаве мы ўсё яшчэ разам. Інакш магло быць, так прыгожа магло быць. Проста ты і я. Гісторыя магла працягвацца.

Poznań, Szczecin i Warszawa będą kochać cię – Познань, Шчэцін і Варшава будуць кахаць (па-беларуску лепш «любіць») цябе. Калі са Шчэцінам і Варшавай усё зразумела, то вось з Познаньню цікавая справа. На польскай мове гэты горад мае назоў мужчынскага роду – гэты Познань. А на беларускай мове жаночага – скланяецца як назоўнік жаночага роду – у Познані.

Wstawać wcześnie – уставаць рана. Калі б паляк сказаў wstawać rano, то гэта б азначала крыху іншае, чым на беларускай мове «уставаць рана», паколькі польскае rano – гэта проста раніца, а яна паводле нашых суб’ектыўных уяўленьняў можа працягвацца з позьніх начных гадзінаў, скажам, з чацьвёртай, пятай, і аж да 13 гадзіны дня для некаторых.

W twej koszuli czuję się jak kumpel twój – у гэтай кашулі я адчуваю сябе як твой сябар. Слова kumpel – гэта жаргонны адпаведніка сябра (па-польску сябар – przyjaciel). Kumpel – гэта вельмі блізкі сябар, які нас добра разумее.

Nad Wisłą 10 lat wstecz – на Вісьле 10 гадоў назад. Па-польску горад знаходзіцца не на Вісьле, а nad Wisłą.

Zawsze z wiatrem – заўсёды зь ветрам. Гэта значыць, ісьці туды, куды дзьме вецер. Пераноснае значэньне – ісьці з плыньню, быць накшталт хамэлеона, які мяняецца ў залежнасьці ад абставін.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт