Logo Polskiego Radia
Print

У акіяне шукаюць патанулыя 506 гадоў таму судны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.06.2018 15:27
Водныя глыбіні дасьледуюць падводныя робаты і вадалазы.
pixabay.com/CC0

Rzeczpospolita
У Атлянтычным акіяне каля берагоў Брэтаня ідуць пошукі двух патанулых 506 гадоў таму суднаў. Экспэдыцыяй кіруюць францускія навукоўцы. Працу на месцы яны закончаць 14 ліпеня, але дасьледаваньні будуць працягвацца чарговыя тры гады. У прэстыжных дасьледаваньнях удзел прымаюць навукоўцы з многіх францускіх дасьледчых цэнтраў.
Водныя глыбіні дасьледуюць падводныя робаты і вадалазы. Група навукоўцаў плыве суднам «Andre Malraux». У лябараторыі, якая на ім абсталяваная, праводзіцца аналіз дадзеных з радару і магнітамэтру, якія сьведчаць пра магнітныя анамаліі, якія могуць сьведчыць пра месцы, дзе маглі затануць судны.
Адзін з караблёў, пошук якіх вядзецца, гэта «Marie la Cordeliere», судна, пабудаванае ў 1497 годзе. Другое – HMS «Regent». Абодва ў выніку ваенных дзеяньняў затанулі 10 жніўня 1512 году. Гэта здарылася прыкладна каля мысу Сан-Мартэн. Але невядома, дзе дакладна. Францускія падводныя археолягі ўжо два разы спрабавалі высьветліць іх месца знаходжаньне – у 1997 і 2001 годзе.
Гэтым разам перад пошукавай акцыяй навукоўцы правялі шмат часу аналізуючы францускія і ангельскія архівы. Спэцыялісты дакладна вывучылі інфармацыю пра гадзіны старту суднаў, паколькі ў 1582 годзе адбылася каляндарная рэформа. На аснове атрыманых зьвестак была вызначаная новая тэрыторыя пошукаў паверхняй 25 км. У гэтай зоне дно знаходзіцца на глыбіні 50-60 мэтраў. Хутчэй за ўсё, астанкі караблёў даўно прыкрытыя тоўстым слоем мулу.
Калі пошукі будуць пасьпяховымі, то вучоныя трапяць на вялікую колькасьць драўляных элемэнтаў, усялякага роду прадметаў і прыладаў, якія выкарыстоўваліся на суднах у 16 ст. Асабліва каштоўнай была б інфармацыя пра суднабудаваньне ў той пэрыяд часу.

Rzeczpospolita: У Атлянтычным акіяне каля берагоў Брэтаня ідуць пошукі двух патанулых 506 гадоў таму суднаў. Экспэдыцыяй кіруюць францускія навукоўцы. Працу на месцы яны закончаць 14 ліпеня, але дасьледаваньні будуць працягвацца чарговыя тры гады. У прэстыжных дасьледаваньнях удзел прымаюць навукоўцы з многіх францускіх дасьледчых цэнтраў.

Водныя глыбіні дасьледуюць падводныя робаты і вадалазы. Група навукоўцаў плыве суднам «Andre Malraux». У лябараторыі, якая на ім абсталяваная, праводзіцца аналіз дадзеных з радару і магнітамэтру, якія сьведчаць пра магнітныя анамаліі, якія могуць сьведчыць пра месцы, дзе маглі затануць судны.

Адзін з караблёў, пошук якіх вядзецца, гэта «Marie la Cordeliere», судна, пабудаванае ў 1497 годзе. Другое – HMS «Regent». Абодва ў выніку ваенных дзеяньняў затанулі 10 жніўня 1512 году. Гэта здарылася прыкладна каля мысу Сан-Мартэн. Але невядома, дзе дакладна. Францускія падводныя археолягі ўжо два разы спрабавалі высьветліць іх месца знаходжаньне – у 1997 і 2001 годзе.

Гэтым разам перад пошукавай акцыяй навукоўцы правялі шмат часу аналізуючы францускія і ангельскія архівы. Спэцыялісты дакладна вывучылі інфармацыю пра гадзіны старту суднаў, паколькі ў 1582 годзе адбылася каляндарная рэформа. На аснове атрыманых зьвестак была вызначаная новая тэрыторыя пошукаў паверхняй 25 км. У гэтай зоне дно знаходзіцца на глыбіні 50-60 мэтраў. Хутчэй за ўсё, астанкі караблёў даўно прыкрытыя тоўстым слоем мулу.

Калі пошукі будуць пасьпяховымі, то вучоныя трапяць на вялікую колькасьць драўляных элемэнтаў, усялякага роду прадметаў і прыладаў, якія выкарыстоўваліся на суднах у 16 ст. Асабліва каштоўнай была б інфармацыя пра суднабудаваньне ў той пэрыяд часу.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт