Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 19.07.2018 09:00
  • Ja pas Nosowska.mp3
Катажына Насоўска адмаўляецца браць удзел у алькагольным баляваньні.
www.pixabay.com

Сёньня я вярнуся да творчасьці Катажыны Насоўскай (Katarzyna Nosowska), польскай пясьняркі, якая вядзе багатае сцэнічнае жыцьцё, шмат разоў была ляўрэаткай музычных узнагарод «Фрыдэрык», заваёўвала іншыя прэміі і тытулы, зьяўляецца сябрам Фанаграфічнай Акадэміі, піша таксама фэльетоны ў друк ды тэксты песьняў.

Нарадзілася гераіня гэтага выпуску ў 1971 годзе ў Шчэціне. Сьпяваць на сцэне пачала, будучы яшчэ падлеткам. Яе першым гуртом быў калектыў пад назваю «Шкляныя апэльсіны», пазьней выступала з многімі іншымі групамі, але жыхары Польшчы атаясамліваюць яе перш за ўсё з гуртом «Hey». На працягу гадоў супрацоўнічала з рознымі музыкантамі, у тым ліку з Паўлам Кукізам, Пётрам Банахам, аўтарамі праекту «Мужчынскае граньне».

Катажына Насоўска, як я ўжо казала, піша таксама тэксты песьняў і фэльетоны. Супрацоўнічала з такімі выданьнямі, як часопісы «Філіпінка», «Муза», «Zwierciadło».

У 2013 годзе пясьнярка была ўзнагароджана прэзыдэнтам Браніславам Камароўскім залатым Крыжом Заслугі. Нядаўна выйшла таксама яе кніга пад назваю «А я ёй сказала...».

А я прапаную вам, дарагія слухачы, песьню Kатажыны Насоўскай пад назваю «Я пас» (Ja pas).

Miała być jedna lampka, dwie,
Poszły konie wio, było lampek moc, ej,
Jesteś jak, elektrownia, co
Całe miasto chce zaopatrzyć w prąd, ej
Nie mów stary, że ma kaganiec,
Że masz na smyczy metylowego psa, ej
Ten pies Ci z filmu wyszarpuje klatki,
A ostatni sezon z życia pies w całości zjadł

Ja pas! Ja pas! Ja pas! Ja pas! Ja pas!
Ja pas! Ja pas! Ja pas! Ja pas!

W tej piosence co ją Prońko śpiewa,
Facet robi małpę i ma Krysia w domu cyrk,
Ty po małpie robisz ćwiartkę, pół, trzy czwarte,
A gdy robisz krowę to mam w domu syf,
Oto cały Ty, ej,
Oto cały Ty ej,
W żłobie leżysz znów, ej,
Nie przybieży nikt, eee
Oto cały Ty,
Oto cały Ty,
W żłobie leżysz znów, nie przybieży nikt,

Ja pas! Ja pas! Ja pas! Ja pas! Ja pas! Ja pas!
Ja pas! Ja pas! Ja pas! Ja pas! Ja pas! Ja pas!
Ja pas! Ja pas! Ja pas! Ja pas! Ja pas! Ja pas!
Ja pas! Ja pas! Ja pas! Ja pas! Ja pas! Ja pas!

Wrócę, gdy przestaniesz tańczyć,
Gdy wygrzebiesz się z serpentyn,
Wrócę gdy się skończy bal...

Меў быць адзін келіх, два. Пайшлі коні, но, было келіхаў цэлае мноства, гэй. Ты як электрастанцыя, якая хоча паставіць ток усяму гораду. Не кажы, стары, што ў яго наморднік, што ты трымаеш на павадку мэтылявага сабаку, гэй. Гэты сабака вырывае табе зь фільму кадры, а апошні сэзон жыцьця сабака агулам зьеў. Я – пас, я – пас, я – пас...

У гэтай песьні, якую сьпявае Пронька, мужык робіць чакушку і ў Крысі дома цырк. Ты пасьля чакушкі бярэш чацьвярцінку, паўлітра, тры чацьвёртыя. А калі ідзе гарнец, то ў мяне дома бардак. Гэта ты, гэта ты, зноў у карыце ляжыш, ніхто не прыбяжыць, гэй.

Я вярнуся, калі перастанеш танцаваць, калі паздымаеш з сябе сэрпэнтын, вярнуся, калі закончыцца баль. Я – пас, я – пас, я – пас...

Lampka (wina) – гэта келіх, кілішак віна. Агулам lampka азначае невялікую лямпу, напрыклад, настольную або бра над ложкам. Але ёсьць таксама другое значэньне – менавіта келіх віна. Тое ж самае – kieliszek.

Poszły konie, była lampek moc – пайшлі коні, было мноства кілішкаў. Фразэалягізм poszły konie азначае, што нешта пачалося, і немагчыма гэты працэс ужо затрымаць.

Ten pies ci z filmu wyszarpuje klatki – гэты сабака выдзірае, вырывае табе з фільму кадры. Калі паляк кажа, што urwał mu się film, гэта азначае, што ён страціў сьвядомасьць па прычыне вялікай колькасьці выпітага алькаголю. У такім стане алькагольнага ап’яненьня людзі робяць часам вельмі дзіўныя і дурныя рэчы.

Ja pas – тут азначае «Я адмаўляюся, я выходжу», а само слова pas – гэта тэрмін з картачных гульняў, якое гэта менавіта тое і азначае – я выходжу, я заканчваю гульню, хаця ёсьць выключэньні, калі ў картачнай гульні тэрмін пас азначае нешта іншае.

Facet robi małpkę – małpka – гэта ня толькі малая малпа, але таксама так гавораць на маленькую бутэльку алькаголю, як правіла аб’ёмам 0,2 літра (пасьля ўваходу ў ЭЗ у Польшчы няма ўжо бутэлек ёмістасьцю 0,25 л.). Я не вялікая спэцыялістка па жаргоннай мове, але можа на беларускай мове гэта чакушка?

Ćwiartka? Pół, trzy czwarte – чвэрць, тры чацьвёртыя – тут таксама гаворка ідзе пра бутэлькі алькаголю рознага аб’ёму.

Gdy robisz krowę, mam w domu syf – а вось krowa – гэта ня толькі карова, але таксама вялікая бутэлька гарэлкі, як правіла аб’ёмам 0,7 літра. Не ўдалося мне знайсьці беларускі адпаведнік, але падабаецца мне слова гарнец, якое абазначае вялікую ёмістасьць для алькаголю, толькі на многа большую, чым 700 мл., гэта звыш 3 літраў.

W żłobie –у кармушцы, каля карыта. Агулам żłób – гэта кармушка для хатняй жывёлы, а ў пераносным значэньні – таксама месца, дзе кормяцца розныя асобы, напрыклад, так часта кажуць пра палітыкаў, якія прайгралі выбары, што іх адарвалі ад кармушкі, ад карыта (oderwano ich od żłobu). A вось żłobek – гэта па-польску зусім не маленькае карытца (хаця гэта таксама), а ясьлі для маленькіх дзетак.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт