Logo Polskiego Radia
Print

Навукоўцы стварылі адзеньне, якое папярэджвае пра смог

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.07.2018 15:02
Канструкцыя простая й заснаваная на баваўняным провадзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

Аксіды азоту зьяўляюцца адным з самых небясьпечных кампанэнтаў выхлапных газаў аўтамабіляў. У прыватнасьці, двухвокіс азоту – прычына сардэчна-сасудзістых хвароб і захворваньняў лёгкіх сярод гарадзкіх жыхароў.

Карэйскія дасьледчыкі з Навукова-дасьледчага інстытуту электронікі й тэлекамунікацыі Konkuk University стварылі датчык, які бесьперапынна маніторыць навакольнае паветра.

Дэтэктары выхлапных газаў выкарыстоўваюцца ўжо доўгі час, але гэта як правіла стацыянарныя датчыкі. Карэйцы вырашылі стварыць мініяцюрную прыладу, якую можна, напрыклад, зашыць у куртку ці паліто.

Канструкцыя простая й заснаваная на баваўняным провадзе, які зьмешчаны ў пласт аксіду графэну. Гэты провад злучае батарэю з дыёдам LED. Аксід графэну зьяўляецца правадніком, але не ва ўсіх умовах.

Калі колькасьць газу нізкая, яго праводнасьць нулявая. З павелічэньнем канцэнтрацыі атрутнага газу павялічваецца праводнасьць аксіду графэну. На практыцы дыёд пачынае сьвяціць мацней.

Датчык на аснове баваўнянага проваду мае перавагу ў тым, што ён гнуткі, а навукоўцы таксама зрабілі яго воданепранікальным. Такім чынам, датчык смогу можа быць лёгка ўшыты ў штодзённую вопратку.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт