Logo Polskiego Radia
Print

Падляшша ў мініяцюрах (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.07.2018 15:11
  • Падляшша ў мініяцюрах.mp3
Запрашаем у Парк мініяцюрных помнікаў архітэктуры Падляшша ў Гайнаўцы.
Парк мініяцюрных помнікаў архітэктуры Падляшша. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZПарк мініяцюрных помнікаў архітэктуры Падляшша. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZPhoto: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Падляшша ў мініяцюрах (ФОТА)
Запрашаем у Парк мініяцюрных помнікаў архітэктуры Падляшша ў Гайнаўцы.
Падляшша - гэта ня толькі зубры й Белавеская пушча. Гэта таксама маляўнічыя драўляныя цэрквы й мячэці, якія зьяўляюцца неад'емнай часткай мясцовага ляндшафту. У гэтым можна пераканацца ў Парку мініяцюрных помнікаў архітэктуры Падляшша ў Гайнаўцы.
Парк заснаваны, каб паказаць прыгажосьць гістарычнай архітэктуры Падляшша. У ім можна палюбавацца гэтак жа характэрнай для гэтага рэгіёну маляўнічай драўлянай архітэктурай. У парку прадстаўлены мадэлі каля 20 гістарычных будынкаў, у тым ліку зь Белавежы, Нараўкі, Бельска Падляскага, Крушынянаў, Харошчы, Цеханоўца і г.д.
Усе яны былі зробленыя ў маштабе 1:25. Гэта стандартны маштаб для большасьці паркаў мініяцюраў у Эўропе. Адзіны маштаб усіх аб’ектаў дазваляе лёгка заўважыць адрозьненьні ў памерах паасобных помнікаў. Дзякуючы інфармацыйным дошкам, зьмешчаным каля кожнага аб’екту, можна пазнаёміцца зь іх кароткай гісторыяй.
Макеты зь мініяцюрамі будынкаў знаходзіцца на пляцоўцы памерам у прыкладна 0,7 гектара. Экспазыцыя разьмешчаная ўздоўж зручных дарожак. Акрамя мініяцюр, у парку можна ўбачыць цікавую выставу рысункаў падляскай архітэктуры, аўтарства Ўладзіслава Петрука (Władysław Pietruk).
Што ў прыватнасьці можна паглядзець у Парку мініяцюрных помнікаў архітэктуры Падляшша?
Адной з жамчужын выставы зьяўляецца мініяцюра Царскага палаца ў Белавежы, які не існуе ўжо больш за 50 гадоў.
Экспазыцыя паказвае таксама шматкультурнасьць Падляшша. Тут мы можам паглядзець мадэль самой старой мячэці ў Польшчы, якая разьмяшчаецца ў Крушынянах. Храм быў пабудаваны ў канцы XVIII стагодзьдзя. У падзяку за выратаваньне жыцьця падчас бітвы пад Парканамі ў 1679 годзе Ян ІІІ Сабескі падарыў навакольныя землі татарскаму палкоўніку й яго жаўнерам. Мячэць у Крушынянах - гэта драўляны, прамавугольны будынак з размаляванымі зялёным колерам сьценамі. Дах пакрывае драўляны гонт. Зь пераду будынку дамінуюць дзьве вежы зь невялікімі купаламі, закончанымі залатымі паўмесяцамі. Храм нагадвае вясковыя цэрквы й зьяўляецца выдатным прыкладам перапляценьня ісламскай культуры й традыцыйнага рэлігійнага будаўніцтва.
Побач разьмешчана мініяцюра сынагогі з Тыкоціна (Tykocin), пабудаваная ў 1642 годзе на месцы старога, драўлянага храма. Прамавугольны аб’ект пакрыты велізарным дахам у польскім стылі. У XVII i XVIII стагодзьдзях Тыкоцін быў вядомым габрэйскім інтэлектуальным цэнтрам. Падчас Другой сусьветнай вайны нацысты разрабавалі й спустошылі інтэр'ер сынагогі й зрабілі там склад. У пажары ў 1965 годзе згарэла бібліятэка й архіў габрэйскай абшчыны. Пасьля рамонту ў 1976 годзе ў будынку сынагогі месьціцца абласны аддзел музэя ў Беластоку пад назвай Музэя ў Тыкоціне. Разьмешчаная тут экспазыцыя паказвае гісторыю й культуру горада.
Царква Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Бельску Падляскім першапачаткова была пабудавана на Замкавай гары ў канцы XV стагодзьдзя. Гэта самы стары храм у горадзе й адзін з самых старых драўляных будынкаў на Падляшшы. У 1562 годзе сьвятыня была перанесеная ў Стары горад разам з астанкамі сваёй фундатаркі, то бок княгіні Вассы Міхайлаўнай.
Ініцыятарам будаўніцтва касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі й св. Станіслава біскупа ў вёсцы Нараў (Narew) верагодна быў Ян Клемэнс Браніцкі (Jan Klemens Branicki). Сьвятыня была пабудаваная ў першай палове XVIII стагодзьдзя на месцы касьцёла, заснаванага ў 1528 годзе каралём Жыгімонтам Старым і каралевай Бонай. Аднак з гэтага першага будынку да гэтай пары захаваліся толькі дзьве карціны на дошцы.
Тут можна пабачыць таксама падляскі Вэрсаль, то бок вялікіх памераў палац Браніцкіх у Беластоку. Аматары чыгункі атрымаюць асалоду ад мініяцюры чыгуначнай станцыі ў Белавежы. Побач зь ёю знаходзяцца вадзяны млын у Цеханоўцы й багата ўпрыгожаныя, казачныя, драўляныя дамы.
Парк мініяцюрных помнікаў архітэктуры Падляшша разьмешчаны на ўскраіне Гайнаўкі, калі ехаць дарогай, якая вядзе зь Бельска Падляскага. Дакладны адрас: Гайнаўка, вуліца Бельска 120.
Парк адкрыты з панядзелку па нядзелю ад 09.00 да 18.00.
Кошт квіткоў складае 10 злотых для дарослых і 7 злотых для дзяцей.
Побач з паркам месьціцца зручная паркоўка, а таксама месца для адпачынку з лаўкамі й санвузлом. Уласьнікі парку прыязна ставяцца да сем’яў зь дзецьмі й ня крыўдзяцца за тое, што наймалодшыя турысты сыходзяць з дарожак на траву, каб дакладна й з усіх бакоў прыглядзецца да маленькіх домікаў.
аз

Падляшша - гэта ня толькі зубры й Белавеская пушча. Гэта таксама маляўнічыя драўляныя цэрквы й мячэці, якія зьяўляюцца неад'емнай часткай мясцовага ляндшафту. У гэтым можна пераканацца ў Парку мініяцюрных помнікаў архітэктуры Падляшша ў Гайнаўцы.

Парк заснаваны, каб паказаць прыгажосьць гістарычнай архітэктуры Падляшша. У ім можна палюбавацца гэтак жа характэрнай для гэтага рэгіёну маляўнічай драўлянай архітэктурай. У парку прадстаўлены мадэлі каля 20 гістарычных будынкаў, у тым ліку зь Белавежы, Нараўкі, Бельска Падляскага, Крушынянаў, Харошчы, Цеханоўца і г.д.

Парк
Парк мініяцюрных помнікаў архітэктуры Падляшша. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Усе яны былі зробленыя ў маштабе 1:25. Гэта стандартны маштаб для большасьці паркаў мініяцюраў у Эўропе. Адзіны маштаб усіх аб’ектаў дазваляе лёгка заўважыць адрозьненьні ў памерах паасобных помнікаў. Дзякуючы інфармацыйным дошкам, зьмешчаным каля кожнага аб’екту, можна пазнаёміцца зь іх кароткай гісторыяй.

Макеты зь мініяцюрамі будынкаў знаходзіцца на пляцоўцы памерам у прыкладна 0,7 гектара. Экспазыцыя разьмешчаная ўздоўж зручных дарожак. Акрамя мініяцюр, у парку можна ўбачыць цікавую выставу рысункаў падляскай архітэктуры, аўтарства Ўладзіслава Петрука (Władysław Pietruk).

Рысункі
Рысункі падляскай архітэктуры, аўтарства Ўладзіслава Петрука. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Што ў прыватнасьці можна паглядзець у Парку мініяцюрных помнікаў архітэктуры Падляшша?

Адной з жамчужын выставы зьяўляецца мініяцюра Царскага палаца ў Белавежы, які не існуе ўжо больш за 50 гадоў.

Царскi
Царскi палац у Белавежы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Экспазыцыя паказвае таксама шматкультурнасьць Падляшша. Тут мы можам паглядзець мадэль самой старой мячэці ў Польшчы, якая разьмяшчаецца ў Крушынянах. Храм быў пабудаваны ў канцы XVIII стагодзьдзя. У падзяку за выратаваньне жыцьця падчас бітвы пад Парканамі ў 1679 годзе Ян ІІІ Сабескі падарыў навакольныя землі татарскаму палкоўніку й яго жаўнерам. Мячэць у Крушынянах - гэта драўляны, прамавугольны будынак з размаляванымі зялёным колерам сьценамі. Дах пакрывае драўляны гонт. Зь пераду будынку дамінуюць дзьве вежы зь невялікімі купаламі, закончанымі залатымі паўмесяцамі. Храм нагадвае вясковыя цэрквы й зьяўляецца выдатным прыкладам перапляценьня ісламскай культуры й традыцыйнага рэлігійнага будаўніцтва.

Мячэць
Мячэць у Крушынянах. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Побач разьмешчана мініяцюра сынагогі з Тыкоціна (Tykocin), пабудаваная ў 1642 годзе на месцы старога, драўлянага храма. Прамавугольны аб’ект пакрыты велізарным дахам у польскім стылі. У XVII i XVIII стагодзьдзях Тыкоцін быў вядомым габрэйскім інтэлектуальным цэнтрам. Падчас Другой сусьветнай вайны нацысты разрабавалі й спустошылі інтэр'ер сынагогі й зрабілі там склад. У пажары ў 1965 годзе згарэла бібліятэка й архіў габрэйскай абшчыны. Пасьля рамонту ў 1976 годзе ў будынку сынагогі месьціцца абласны аддзел музэя ў Беластоку пад назвай Музэя ў Тыкоціне. Разьмешчаная тут экспазыцыя паказвае гісторыю й культуру горада.

Сынагога
Сынагога ў Тыкоціне. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Царква Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Бельску Падляскім першапачаткова была пабудавана на Замкавай гары ў канцы XV стагодзьдзя. Гэта самы стары храм у горадзе й адзін з самых старых драўляных будынкаў на Падляшшы. У 1562 годзе сьвятыня была перанесеная ў Стары горад разам з астанкамі сваёй фундатаркі, то бок княгіні Вассы Міхайлаўнай.

Царква
Царква Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Бельску Падляскім. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Ініцыятарам будаўніцтва касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі й св. Станіслава біскупа ў вёсцы Нараў (Narew) верагодна быў Ян Клемэнс Браніцкі (Jan Klemens Branicki). Сьвятыня была пабудаваная ў першай палове XVIII стагодзьдзя на месцы касьцёла, заснаванага ў 1528 годзе каралём Жыгімонтам Старым і каралевай Бонай. Аднак з гэтага першага будынку да гэтай пары захаваліся толькі дзьве карціны на дошцы.

Kасьцёл
Kасьцёл у вёсцы Нараў. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Тут можна пабачыць таксама падляскі Вэрсаль, то бок вялікіх памераў палац Браніцкіх у Беластоку. Аматары чыгункі атрымаюць асалоду ад мініяцюры чыгуначнай станцыі ў Белавежы. Побач зь ёю знаходзяцца вадзяны млын у Цеханоўцы й багата ўпрыгожаныя, казачныя, драўляныя дамы.

Вадзяны
Вадзяны млын у Цеханоўцы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Парк мініяцюрных помнікаў архітэктуры Падляшша разьмешчаны на ўскраіне Гайнаўкі, калі ехаць дарогай, якая вядзе зь Бельска Падляскага. Дакладны адрас: Гайнаўка, вуліца Бельска 120.

Парк адкрыты з панядзелку па нядзелю ад 09.00 да 18.00. Кошт квіткоў складае 10 злотых для дарослых і 7 злотых для дзяцей.

Парк
Парк мініяцюрных помнікаў архітэктуры Падляшша. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Побач з паркам месьціцца зручная паркоўка, а таксама месца для адпачынку з лаўкамі й санвузлом. Уласьнікі парку прыязна ставяцца да сем’яў зь дзецьмі й ня крыўдзяцца за тое, што наймалодшыя турысты сыходзяць з дарожак на траву, каб дакладна й з усіх бакоў прыглядзецца да маленькіх домікаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт