Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ гаворыць «стоп» аднаразовым плястыкавым прадметам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.07.2018 13:13
  • ЭЗ плянуе забараніць выраб аднаразовых плястыкавых прадметаў.mp3
Наша плянэта ўсё больш забруджаная плястыкавым сьмецьцем.
Hans/pixabay.com/CC0

Нашая плянэта ўсё больш забруджаная плястыкавымі сьмецьцямі. Спэцыялісты б’юць трывогу – неабходныя рашучыя крокі, каб змагацца з гэтай пагрозай. Адным з крокаў барацьбы з плястыкавымі сьмецьцямі зьяўляецца плянаваная забарона вырабу аднаразовых плястыкавых прадметаў, у тым ліку, посуду. АВ
Сусьветны фонд на карысьць прыроды (WWF) папярэджвае, што Міжземнае мора становіцца ўсё больш забруджаным плястыкавымі сьмецьцямі. Паводле экспэртаў гэтай міжнароднай арганізацыі, патрэбныя рашучыя крокі, каб змагацца з гэтай пагрозай.
Паводле дадзеных, апублікаваных фондам, узровень забруджаньня плястыкавымі часьціцамі меншымі за 5 мілімэтраў расьце. Плястык знойдзены ў расьлінах і жывёлах цэлага харчовага ланцуга. Ён пагражае здароўю і жыцьцю ня толькі жывёл, але і людзей.
Паводле дадзеных, сабраных у рапарце WWF, канцэнтрацыя часьціц са штучных матэрыялаў у Міжземным моры зьяўляецца амаль у чатыры разы большая, чым у адкрытых вадаёмах у сьвеце.
Аўтары дакумэнту падкрэсьліваюць, што праблема плястыкавых сьмецьцяў тычыцца цэлага сьвету. Аднак Эўропа з праблемай не спраўляецца, перапрацоўваючы толькі 1/3 з іх. Наступствы больш за ўсё бачныя ў Турцыі і Гішпаніі. У меншай ступені праблема тычыцца таксама Італіі, Эгіпту і Францыі.
Сусьветны фонд на карысьць прыроды заклікае заключыць міжнароднае пагадненьне аб зьмяншэньні колькасьці плястыкавых адкідаў і аб замене плястыку матэрыяламі, якія паддаюцца працэсам біядэградацыі.
У рамках змаганьня з колькасьцю плястыкавага сьмецьця Эўразьвяз прапануе забарону вытворчасьці некаторых аднаразовых прадуктаў з плястыку, між іншым, плястыкавага аднаразовага посуду. Паявілася прапанова фактычна штрафаваць краіны ЭЗ за плястыкавае сьмецьце, якое не падлягае другаснай перапрацоўцы. Пра гэта заяўляў віцэ-старшыня Эўрапейскай камісіі Франс Цімэрманс.
Ф. Цімэрманс: У практыцы гэта азначае, што на паліцах у супэрмаркеце вы не пабачыце аднаразовых гігіенічных плястыкавых палачак. Замест іх будуць палачкі, зробленыя з больш прыязных для навакольля матэрыялаў. Тое самае тычыцца саломак, трубачак, плястыкавых мацаваньняў для балёнаў, талерак, нажоў і відэльцаў. І каб было зразумела, гэтыя тавары ня зьнікнуць, але будуць выкананыя з розных матэрыялаў.
Згодна з праектам дырэктывы, забарона павінна закрануць аднаразовых вырабы з плястыку, альтэрнатыва якім лёгка даступная і прымальная па цане. Гаворка ідзе, у прыватнасьці, пра аднаразовы посуд, сталовыя прыборы, трубачкі-саломінкі для напояў, ватныя палачкі і плястыкавыя мацаваньні для паветраных шароў. Акрамя таго, плянуецца абмежаваць выкарыстаньне плястыкавых упаковак для ежы.
СМІ прыводзілі словы эўракамісара па бюджэце Гюнтэра Этынгера, які прапанаваў спаганяць з уладаў краін ЭЗ пэўную суму за кожны кіляграм плястыкавага сьмецьця, непрыдатнага да перапрацоўцы для паўторнага выкарыстаньня. Калі зыходзіць з шматгадовага фінансавага плянаваньня Эўракамісіі, то такі збор можа скласьці 80 цэнтаў за адзін кіляграм, якія пойдуць у агульны эўрапейскі бюджэт, растлумачыў Этынгер. На яго думку, гэтая мера дапаможа скараціць аб'ём плястыкавых адходаў.
Велізарная колькасьць людзей супраць новаўвядзеньняў, паколькі забарона вытворчасьці плястыкавых прадуктаў і замена іх на біядэградавальныя азначае вышэйшы кошт гэтых тавараў.

Спэцыялісты б’юць трывогу – неабходныя рашучыя крокі, каб змагацца з гэтай пагрозай. Адным з крокаў барацьбы з плястыкавымі сьмецьцямі зьяўляецца плянаваная забарона вырабу аднаразовых плястыкавых прадметаў, у тым ліку, посуду.

Сусьветны фонд на карысьць прыроды (WWF) папярэджвае, што Міжземнае мора становіцца ўсё больш забруджаным плястыкавымі сьмецьцямі. Паводле экспэртаў гэтай міжнароднай арганізацыі, патрэбныя рашучыя крокі, каб змагацца з гэтай пагрозай.

Паводле дадзеных, апублікаваных фондам, узровень забруджаньня плястыкавымі часьціцамі меншымі за 5 мілімэтраў расьце. Плястык знойдзены ў расьлінах і жывёлах цэлага харчовага ланцуга. Ён пагражае здароўю і жыцьцю ня толькі жывёл, але і людзей.

Паводле дадзеных, сабраных у рапарце WWF, канцэнтрацыя часьціц са штучных матэрыялаў у Міжземным моры зьяўляецца амаль у чатыры разы большая, чым у адкрытых вадаёмах у сьвеце.

Аўтары дакумэнту падкрэсьліваюць, што праблема плястыкавых сьмецьцяў тычыцца цэлага сьвету. Аднак Эўропа з праблемай не спраўляецца, перапрацоўваючы толькі 1/3 з іх. Наступствы больш за ўсё бачныя ў Турцыі і Гішпаніі. У меншай ступені праблема тычыцца таксама Італіі, Эгіпту і Францыі.

Сусьветны фонд на карысьць прыроды заклікае заключыць міжнароднае пагадненьне аб зьмяншэньні колькасьці плястыкавых адкідаў і аб замене плястыку матэрыяламі, якія паддаюцца працэсам біядэградацыі.

У рамках змаганьня з колькасьцю плястыкавага сьмецьця Эўразьвяз прапануе забарону вытворчасьці некаторых аднаразовых прадуктаў з плястыку, між іншым, плястыкавага аднаразовага посуду. Паявілася прапанова фактычна штрафаваць краіны ЭЗ за плястыкавае сьмецьце, якое не падлягае другаснай перапрацоўцы. Пра гэта заяўляў віцэ-старшыня Эўрапейскай камісіі Франс Цімэрманс.

Ф. Цімэрманс: У практыцы гэта азначае, што на паліцах у супэрмаркеце вы не пабачыце аднаразовых гігіенічных плястыкавых палачак. Замест іх будуць палачкі, зробленыя з больш прыязных для навакольля матэрыялаў. Тое самае тычыцца саломак, трубачак, плястыкавых мацаваньняў для балёнаў, талерак, нажоў і відэльцаў. І каб было зразумела, гэтыя тавары ня зьнікнуць, але будуць выкананыя з розных матэрыялаў.

Згодна з праектам дырэктывы, забарона павінна закрануць аднаразовых вырабы з плястыку, альтэрнатыва якім лёгка даступная і прымальная па цане. Гаворка ідзе, у прыватнасьці, пра аднаразовы посуд, сталовыя прыборы, трубачкі-саломінкі для напояў, ватныя палачкі і плястыкавыя мацаваньні для паветраных шароў. Акрамя таго, плянуецца абмежаваць выкарыстаньне плястыкавых упаковак для ежы.

СМІ прыводзілі словы эўракамісара па бюджэце Гюнтэра Этынгера, які прапанаваў спаганяць з уладаў краін ЭЗ пэўную суму за кожны кіляграм плястыкавага сьмецьця, непрыдатнага да перапрацоўцы для паўторнага выкарыстаньня.

Калі зыходзіць з шматгадовага фінансавага плянаваньня Эўракамісіі, то такі збор можа скласьці 80 цэнтаў за адзін кіляграм, якія пойдуць у агульны эўрапейскі бюджэт, растлумачыў Этынгер. На яго думку, гэтая мера дапаможа скараціць аб'ём плястыкавых адходаў.

Велізарная колькасьць людзей супраць новаўвядзеньняў, паколькі забарона вытворчасьці плястыкавых прадуктаў і замена іх на біядэградавальныя азначае вышэйшы кошт гэтых тавараў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт