Logo Polskiego Radia
Print

Boney M. прымусіў хвалявацца польскіх цэнзараў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 18.07.2018 19:00
Падчас дэфіцыту Boney M. былі забясьпечаныя садавіной і капіталістычнымі напоямі Coca-cola і Whisky.
Boney M. падчас выступу ў польскім СопацеBoney M. падчас выступу ў польскім Сопацеyoutube.com/screen

Часопіс Retro Wspomnienia прыгадвае турнэ легендарнага гурта Boney-M. па Польскай Народнай Рэспубліцы
У жніўні 1979 году каралі дыско прыляцелі ў Польшчы, будучы ў сваім самымс знакамітым складзе: Ліз Мітчэл, Мэйзі Ўільямс, Марсія Барэт і вядома харызматычны вакаліст і фронтмэн нямецкага калектыву Бобі Фарэл.
Музыкі прыехалі разам з трыццацьцю супрацоўнікамі, а таксама прывезьлі сабою больш чым 20 тон асьвятляльнай апаратуры й музыкальнага абсталяваньня, узгадвае часопіс Retro Wsponienia.
Boney M. выступаў на стадыёнах буйных гародоў Польшчы: Кракава, Познані Варшавы, Катавіцаў, а таксама ў сядзібе песеннага конкурсу Interwizja у Сопаце, што на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. Канцэрт у Сопаце трансьліраваўся ў жывым эфіры ня толькі ў Польшчы, але і ў іншых краінах сацыялістычнага лягеру.
Нягледзячы на тое, што ў тыя часы ў Польскай Народнай Рэспубліцы панаваў дэфіцыт тавараў народнага спажываньня, падчас турнэ музыкі Boney M. былі забясьпечаныя сьвежай садавіной і капіталістычнымі напоямі кшталту Coca-cola і whisky.
Польскае турнэ гурту Boney M. адбывалася пад пільным вокам цэнзуры. У прыватнасьці сацыялістычныя чыноўнікі патрабавалі ад нямецкага калектыву выконваць свае кампазыцыі пад фанаграму. Менавіта такая форма выступу магла быць лёгка кантраляваная. Аднак, музыкі Boney M. дамагліся жывой трансьляцыі сопацкага канцэрту.
Выступ музыкаў завяршыўся скандалам. Boney M. выканаў забароненую ў Польшчы й Савецкім Саюзе песьню «Распуцін». Да радасьці арганізатараў Interwizji, у прамым эфіры трансьліраваўся выключна конкурсная частка фэстывалю. Забароненую песьню «Распуцін» пачулі выключна прысутныя слухачы канцэрту, нагадвае нам часопіс Retro Wspomnienia.

Часопіс Retro Wspomnienia прыгадвае турнэ легендарнага гурта Boney M. па Польскай Народнай Рэспубліцы. У жніўні 1979 году каралі дыско прыляцелі ў Польшчу, будучы ў сваім самымс знакамітым складзе: Ліз Мітчэл, Мэйзі Ўільямс, Марсія Барэт і вядома харызматычны вакаліст і фронтмэн нямецкага калектыву Бобі Фарэл.

Музыкі прыехалі разам з трыццацьцю супрацоўнікамі, а таксама прывезьлі сабою больш чым 20 тон асьвятляльнай апаратуры й музыкальнага абсталяваньня, узгадвае часопіс Retro Wsponienia.

Boney M. выступаў на стадыёнах буйных гародоў Польшчы: Кракава, Познані Варшавы, Катавіцаў, а таксама ў сядзібе песеннага конкурсу Interwizja у Сопаце, што на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. Канцэрт у Сопаце трансьліраваўся ў жывым эфіры ня толькі ў Польшчы, але і ў іншых краінах сацыялістычнага лягеру.

Нягледзячы на тое, што ў тыя часы ў Польскай Народнай Рэспубліцы панаваў дэфіцыт тавараў народнага спажываньня, падчас турнэ музыкі Boney M. былі забясьпечаныя сьвежай садавіной і капіталістычнымі напоямі, кшталту Coca-cola і whisky.

Польскае турнэ гурту Boney M. адбывалася пад пільным вокам цэнзуры. У прыватнасьці сацыялістычныя чыноўнікі патрабавалі ад нямецкага калектыву выконваць свае кампазыцыі пад фанаграму. Менавіта такая форма выступу магла быць лёгка кантраляваная.

Аднак, музыкі Boney M. дамагліся жывой трансьляцыі сопацкага канцэрту. Выступ музыкаў завяршыўся скандалам. Boney M. выканаў забароненую ў Польшчы й Савецкім Саюзе песьню «Распуцін».

Да радасьці арганізатараў Interwizji, у прамым эфіры трансьліравалася конкурсная частка фэстывалю. Забароненую песьню «Распуцін» пачулі выключна прысутныя слухачы канцэрту, нагадвае нам часопіс Retro Wspomnienia.

Retro Wsponienia

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт