Logo Polskiego Radia
Print

Разумная паліца спрашчае працу крамы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.07.2018 14:11
Наватарскія прылады даюць магчымасьць зьбіраць дадзеныя аб запасах тавараў.
Супэрмаркет LidlСупэрмаркет Lidlwww.flickr.com/Alper Çuğun

Польская фірма Surge Cloud ажыцьцяўляе праграму па аптымізацыі складзкіх запасаў гандлёвых пунктаў. Аснова праграмы – разумная паліца. Гэтая сыстэма дапаможа гандлёвым сеткам і вытворцам узяць пад дакладны кантроль колькасьць наяўных у краме тавараў.

"Адсутнасьць дадзеных аб таварах і час, неабходны для зьбіраньня гэтай інфармацыі, ствараюць дадатковыя выдаткі для крамаў і ўскладняюць працу гандлёвым прадстаўнікам. Мы хочам гэта выправіць. Даем інструмэнт, які будзе прадастаўляць дадзеныя аб колькасьці тавару, дапаможа такім чынам павялічыць продаж і паменшыць нагрузку супрацоўнікаў", – кажа Марцін Дамброўскі, дырэктар стартапа, які ўводзіць разумную паліцу і забясьпечвае крамы разумнымі халадзільнікамі. Наватарскія прылады даюць магчымасьць зьбіраць дадзеныя аб запасах тавараў у рэжыме рэальнага часу.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт