Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрства абароны Беларусі ўзялося за кібэрбясьпеку

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 22.07.2018 19:43
  • IT-rota.mp3
Зараз вядзецца распрацоўка нарматыўна-прававой базы для стварэньня ІТ-роты.
youtube.com/screen

Міністэрства абароны Беларусі ўзялося за кібэрбясьпеку. На гэтым тыдні стала вядома аб тым, што ў Беларусі зьявіцца першая ІТ-рота. Плянуецца, што першы прызыў у роту інфармацыйных тэхналёгій пройдзе сёлета ў лістападзе. Далей з тэмай ЭЖ.
Апошнім часам у сродкі масавай інфармацыі ўсё часьцей прасочваецца інфармацыя аб патаемных кібэр канфліктах паміж рознымі дзяржавамі сьвету.
Сваёй магутнасьцю й агрэсіўнасьцю славяцца ўрадавыя хакерскія асяродкі разьмешчаныя ў краінах з вельмі сумнеўнай рэпутацыяй. Пастаянна паведамляецца, аб тым што ІТ-зламысьнікі з Кітаю, Карэйскай Народна-дэмакратычнай Рэспублікі, а таксама з Расеі пастаянна ажыцьцяўляюць атакі на дзяржаўныя інстытуты й прыватныя кампаніі заходніх краін.
Бадай што, адной з самых вядомых спраў у гэтым кантэксьце, зьяўляецца ўмяшаньне расейскі хакераў у хаду выбараў прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі ў 2016 годзе. За спробы паўплываць на амэрыканская выбары, 12 расейскіх афіцэраў выведкі атрымалі афіцыйныя абвінавачаньні з боку амэрыканскай Фэміды.
Менавіта ў такой геапалітычнай рэчаіснасьці Міністэрства абароны Беларусі нарэшце вырашыла нарошчваць уласны патэнцыял у сфэры кібэрбясьпекі.
Паводле прэс-службы Міністэрства абароны, ІТ падразьдзяленьне будзе складацца з службоўцаў тэрміновай службы, грамадзян, якія «дасягнулі найбольшых посьпехаў у галіне інфармацыйных тэхналёгій», маюць профільную адукацыю, а таксама цікавіцца службай у беларускім войску.
Сытуацыю з паўстаньнем беларускай ІТ-роты камэнтуе ваенны аглядальнік Андрэй Паротнікаў.
БЯС1
Аглядальнік Belarus Security Blog Зьміцер Міцкевіч скептычна ацэньвае ініцыятыву айчыннага мігністэрства абароны, а таксама зьвяртае ўвагу на тое, што ваенныя чыноўнікі з дадзеным рашэньнем крыху спазьніліся.
БЯС2
Абодва экспэрты падзяляюць меркаваньне аб тым, што пакуль бракуе дакладных дадзеных для глыбокіх высноваў на тэму беларускай стратэгіі кібэрбясьпекі. Працягвае Андрэй Паротнікаў.
БЯС3
Зьміцер Міцкевіч зьвяртае ўвагу на фінансавы аспэкт стварэньня і ўтрыманьня ІТ-роты ў шэрагах беларускага войска.
БЯС4
На дадзены момант вядома аб тым, што тэставы набор у ІТ-роту ўжо адбыўся. Таксама ў Міністэрстве абароны паведамілі, што зараз вядзецца распрацоўка нарматыўна-прававой базы для стварэньня ІТ-роты.

На гэтым тыдні стала вядома аб тым, што ў Беларусі зьявіцца першая ІТ-рота. Плянуецца, што першы прызыў у роту інфармацыйных тэхналёгій пройдзе сёлета ў лістападзе.

Апошнім часам у сродкі масавай інфармацыі ўсё часьцей прасочваецца інфармацыя аб патаемных кібэр канфліктах паміж рознымі дзяржавамі сьвету. Сваёй магутнасьцю й агрэсіўнасьцю славяцца ўрадавыя хакерскія асяродкі разьмешчаныя ў краінах з вельмі сумнеўнай рэпутацыяй.

Рэгулярна паведамляецца, аб тым што ІТ-зламысьнікі з Кітаю, Карэйскай Народна-дэмакратычнай Рэспублікі, а таксама з Расеі пастаянна ажыцьцяўляюць атакі на дзяржаўныя інстытуты й прыватныя кампаніі заходніх краін.

Бадай што, адной з самых вядомых спраў у гэтым кантэксьце, зьяўляецца ўмяшаньне расейскі хакераў у хаду выбараў прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі ў 2016 годзе. За спробы паўплываць на амэрыканская выбары, 12 расейскіх афіцэраў выведкі атрымалі афіцыйныя абвінавачаньні з боку амэрыканскай Фэміды.

Менавіта ў такой геапалітычнай рэчаіснасьці Міністэрства абароны Беларусі нарэшце вырашыла нарошчваць уласны патэнцыял у сфэры кібэрбясьпекі.

Паводле прэс-службы Міністэрства абароны, ІТ падразьдзяленьне будзе складацца з службоўцаў тэрміновай службы, грамадзян, якія «дасягнулі найбольшых посьпехаў у галіне інфармацыйных тэхналёгій», маюць профільную адукацыю, а таксама цікавіцца службай у беларускім войску. Сытуацыю з паўстаньнем беларускай ІТ-роты камэнтуе ваенны аглядальнік Андрэй Паротнікаў.

Андрэй Паротнікаў: Гэта познае рашэньне, дадзены крок трэба было рабіць значна раней. (…) Таксама вельмі дзіўная сытуацыя вакол тых задач, якімі будзе займацца гэта рота. Гэтыя задачы будуць мець навукова-тэарэтычны і прыкладны характар.

Адначасова для тых людзей, якія трапяць на службу, будуць створаныя ўмовы, каб яны працягвалі працаваць над важнымі навуковымі праектамі. Для мяне абсалютна незразумела, як яно будзе выглядаць. Напрыклад, грашовае забесьпячэньне салдата тэрміновай службы, гэта 4 даляры.

Добрыя айцішнікі зарабляюць у дзясяткі й сотні разоў болей. Згодна з дзеючым заканадаўствам, жаўнер можа атрымліваць дадатковы заробак выключна падчас творчай і навукай дзейнасьці. (…) Як будзе вырашаны гэты прававы казус невядома. Пакуль застаецца вельмі многа пытаньняў.

Аглядальнік Belarus Security Blog Зьміцер Міцкевіч скептычна ацэньвае ініцыятыву айчыннага Міністэрства абароны, а таксама зьвяртае ўвагу на тое, што ваенныя чыноўнікі з дадзеным рашэньнем крыху спазьніліся.

Зьміцер Міцкевіч: Яны плянуюць займацца кібэрбясьпекай; то-бок, ніякіх канкрэтных задач акрэсьлена ня было. Гэта можа ўказваць на тое, што пакуль, гэта выключна памкненьне выказаць сваё стаўленьне да праблемы. Маўляй, мы будзем займацца IT.

На маю думку, гэта жаданьня Міністэрства абароны ісьці ў адзін крок з часам. Аднак гэтае жаданьне прыпазьнілася гэтак гадоў на дзесяць. (…)

Абодва экспэрты падзяляюць меркаваньне аб тым, што пакуль бракуе дакладных дадзеных для глыбокіх высноваў на тэму беларускай стратэгіі кібэрбясьпекі.

На дадзены момант вядома аб тым, што тэставы набор у ІТ-роту ўжо адбыўся. Таксама ў Міністэрстве абароны паведамілі, што зараз вядзецца распрацоўка нарматыўна-прававой базы для стварэньня ІТ-роты.

Эдуард Жолуд

поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт