Logo Polskiego Radia
Print

Шлюб — гэта пачуцьці + разьлік

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 27.07.2018 12:55
Што кіруе людзьмі, якія вырашаюць пачаць або скончыць адносіны, застацца вернымі адно аднаму або здрадзіць.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Шлюб стаў спосабам разам радавацца жыцьцю. Прытым, што сто гадоў таму гэта была штодзённая праца. Цяпер людзі часьцей жывуць паасобку, нават калі складаюць пару. Чаму гэта так, спрабуе растлумачыць Марына Эдшэйд (Marina Adshade), эканаміст з Унівэрсытэта брытанскай Калюмбіі, якая займаецца эканомікай сэксу і каханьня.

Дасьледчыца тлумачыць, што паняцьце “эканоміка” паходзіць ад грэчаскага слова, якое азначае навуку аб хатняй гаспадарцы. Марына Эдшэйд задалася пытаньнем, што кіруе людзьмі, якія вырашаюць пачаць або скончыць адносіны, завесьці дзяцей, застацца вернымі адно аднаму або здрадзіць.

Вучоны лічыць, што на гэта перш за ўсё ўплываюць эканамічныя фактары. Дакладней, выбіраючы партнэра, мы не кіруемся выключна пачуцьцямі. Інакш такія стасункі працягваліся б максымум 3-4 гады.

Тое, што шлюбы трымаюцца даўжэй, тлумачыцца тым, што іх цэмэнтуюць нейкія іншыя фактары — ня толькі эмоцыі.

Людзі ствараюць сем’і з асобамі, якія блізкія ім па даходах, адукацыі, паходжаньні або палітычных поглядах.

Больш за тое, фізычнае прыцягненьне людзей — гэта яшчэ ня ўсё, што трэба, каб узьнікла сям’я. Партнэр павінен адпавядаць масе сацыяльных стандартаў, каб мы ўзялі сабе яго ў пару.

Dziennik Gazeta Prawna/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт