Logo Polskiego Radia
Print

Лета - неспрыяльны час для жывёл

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.08.2018 17:02
  • Лета - неспрыяльны час для жывёл.mp3
У часе вакацый прытулкі традыцыйна становяцца перапоўненымі.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

У часе вакацый прытулкі для жывёл традыцыйна становяцца перапоўненымі.
Некалькі гадоў таму амаль усе СМІ пісалі пра турыстаў, які занесьлі свайго сабаку на самую высокую польскую гару і там яго выкінулі. Яго выратавалі іншыя турысты. Гэта даволі арыгінальная гісторыя, калі гаспадары выкінулі хатнюю жывёлу. Банальных гісторый з такім жа фіналам ёсьць значна больш. Асабліва часта гэта здараецца ў часе вакацый.
«Я думаю, што гэта вынікае ўвогуле з падыходу людзей да навакольнага сьвету», – гаворыць біхевіярыстка Юстына Сікорска-Круповіч, якая працуе ў самым вялікім варшаўскім прытулку для жывёл «Палюх».
Ю. Сікорска-Круповіч: З аднаго боку, вельмі цяжка патлумачыць, чаму жывёл выкідваюць. З іншага, варта паназіраць, як людзі ставяцца да іншых людзей. Дзякуючы гэтаму можна прагназаваць, як яны будуць ставіцца да сваіх жывёл. Паводле мяне, адказныя людзі, якія бяруць на сябе абавязкі з таго моманту, як у іх паявілася хатняя жывёла, напрыклад, сабака, будуць і далей выконваць гэтыя абавязкі і будуць браць адказнасьць за свайго сябра да канца яго жыцьця.
Паводле Міхала Дамброўскага з Таварыства апекі над жывёлай адной з прычын зьяўляецца тое, што хатняя жывёла трапляе ў дом у якасьці падарунка.
М. Дамброўскі: На жаль, у Польшчы ўсё яшчэ квітнее погляд, што добрым падарункам для дзіцяці можа быць хатняя жывёла. Пэўна, што дзеці радуюцца жывёле, але ў пэўным моманце жывёла пачынае азначаць жыцьцёвыя абавязкі для дзіцяці. Трэба яе карміць, выходзіць на шпацыры, прыбіраць за ёй. У дзяцей яшчэ не да канца сфармаванае пачуцьцё абавязку. І пачынаюцца праблемы. Адказнасьць за сабаку кладзецца на плячах дарослых, якія неадказна спрабуюць рэалізоўваць капрызы дзяцей. Заўсёды трэба абдумаць рашэньне.
Міхал Дамброўскі раіць наведаць з дзецьмі бліжэйшы прытулак, каб яны маглі зразумець, з якімі наступствамі можа быць зьвязана наяўнасьць, напрыклад, сабакі.
Часамі здараюцца выпадкі, калі на вуліцу выкідваюць не сабак ці катоў, а экзатычных жывёл. Мы паведамлялі пра тое, што ў Варшаве на беразе Віслы шукаюць тыгравага пітона. Паводле Міхала Дамброўскага, часьцей за ўсё гэта вынікае з неабдуманага рашэньня асобаў, якія адчуваюць сябе арыгінальнымі ў выпадку, калі маюць дома экзатычную жывёлу.
М. Дамброўскі: Прывяду прыклад майго знаёмага, які меў у сябе прыгожага ўдава. Гэты знаёмы ўсім паказваў, як удаў кладзецца каля яго на канапе. Але спэцыялістка яму патлумачыла, што зьмяя кладзецца побач, каб прымерацца, ці патрапіць зьесьці свайго гаспадара. Часамі людзі бяруць дадому жывёл, якія выходзяць з-пад кантролю. Гэта цалкам іншы гатунак, чым сабака ці кот. На жаль, здараюцца выпадкі, калі экзатычных жывёл выкідваюць. Рэгулярна ў СМІ паяўляюцца загалоўкі тыпу: удаў у лесе. Удаў сам у лес ня пойдзе. Нават калі такі ўдаў уцёк, то за гэта і так адказвае чалавек, паколькі ён стварыў такія ўмовы.
Згодна з польскім законам аб гуманітарным стаўленьні да жывёл, чалавек, які выкінуў жывёлу, падлягае нават пакараньню пазбаўленьню волі да 5 гадоў. Аднак у практыцы такіх выпадкаў няма.
Міхал Дамброўскі з Таварыства апекі над жывёлай зьвяртае ўвагу, што спосабы пазбаўленьня ад жывёлы не аднолькавыя, але ў кожным выпадку гэта зьверства.
М. Дамброўскі: Іншы характар мае ўчынак, калі сабаку выкінулі каля брамы прытулку, месцы, дзе яго хутка знойдуць. Нечым цалкам іншым зьяўляецца выпадак, калі жывёл пакідаюць у лесе.
Спэцыялісты адзначаюць, што водгук грамадзтва з кожным разам расьце. Такія паводзіны часьцей сустракаюцца з асуджэньнем.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт