Logo Polskiego Radia
Print

"Брыгада Ўсход" заявіла пра ўзарваньне дому

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 08.08.2018 15:35
Ці гэта экатэрарысты, якія такім чынам змагаюцца супраць будаўнікоў?
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Gazeta Wyborcza” паведамляе, што таямнічая “Брыгада Ўсход” узяла на сябе адказнасьць за ўзарваньне будаванага шматкватэрнага дому ў горадзе Бельска-Бяла на поўдні Польшчы. Выбух здарыўся ноччу 17 ліпеня. У выніку будынак рассыпаўся. На шчасьце, ноччу ўнутры не было брыгад, якія займаліся аддзелкай новазбудаванага дому, інакш маглі б загінуць людзі.

Пажарнікі, якія прыбылі на месца здарэньня, знайшлі ў будынку газавы балён, які быў прычынай выбуху. У другім доме ім удалося пагасіць пылаючае сьмецьце, сярод якога таксама быў знойдзе газавы балён.

Прыкладна праз два тыдні пасьля выбуху лякальныя СМІ ды экалягічныя арганізацыі атрымалі ліст, у якім адказнасьць за замах узяла на сябе таямнічая “Брыгада Ўсход”. Баявікі брыгады паставілі будаўнікам ультыматум: да 6 жніўня стрымаць будаўнічыя працы, а да канца кастрычніка разабраць суседнія будынкі, вывезьці матэрыялы й агароджу. У іншым выпадку прагучаць чарговыя выбухі. Дэвэлёпэр заяўляе, што ён не баіцца пагрозаў і будзе будаваць далей, а разрушаны дом будзе адбудаваны.

Жыхары губляюцца ў здагадках, хто стаіць за падзеямі. Адны мяркуюць, што гэта экатэрарысты, іншыя кажуць аб прадзелках дзяцей, яшчэ іншыя дапускаюць, што будаўнікі самі ўзарвалі будынак, паколькі не было ў іх сродкаў на завяршэньне будаўніцтва.

Жахыры горада зьвяраюць увагу на тое, што чыноўнікі надта патураюць дэвэлёпэрам, дазваляюць ім будаваць будынкі нават на тэрыторыі, якая зьяўляецца прыроднай зонай пад аховай. “Брыгада Ўсход” заклікае палякаў масава выступаць супраць дзейнасьці дэвэлёпэраў, якія “раўнаюць зь зямлёй усё навокал пад чарговыя стаянкі і жылыя кварталы”.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт