Logo Polskiego Radia
Print

Азіяцкі матылёк зьнішчае ў Эўропе кусты самшыту

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.08.2018 15:56
  • 9.08.18_навука й тэхніка.mp3
Гэта яшчэ адно ўварваньне чужародных відаў насякомых у Эўропе.
Самшытавая мольСамшытавая молькрыніца: https://wideo.pap.pl/videos/31953/

Гэта яшчэ адно ўварваньне чужародных відаў насякомых у Эўропе. Раней прыйшла каштанавая мініруюшчая моль, якая зьнішчае каштаны і ліпы, а азіяцкая божая кароўка ў гарадзкіх раёнах у значнай ступені выціснула мясцовыя віды божых каровак.

На захадзе Эўропы самшытавая моль нанесла ўжо вялікія шкоды, між іншым, у гістарычных парках вакол палацаў – кажа энтамоляг Лодзінскага ўнівэрсытэту, доктар Марэк Міхальскі.

М.Міхальскі: Гэта азіяцкі гатунак. Ён выступае на вялікай тэрыторыі: Індыя, Кітай, Далёкі ўсход Расеі. А ў Эўропу яго завалаклі каля 2006 году. Гэты матылёк ня мае афіцыйнай назвы. Яго называюць самшытавай мольлю, бо яе лічынкі жыруюць на самшыце. У Эўропе самшыт вельмі папулярны, яго садзяць у вялікай колькасьці. У дзікай прыродзе ён расьце на поўдні і захадзе Эўропы. Самка самшытавай молі складае ад 100 да 400 лічынак на лісьцях самшыту, а на працягу некалькіх тыдняў з іх разьвіваюцца вусені. Іх лёгка ўбачыць, бо яны даўжынёю ў некалькі сантымэтраў і ў іх яркія колеры.

Па словах доктара Міхальскага, хімічныя сродкі не даюць добрых вынікаў. Да таго ж, гэтая моль нямае натуральных ворагаў. Ад нясякомага можа нас уратаваць халодная зіма.

Самшытавая моль зьявілася ў Польшчы ў 2012 годзе, упершыню ў Ніжняй Сілезіі на поўдні Польшчы каля Ўроцлава. Затым распаўсюдзілася на паўднёвую і цэнтральную Польшчу. Яе ўжо ідэнтыфікавалі ў Кракаве, Варшаве і Лодзі.

Паводле PAP/яс

Эфірны выпуск перадачы "Навука й тэхніка" ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт