Logo Polskiego Radia
Print

11.08.1918 г. - бальшавікі ўсталявалі помнік Іудзе

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.08.2018 10:08
  • 11.08.1918_помнік Іудзе.mp3
Помнік Іудзе быў зроблены ва ўвесь рост з паднятым кулаком да неба.
Пацалунак Іуды, карціна Гіота (Giotto)Пацалунак Іуды, карціна Гіота (Giotto)https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=94630, Domena publiczna,

Бальшавікі ня толькі зьнішчалі цэрквы й забівалі сьвятараў, але ўзводзілі таксама помнікі Іудзе Іскрыёту. Адзін з такіх помнікаў быў узведзены ў гарадку Свіяжск (Зялёнадольски раён Татарстана), які быў заняты бальшавікамі.

Гэта рабілася ў адпаведнасьці зь ленінскім плянам манумэнтальнай прапаганды рэвалюцыі. Быў падрыхтваны сьпіс асоб, якім у знак ўдзячнасьці ад рэвалюцыі павінны былі быць пастаўлены помнікі. Сярод асобаў быў Максімільян Рабесп’ер, Сафія Пяроўская, Сьцяпан Разін, Емяльян Пугачоў і Іуда Іскарыёт.

Юда павінен быў увасабляць сабой сымбаль барацьбы з рэлігійнай цемнатой. Помнік Іудзе быў зроблены ва ўвесь рост з паднятым кулаком да неба.

Гэтыя помнікі ўсталёўваліся як толькі бальшавікі ўваходзілі ў нейкі горад, ці вёску. Як толькі бальшавікі ўвайшлі ў Свіяжск, яны забілі амаль усіх сьвятароў.

Празь месяц, калі бальшавікі зыйшлі з гораду, помнік Іудзе быў зьнішчаны мясцовымі жыхарамі.

Помнікі Юдзе ўсталёўвалі і ў іншых гарадах, напрыклад у горадзе Казлоў, Тамбоў. У Тамбове на ўрачыстым мітынгу Троцкі сказаў: “Іуда быў першым чалавекам на зямлі, які зразумеў шкоднасьць хрысьціянства. Іуда быў першым праўдзівым прарокам бальшавіцкай рэвалюцыі”.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт