Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.08.2018 18:00
  • Zanim wstanie miasto M. Kleszcz.mp3
Песьня Маі Клешч «Перад тым, як устане горад».
www.pixabay.com

Я хачу вам прадставіць, дарагія радыёслухачы, польскую музыкантку, у якой ня вельмі мілагучнае прозьвішча, затое прыгожы голас і цікавая зьнешнасьць. Гаворка ідзе пра маю Клешч, народжаную ў ліпені 1985 году ў Варшаве. Яна ня толькі музыкантка, таксама музычны прадусар, аўтарка музыкі да тэатральных спэктакляў і кінафільмаў.

Мая – дачка журналіста Польскага радыё Влодзімежа Клешча, які займаецца на радыё музычнай тэматыкай.

Мая атрымала адукацыю па клясе віялянчэлі, нейкі час была вакалісткай гурту «Капэла з вёскі Варшава». Разам са сваімі калегамі па калектыву заваявала нямала ўзнагарод, сярод якіх між іншым – тры ўзнагароды Фрыдэрык, Гранд-Пры Эўрапейскай радыёвуніі. Заснавала дуэт з музыкантам Войцехам Кшакам, сумесны праект яны назвалі incarNations.

Як я ўжо казала, пясьнярка піша таксама музыку да спэктакляў і кінафільмаў, дарэчы, яна сама таксама выступае ў тэатральных пастаўках і фільмах у якасьці акторкі, але ўсё ж такі, здаецца, лепш у яе атрымліваецца пісаць музыку, паколькі менавіта за музычныя кампазыцыі яна атрымлівае найбольш узнагарод. Напрыклад, яна стала ляўрэаткай 31-га агляду Акторскай песьні ў Вроцлаве ў 2010 годзе, а праз пяць гадоў пасьля гэтай падзеі заваявала галоўную ўзнагароду падчас Тэатральнага фэстывалю «Боская камэдыя» ў Кракаве.

А я вам прапаную песьню Маі Клешч, якая называецца «Перад тым, як устане горад».

Pozwól mi być z tobą tu
w cieple twym na skraju snów
pozwól pobyć w nich
wejść we włosów cień
pozwól, że w twym porcie moja licha łódź
znajdzie przystań swą
pozwól mi być z tobą

Zanim wstanie miasto, już nie będzie mnie
zanim wstanie miasto, biegnę znów do ciebie
biegnę do ciebie
przez mróz i upał, przestrzeń i czas
biegnę do ciebie
przez gaje wiosek, dżungle miast
biegnę do ciebie
nocą i za dnia
nie wiem, czy czekasz mnie
nie wiem, gdzie szukać cię mam

Głodno mi, więc nasyć mnie
chłodno mi, w zatoce dłoni pozwól ogrzać się
rzucił mnie tu sztorm
pozwól, że w twym porcie moja licha łódź
znajdzie przystań swą
pozwól mi być z tobą

Pozwól mi być z tobą tu
póki znów nie stanie w progu
białą stopą świt
mapę twoją zna
pozwól, że w twym porcie moja licha łódź
znajdzie przystań swą
pozwól mi być z tobą

Biegnę do ciebie...
Дазволь мне быць з табой тут, у цяпле тваім на краю сноў. Дазволь пабыць, увайсьці ў валасоў цень, дазволь, што ў тваім порце мая слабенькая лодка знойдзе сваю прыстань, дазволь мне быць з табой.

Перад тым, як устане горад, ужо ня будзе мяне. Перад тым, як устане горад, я бягу зноў да цябе. Бягу да цябе праз мароз і гарачыню, прастору і час. Бягу да цябе праз гаі вёсак, джунглі гарадоў. Бягу да цябе ноччу і ў дзень, я ня ведаю, ці ты мяне чакаеш, ня ведаю, дзе цябе шукаць.

Голадна мне, насыць мяне, мне холадна, у заліве далоні дазволь абагрэцца. Мяне сюды кінуў шторм. Дазволь, каб у тваім порце мая слабенькая лодка знайшла прыстань, дазволь мне быць з табой.

Дазволь мне быць тут з табой, пакуль не паставіць белую стапу на парозе сьвітанак. Мапу тваю ведаю, дазволь, каб у тваім порце мая слабая лодка знайшла прыстань. Дазволь мне быць з табой.
Я бягу да цябе...

Pozwól mi być z tobą – дазволь мне быць з табой. Тут якраз форма дзеяслова, якая крыху адрозьніваецца ад беларускага адпаведніка, а супадае з расейскім словам «позволять». Як правіла польскія словы больш падобныя да беларускіх, чым да расейскіх, а тут выключэньне.

Moja licha łódź – мая дрэнная, слабая лодка. Тут якраз слова lichy мае зусім іншае значэньне, чым расейскі выраз «ліхой». Па-польску lichy – гэта дрэнны, кепскі, слабай якасьці.

Zanim wstanie miasto – перад тым, як устане горад. Выраз «zanim» азначае «перад тым, калі нешта здарыцца». Ёсьць таксама кароткая форма гэтага слова – nim.

Przez mróz i upał – праз мароз і гарачыню. Тут слова «przez» азначае, што хтосьці ідзе, бяжыць праз гэты мароз ды сьпякоту, але ёсьць таксама іншае значэньне слова przez – з-за чагосьці, кагосьці, нешта здарылася. Дарэчы, у беларускіх тэкстах таксама ўсё часьцей паяўляецца выраз праз у дадзеным значэньні, але на маю думку, гэта ўсё ж такі ўплыў польскай мовы. Напрыклад:

Przez ciebie nie zdążyłam do pracy – З-за цябе я не пасьпела на працу.

Muszę przejść przez całą wieś, aby dotrzeć nad rzekę – Я мушу прайсьці ўсю вёску, каб дайсьці да ракі.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт