Logo Polskiego Radia
Print

У 1590 г. бяссьледна зьнікла англійская калёнія ў Паўночнай Амэрыцы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.08.2018 10:36
  • 18.08.1590.mp3
Загадка ня вырашана да сёньняшняга дня.
Мапа тэрыторыі вакол выспы РуанокМапа тэрыторыі вакол выспы РуанокBy John White - A British Museum photograph of the map. [1], Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=100417

З 1584 году англічане намагаліся замацавацца на ўсходнім узьбярэжжы Амэрыкі, на тэрыторыі якая пазьней атрымала назву Вірджынія.

У 1587 годзе пры ўдзеле англійскага капітана Джона Ўайта ўзьнікла калёнія на высьпе Руанок (Roanoke), якая налічвала 150 чалавек. Гэта была па сутнасьці першая англійская калёнія ў Амэрыцы. Умовы жыцьця каляністаў былі цяжкія. Уайт быў вымушаны паплыць у Англію за дадатковымі запасамі для каляністаў. Ён плянаваў вярнуцца на Руанок праз тры месяцы.

Але вайна з Гішпаніяй прычынілася да таго, што Ўайт вярнуўся праз тры гады 18 жніўня 1590 году і аказалася, што ўсе каляністы зьніклі бяз сьледу.

На дрэве, якое знаходзілася на тэрыторыі калёніі было толькі напісана слова "Кроатон", назва суседняй выспы і племені абарыгенаў.

Ўайт, перад тым як ад'ехаў з выспы, казаў, каб каляністы ў выпадку, калі зыйдуць з калёніі нарысавалі на дрэве мальтыйскі крыж. На тэрыторыі калёніі не было сьлядоў насільля, забойства ці эпідэміі, не было масавых пахаваньняў. Мальтыйскага крыжа таксама нідзе не было. Людзі зьніклі бяссьледна. Калёнія на Руаноку атрымала назву: «Згубленай калёніі».

У 1914 годзе Кангрэс ЗША правёў сьледзтва адносна зьнікненьня калёніі Руанок.

Гіпотэзаў, адносна таго, што сталася з калёніі даволі шмат. Навукоўцы схільны лічыць, што каляністы ў выніку цяжкіх умоваў перасяліліся ў іншае мейсца і перамяшаліся з мясцовымі плямёнамі індзейцаў.

На працягу наступных стагодзьдзяў пасьля зьнікненьня калёніі было шмат сьведчаньняў наступных эўрапейскіх каляністаў пра шэравокіх альбо блакітнавокіх індзейцаў з русымі валасамі, якія размаўлялі на ангельскай мове. Аднак не было ніякіх доказаў таго, што гэтыя факты сапраўды былі зьвязаныя са зьніклай калёніяй. Іншыя гіпотэзы тлумачылі зьнікненьне калёніі тым, што стомленыя і галадаючыя каляністы паспрабавалі дабрацца да ўзьбярэжжа і загінулі ў моры.

Таксама ёсьць тэорыя, што на калёнію напалі канібалы. І канешне ёсьць самыя неверагодныя гіпотэзы, напрыклад, што ўсе каляністы былі забраныя іншаплянецянамі.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт