Logo Polskiego Radia
Print

Паляк робіць кар'еру ў Індыі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.08.2018 14:48
Любоў да індыйскай музыкі дазваляе яму ўдзельнічаць у перадачы, якую могуць убачыць 1,3 млрд. індыйцаў.
Photo:Sanyam Bahga/flickr.com/Commercial use allowed

«Gazeta Wyborcza» друкуе інтэрвію з польскім музыкантам, якога завуць Міхал Рудась (Michał Rudaś). Выканаўца выступае ў розных польскіх тэлеперадачах, а цяпер яго запрасілі прыняць удзел у індыйскай праграме, у якой удзельнікі выконваюць песьні з індыйскіх кінафільмаў. Упершыню ў праграму былі запрошаныя іншаземцы, музыканты з Турцыі, Канады, Расеі, Гішпаніі, Таджыкістану ды іншых краін, у тым ліку Польшчы.

Рудась кажа, што індыйцам вельмі падабаецца, калі ён сьпявае іхнія песьні, але з заходнімі элемэнтамі. Дарэчы, жыхары Індыі лічаць, што іх нацыянальная музыка знаходзіцца ў заняпадзе. І што паратунак ёй могуць прынесьці іншаземцы, якія цікавяцца традыцыйнымі індыйскімі творамі. Таму аўтары праграмы адмыслова раяць паляку запісваць індыйскія песьні, але на заходні манер. З іншага боку, ад яго чакаюць, што ён наблізіць індыйцам заходнюю музыку, сярод якой вырас.

Міхал Рудась упершыню пабываў у Індыі 13 гадоў таму, там адкрыў традыцыйную музыку гэтай краіны і пачаў яе вывучаць, запісваць кружэлкі. А цяпер любоў да індыйскай музыкі дазваляе яму ўдзельнічаць у запісе тэлеперадачы, якую могуць убачыць 1,3 млрд. індыйцаў.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт