Logo Polskiego Radia
Print

25.08.1968 г. у Маскве адбылася так званая «дэманстрацыя 8-ых»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 25.08.2018 11:20
  • 25.08.18_лісток.mp3
Гэта быў пратэст супраць увядзеньня савецкай арміі ў Чэхаславакію.
Натальля Гарбанеўская, 2005 г.Натальля Гарбанеўская, 2005 г.Автор: Dmitry Kuzmin, Attribution, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2199063

Гэта быў пратэст супраць увядзеньня савецкай арміі ў Чэхаславакію для падаўленьня «Пражскай вясны».

У склад дэманстрацыі ўваходзілі 8 чалавек: Канстанін Бабіцкі, Тацьцяна Баева, Ларыса Багараз, Натальля Гарбанеўская, Вадзім Дэланэ, Уладзімір Дрэмлюга, Павел Літвінаў, Віктар Фейнберг.

Роўна а 12 гадзіне дэманстранты разгарнулі плякаты з надпісамі: «Рукі прэч ад ЧССР», «За нашу й вашу свабоду», «Пазор акупантам», «Свабоду Дубчаку». Усё гэта адбывалася на Чырвонай плошчы.

Дэманстранты здолелі прабыць на пляцу некалькі хвілін, пасьля чаго былі арыштаваны, зьбіты і дастаўлены ў міліцэйскі пастарунак супрацоўнікамі КДБ і міліцыянтамі.

У дэманстрацыі ўдзельнічала 21 гадовая Тацьцяна Баева. Іншыя ўдзельнікі пераканалі яе адмовіцца ад далейшых дзеяньняў, бо ведалі што іх можа чакаць. У міліцыі дзяўчына сказала, што праходзіла побач і выпадкова была затрымана. Яе адпусьцілі. Таму вельмі часта гэтая дэманстрацыя называецца «дэманстрацыяй 7-ых».

Дэманстранты былі аддадзены пад суд

Іх абвінавацілі ў паклёпе на савецкую ўладу. Пяцярых дэманстрантаў былі асуджаны на розныя тэрміны зьняволеньня. Дваіх удзельнікаў накіравалі ў псіхіятрычны шпіталь.

Напрыклад, Віктару Файнбергу падчас допытаў выбілі ўсе пярэднія зубы і каб схаваць гэты факт сьледчыя КДБ накіравалі яго ў псіхіятрычны Інстытут ім. Сербскага. Спэцыяльная камісія паставіла дыягназ: «псыхічна няздольны» і скіравала на прымусовае лячэньне. У шпіталю ён правёў 4 гады.

Натальлі Гарбанеўскай быў пастаўлены дыягназ «вялацякучая шызафрэнія». Яна правяла ў шпіталі 2 гады. З 2005 году яна зьяўляецца грамадзянкай Польшчы.

Пасьля дэманстрацыі чэская падпольная газэта «Літэральні лісты», напісала: «7 чалавек на Чырвонай плошчы« гэта прынамсі 7 прычын, па якіх мы ўжо ніколі ня будзем ненавідзець рускіх».

Павал Усаў

Гэта быў пратэст супраць увядзеньня савецкай арміі ў Чэхаславакію для падаўленьня «Пражскай вясны».
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт